Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 марта 2006 г. №430
"Аб узнагароджаннi дзяржаўнай навуковай установы "Навукова-даследчы эканамiчны iнстытут Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь" Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2006 г. № 430
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ДЗЯРЖАЎНАЙ НАВУКОВАЙ УСТАНОВЫ
«НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ЭКАНАМІЧНЫ ІНСТЫТУТ МІНІСТЭРСТВА
ЭКАНОМІКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За распрацоўку схем развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл
БССР, нацыянальных стратэгій устойлівага сацыяльна-эканамічнага
развіцця, асноўных напрамкаў і праграм сацыяльна-эканамічнага
развіцця Рэспублікі Беларусь, метадалагічных праблем
макраэканамічнага прагназіравання і рэгулявання беларускай
эканомікі, прапаноў па рэалізацыі беларускай мадэлі сацыяльна-
эканамічнага развіцця, павышэнню эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці
рэальнага сектара эканомікі, комплекснаму сацыяльна-эканамічнаму
развіццю рэгіёнаў і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання
ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Навукова-даследчы
эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь»
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі