ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 сакавіка 2006 г. № 400
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ М.І.МІХАДЗЮКА І Л.В.ШЭНЦА Ў
КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 3 па 7 красавіка 2006 г. у гарады Стакгольм,
Іёнчэпінг, Эскільстуну, Нючэпінг, Нартэлье (Каралеўства Швецыя)
намесніка Міністра энергетыкі Міхадзюка Міхаіла Іванавіча і першага
намесніка Старшыні Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце
Міністраў Рэспублікі Беларусь Шэнца Леаніда Васільевіча для ўдзелу ў
вучэбных семінарах у рамках рэалізацыі праекта Праграмы развіцця
Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (Глабальнага экалагічнага фонду)
«Прымяненне біямасы для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў
Рэспубліцы Беларусь».
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па
камандзіраванню М.І.Міхадзюка і Л.В.Шэнца ажыццяўляецца за кошт
сродкаў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі