ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 ліпеня 2006 г. № 72
АБ УНЯСЕННІ ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВІЛЫ АТЭСТАЦЫІ,
ПЕРАВОДУ, АРГАНІЗАЦЫІ ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ І ВЫПУСКУ
ВУЧНЯЎ УСТАНОЎ, ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ
СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства образования
Республики Беларусь от 1 декабря 2006 г. № 108
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/15651
от 09.01.2007 г.)
У адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 14 Закона
Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Об образовании» у
рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесці ў Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных
экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаныя загадам Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 1999 г. № 642, у
рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад
1 лістапада 2002 г. № 49 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 8/1442; 2005 г., № 4, 8/11884)
наступныя дапаўненні:
дапоўніць пунктам 76 наступнага зместу:
«76. Асобам, якія не закончылі навучанне на ўзроўнях агульнай
базавай, агульнай сярэдняй адукацыі або не прайшлі выніковую
атэстацыю за ўзровень агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі,
а таксама асобам, якія прайшлі поўны курс навучання на ўзроўнях
агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў неакрэдытаванай
установе адукацыі, выдаецца на бланку ўстановы адукацыі
ўстаноўленага ўзору даведка аб праходжанні курса навучання на
ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыі па форме згодна
з дадаткам.»;
дапоўніць дадаткам наступнага зместу:
«Дадатак
да Правiлаў атэстацыi,
пераводу, арганiзацыi
выпускных экзаменаў i
выпуску вучняў устаноў,
якія забяспечваюць
атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыі
Вуглавы штамп установы адукацыі
ДАВЕДКА
аб праходжанні курса навучання на ўзроўнях (ступенях) агульнай
сярэдняй адукацыі
Гэтая даведка выдадзена________________________________________
(iнiцыялы, прозвішча)
____________________________________________________________________
_____ года нараджэння, у тым, што з «__» ____________ ____ г.
ён (яна) навучаўся(лася) у _________________________________________
____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыі)
і ў _______ годзе скончыў(ла)_______________________________________
(колькасць класаў, поўны курс)
____________________________________________________________________
Кіраўнік установы адукацыі _______________ ____________________
(подпіс) (імя, імя па бацьку)
М.П.
Выдадзена «__» ________ ____ г.
Рэгістрацыйны нумар __________».
Міністр А.М.Радзькоў
|