Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 27 июля 2006 г. №96
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-4 "Справаздача устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, вячэрняй формы навучання" i ўказанняў па яе запаўненню"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2006 г. № 96
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ СШ-4 «СПРАВАЗДАЧА УСТАНОЎ,
ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ
АДУКАЦЫІ, ВЯЧЭРНЯЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ» І ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці СШ-4 «Справаздача ўстаноў, якія забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй формы навучання»*
перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2006/07 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указанні па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-4 «Справаздача ўстаноў,
якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй
формы навучання»* і ўвесці іх ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на
пачатак 2006/07 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзіцца.
3. Распаўсюдзiць названую ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй формы
навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; адзелы адукацыі
раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў; упраўленні адукацыі
абласных (камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчых
камітэтаў.
Першы намеснік Міністра Г.І.Гасюк