Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 февраля 2006 г. №162
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам аб узаемным прызнаннi дакументаў аб адукацыi, вучоных ступенях i вучоных званнях i падпiсаннi гэтага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 лютага 2006 г. № 162
АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМІЖ УРАДАМ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І УРАДАМ
САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ В'ЕТНАМ АБ УЗАЕМНЫМ
ПРЫЗНАННІ ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫІ, ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯХ
І ВУЧОНЫХ ЗВАННЯХ І ПАДПІСАННІ ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыі і Вышэйшай
атэстацыйнай камісіяй, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай
Рэспублікі В’етнам аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі,
вучоных ступенях і вучоных званнях i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
Зацвердзіць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай
Рэспублікі В’етнам аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі,
вучоных ступенях і вучоных званнях (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Упаўнаважыць Міністра адукацыі Радзькова Аляксандра
Міхайлавіча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага
Пагаднення і пры дасягненні дамоўленасцi ў межах зацверджанага
праекта - на яго падпiсанне.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі