ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 июня 2006 г. №785 "Аб заключэннi Дамоўленасцi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi i мерах па рэалiзацыi мiжнародных дагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб прадастаўленнi бязвыплатнай дапамогi i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      22 чэрвеня 2006 г. № 785

АБ ЗАКЛЮЧЭННІ ДАМОЎЛЕНАСЦІ ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ І
МЕРАХ ПА РЭАЛІЗАЦЫІ МІЖНАРОДНЫХ ДАГАВОРАЎ ПАМІЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ КІТАЙСКАЙ
НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ БЯЗВЫПЛАТНАЙ
ДАПАМОГІ І ПРЫЗНАННІ СТРАЦІЎШЫМІ СІЛУ НЕКАТОРЫХ
ПАСТАНОЎ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Прыняць  прапанову Міністэрства па надзвычайных  сітуацыях,
узгодненую  з Міністэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам  юстыцыi,
аб  заключэннi  шляхам  абмену  лiстамi  Дамоўленасцi  памiж  Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Кiтайскай  Народнай  Рэспублiкi  аб
прадастаўленні   і  дастаўцы  ў  Рэспубліку  Беларусь   медыцынскага
абсталявання  і  камп'ютэраў  на суму  дваццаць  мiльёнаў  кiтайскiх
юаняў.
     Зацвердзiць  тэкст  абменнага лiста Урада  Рэспублiкi  Беларусь
(прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць Міністра па надзвычайных сітуацыях Барыева  Энвера
Рызаевіча   на   падпiсанне  адпаведнага  лiста  Беларускага   Боку,
дазволiўшы  ўносiць  у яго пры неабходнасцi змяненнi  i  дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     2.    Вызначыць   Міністэрства   па   надзвычайных    сітуацыях
кампетэнтным   органам,  адказным  за  выкананне   абавязацельстваў,
прынятых  Рэспублікай Беларусь па Пагадненню паміж Урадам Рэспублікі
Беларусь  і  Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб  прадастаўленні
бязвыплатнай  дапамогі  ад  13 снежня 2004  года,  Пагадненню  паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб
прадастаўленні  бязвыплатнай дапамогі ад  26  верасня  2005  года  і
Пагадненню  паміж  Урадам  Рэспублікі Беларусь  і  Урадам  Кітайскай
Народнай  Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай  дапамогі  ад  5
снежня 2005 года.
     3.  Міністэрству  замежных  спраў інфармаваць  ва  ўстаноўленым
парадку  Кітайскі Бок аб вызначэнні кампетэнтнага органа,  адказнага
за  выкананне  абавязацельстваў, прынятых  Рэспублікай  Беларусь  па
пагадненнях, указаных у пункце 2 дадзенай пастановы.
     4. Прызнаць страціўшымі сілу:
     пастанову  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  16  снежня
2005  г.  №  1463 «Аб вызначэннi кампетэнтнага органа, адказнага  за
рэалiзацыю  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам
Кiтайскай   Народнай   Рэспублiкi  аб  прадастаўленнi   бязвыплатнай
дапамогi ад 26 верасня 2005 г.» (Национальный реестр правовых  актов
Республики Беларусь, 2006 г., № 1, 5/16963);
     пункт  1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  30
снежня 2005 г. № 1586 «Аб вызначэннi кампетэнтнага органа, адказнага
за  выкананне  абавязацельстваў, прынятых  Рэспублiкай  Беларусь  па
Пагадненню  памiж  Урадам  Рэспублiкi Беларусь  i  Урадам  Кiтайскай
Народнай  Рэспублiкi аб прадастаўленнi бязвыплатнай дапамогi  ад  13
снежня  2004  года» (Национальный реестр правовых  актов  Республики
Беларусь, 2006 г., № 6, 5/17074).
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России