ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 июня 2006 г. №59 "Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Iнструкцыю аб парадку вырабу, запаўнення i выдачы дыпломаў асобам, якiя скончылi вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       8 чэрвеня 2006 г. № 59

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯ I ДАПАЎНЕННЯ Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ
ВЫРАБУ, ЗАПАЎНЕННЯ I ВЫДАЧЫ ДЫПЛОМАЎ АСОБАМ, ЯКIЯ СКОНЧЫЛI
ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi  з  Указам  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16
сакавiка 2006 г.  № 152  "Об  утверждении  перечня  административных
процедур,    выполняемых    государственными    органами   и   иными
государственными организациями  по  обращениям  граждан  за  выдачей
справок  или  других  документов"  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Унесцi  ў Iнструкцыю аб парадку вырабу,  запаўнення i выдачы
дыпломаў  асобам,  якiя  скончылi  вышэйшыя   навучальныя   ўстановы
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаную  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага  1994  г.  №  28  (зарэгiстраваны  ў
Рэестры   дзяржаўнай  рэгiстрацыi  29  верасня  1994  г.  №  564/12;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2006 г.,  №
10, 8/13668) (далей - Iнструкцыя), наступныя змяненне i дапаўненне:
     1.1. пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "17. У парадку,  вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
у выпадку  страты  цi  прывядзення  ў  нягоднасць  дыплома  выдаецца
дублiкат  дыплома,  а  ў  выпадку страты,  крадзяжу цi прывядзення ў
нягоднасць дублiката дыплома -  даведка  аб  атрыманай  адукацыi  па
форме згодна дададку да дадзенай Iнструкцыi.
     Дублiкат дыплома   рэгiструецца   ў   кнiге   для   рэгiстрацыi
выдадзеных дыпломаў пад чарговым нумарам з адзнакай "Дублiкат".
     У асабiстай справе студэнта захоўваецца разам з  прыведзеным  у
нягоднасць  дыпломам  (дублiкатам  дыплома)  копiя  заявы  аб выдачы
дублiката дыплома (даведкi аб атрыманай адукацыi).";
     1.2. дапоўнiць Iнструкцыю дададкам наступнага зместу:

                                    "Дадатак
                                    да Iнструкцыi аб парадку вырабу,
                                    запаўнення i выдачы дыпломаў
                                    асобам, якiя скончылi вышэйшыя
                                    навучальныя ўстановы
                                    Рэспублiкi Беларусь

                              ДАВЕДКА
                       аб атрыманай адукацыi

____________________________________________________________________
Выдадзена __________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
у тым,  што ён (яна) сапраўды навучаўся(лася) з "__" _______ ____ г.
па "__" ________ ____ г. у _________________________________________
                                  (назва навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
     Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii ад "__" ____ ____ г.
пратакол № ___ _____________________________________________________
                      (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка)
прысвоена квалiфiкацыя _____________________________________________
                           (найменне дакумента аб адукацыi, нумар
____________________________________________________________________
                           i дата выдачы)

Кiраўнiк навучальнай установы _______________________
                                      (подпiс)

                                       М.П.".

     2. Дадзеная пастанова ўступае  ў  сiлу  з  дня  яго  афiцыйнага
апублiкавання.

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России