Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 февраля 2006 г. №205
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму i падпiсаннi дадзенага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2006 г. № 205
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І КАБІНЕТАМ
МІНІСТРАЎ УКРАІНЫ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ГАЛІНЕ ТУРЫЗМУ
І ПАДПІСАННІ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства спорту і турызму, узгодненую з
Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні
перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне турызму і
падпісанні дадзенага Пагаднення.
Зацвердзіць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь
і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне турызму
(прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намесніка Міністра спорту і турызму Шульгу
Чэслава Казіміравіча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не
маюць прынцыповага характару, і ў выпадку дасягнення дамоўленасці -
на падпісанне дадзенага Пагаднення.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі С.Сідорскі
Беларусь