ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Закон Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №105-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                      ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       16 мая 2006 г. № 105-З

АБ УНЯСЕННІ ЗМЯНЕННЯЎ І ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ
БЕЛАРУСЬ»


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 красавіка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 24 красавіка 2006 года

     Артыкул  1.  Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь  ад  4  чэрвеня
1991  года  «Аб  культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у  рэдакцыі  Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета
Беларускай  ССР,  1991  г.,  №  20, арт.  291;  Национальный  реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031) наступныя
змяненні і дапаўненні:
     1. У артыкуле 12:
     у  абзацы  дзесятым словы «і спонсарскую дзейнасць у»  замяніць
словамі   «дзейнасць  i  прадастаўленне  бязвыплатнай  (спонсарскай)
дапамогі ў»;
     з   абзаца   дваццаць  восьмага  словы  «матэрыяльных  рухомых»
выключыць.
     2. У артыкуле 21:
     пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «1.   Арганізацыі  культуры  ў  Рэспубліцы  Беларусь  па  форме
ўласнасці  падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя, па  асноўнай  мэце
дзейнасці - на камерцыйныя і некамерцыйныя.»;
     у   абзацы  першым  пункта  2  словы  «Па  характару  дзейнасці
арганізацыі» замяніць словам «Арганізацыі»;
     дапоўніць артыкул пунктамі 3-1-3-3 наступнага зместу:
     «3-1.  Арганізацыі   культуры,  якія  ажыццяўляюць   культурную
дзейнасць  праз падрыхтоўку, арганізацыю, паказ i (або)  правядзенне
спектакляў, канцэртаў ці іншых публічных паказаў, лічацца тэатральна-
відовішчнымі.
     Да  тэатральна-відовішчных арганізацый адносяцца тэатры, цыркі,
канцэртныя  арганізацыі,  іншыя  тыпы  арганізацый  культуры,   якія
ажыццяўляюць  культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай  гэтага
пункта.
     3-2.  Арганізацыі   культуры,  якія   ажыццяўляюць   культурную
дзейнасць  праз  забеспячэнне доступу фізічных  асоб  да  культурных
каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганізацый,  або  праз
стварэнне   ўмоў   для  заняцця  народнай  і  мастацкай   творчасцю,
самаадукацыяй, а таксама для духоўнага і фізічнага развіцця, лічацца
культурна-асветнымі.
     Да  культурна-асветных арганізацый адносяцца музеі, бібліятэкі,
клубныя ўстановы, іншыя тыпы арганізацый культуры, якія ажыццяўляюць
культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта.
     3-3.  Арганізацыям культуры ў выпадках, вызначаных  Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь, можа быць прысвоены статус «нацыянальны».
     Парадак   прысваення,  перыядычнага  пацвярджэння,  пазбаўлення
статусу «нацыянальны» i асаблівасці прававога становішча арганізацый
культуры   з   такім  статусам  вызначаюцца  Прэзідэнтам  Рэспублікі
Беларусь.».
     3. Артыкул 33 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
   
   «Артыкул 33. Акадэмічныя прафесійныя калектывы
             
     1.  Прафесійным калектывам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё
беларускай   культуры  і  мастацтва,  можа  быць  прысвоены   статус
«акадэмічны».
     2.  Парадак  прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення
статусу  «акадэмічны» i асаблівасці прававога становішча прафесійных
калектываў   з   такім   статусам  вызначаюцца   Урадам   Рэспублікі
Беларусь.».
     4. Артыкул 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
   
   «Артыкул 35. Віды культурных каштоўнасцей
             
     1.   У   залежнасці  ад  формы  ўвасаблення  зместу  культурныя
каштоўнасці падзяляюцца на:
     1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасці;
     1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці.
     2.   У   залежнасці  ад  асаблівасцей  захоўвання   (аховы)   і
выкарыстання культурныя каштоўнасці падзяляюцца на:
     2.1. гісторыка-культурныя каштоўнасці;
     2.2.  культурныя  каштоўнасці, якія складаюць Бібліятэчны  фонд
Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь,
за выключэннем прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
     2.3.  культурныя  каштоўнасці,  прадстаўленыя  ва  ўстаноўленым
парадку для надання ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей;
     2.4. іншыя культурныя каштоўнасці.».
     5. Артыкул 36 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
   
   «Артыкул 36. Гісторыка-культурныя каштоўнасці
             
     Парадак   надання   матэрыяльным  аб’ектам   і   нематэрыяльным
праяўленням  творчасці  чалавека,  якія  маюць  адметныя   духоўныя,
мастацкія   і  (або)  дакументальныя  вартасці,  статусу  гісторыка-
культурных  каштоўнасцей,  іншыя пытанні аховы  гісторыка-культурных
каштоўнасцей рэгулююцца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай
спадчыны.».
     6. У артыкуле 37:
     з пункта 1 словы «матэрыяльных рухомых» выключыць;
     пункт 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «2.  Парадак  вывазу  за  межы Рэспублікі  Беларусь  гісторыка-
культурных каштоўнасцей рэгулюецца заканадаўствам аб ахове гісторыка-
культурнай спадчыны.»;
     з  пунктаў  3,  5  і  7  слова «рухомыя»  ў  адпаведным  склоне
выключыць;
     у   пункце  3  словы  «бібліятэчны,  музейны  і  архіўны  фонды
Рэспублікі  Беларусь» замяніць словамі «Бібліятэчны фонд  Рэспублікі
Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь»;
     пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
     «4.  Часовы  вываз  за  межы Рэспублікі  Беларусь  матэрыяльных
культурных  каштоўнасцей, якія складаюць Бібліятэчны фонд Рэспублікі
Беларусь  або  ўключаны  ў  Музейны  фонд  Рэспублікі  Беларусь  (за
выключэннем   прызнаных  гісторыка-культурнымі   каштоўнасцямі),   а
таксама  вываз за межы Рэспублікі Беларусь (часовы або на пастаяннае
захоўванне)  матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што адносяцца  да
катэгорый  матэрыяльных  культурных  каштоўнасцей,  вываз   якіх   з
тэрыторыі  Рэспублікі Беларусь абмежаваны, дапускаюцца пры наяўнасці
пісьмовага  дазволу,  выдадзенага Міністэрствам культуры  Рэспублікі
Беларусь. Спіс катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз
якіх  з  тэрыторыі  Рэспублікі  Беларусь  абмежаваны,  зацвярджаецца
Урадам Рэспублікі Беларусь.»;
     у пункце 6 лічбы «2-5» замяніць лічбамі «3-5».
     Артыкул  2.  Гэты  Закон уступае ў сілу з  дня  яго  афіцыйнага
апублікавання.
     Артыкул  3. Савету Miністpaў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны
тэрмiн пасля ўступлення ў сілу гэтага Закона:
     забяспечыць  прывядзенне актаў заканадаўства ў  адпаведнасць  з
гэтым Законам;
     прыняць   іншыя  меры,  неабходныя  для  рэалізацыі  палажэнняў
гэтага Закона.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России