ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2006 г. № 37
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ Ў IНСТРУКЦЫЮ АБ ПАРАДКУ ПЕРАВОДУ,
АДНАЎЛЕННЯ I АДЛIЧЭННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ СЯРЭДНIХ
СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28
лютага 2006 г. № 126 "О некоторых вопросах платного обучения в
государственных учреждениях, обеспечивающих получение высшего и
среднего специального образования" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў пункт 1 Iнструкцыi аб парадку пераводу, аднаўлення i
адлiчэння навучэнцаў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў, зацверджаной загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 25 красавiка 1994 г. № 118 (Бюллетень
нормативно-правовой информации, 1998 г., № 5), наступныя змяненнi:
падпункт 1.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1.4. Перавод i аднаўленне павiнны праводзiцца ў межах
колькасцi навучэнцаў, якiя адначасова навучаюцца, вызначанай у
спецыяльным дазволе (лiцэнзii) на адукацыйную дзейнасць, а для
навучання за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, акрамя таго, -
пры наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў.";
падпункт 1.6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1.6. Кiраўнiк дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, мае права пераводзiць выдатна
паспяваючых навучэнцаў (маючых па вынiках навучальнага года не меней
75 працэнтаў адзнак 10 (дзесяць) i 9 (дзевяць) балаў, а астатнiя
адзнакi - не нiжэй 7 (сямi) балаў), якiя дасягнулi высокiх
паказчыкаў у навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, пры
наяўнасцi свабодных бюджэтных месцаў з платнага навучання на
навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў
у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|