ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 2006 г. №2 "Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2005 года"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                 УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       4 студзеня 2006 г. № 2

АБ ПРЫСУДЖЭННІ ПРЭМІІ «ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ»
2005 ГОДА

     Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета  фонду
Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры  і  мастацтва,
узгодненыя   з   кіраўніцтвам   Беларускай   праваслаўнай    царквы,
п а с т а н а ў л я ю:
     1.   За   стварэнне   выдатных   твораў   мастацтва,   актыўную
падзвіжніцкую  дзейнасць  у  гуманітарнай  галіне,  накіраваную   на
развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць
усталяванню  духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і  братэрства  паміж
людзьмі  розных  нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць  прэмію
«За духоўнае адраджэнне» 2005 года:
     Акружной   Святлане   Арцёмаўне  -   вядучаму   майстру   сцэны
дзяржаўнай  установы  «Нацыянальны акадэмічны драматычны  тэатр  імя
Якуба  Коласа», народнай артыстцы Беларусі, члену Савета  Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
     Гарулёву  Юрыю  Мікалаевічу - кінарэжысёру  вышэйшай  катэгорыі
хранікальна-дакументальнай    кінематаграфіі    студыі     «Летапіс»
рэспубліканскага  унітарнага прадпрыемства «Нацыянальная  кінастудыя
«Беларусьфільм»;
     Каратаю   Аляксандру   Мікалаевічу  -  протаіерэю,   настаяцелю
рэлігійнай  абшчыны  «Праваслаўны  прыход  Свята  Іаана-Багаслоўскай
царквы  в.  Прыборава  Брэсцкага раёна Брэсцкай  епархіі  Беларускай
праваслаўнай царквы»;
     Кузьмянкову  Сяргею  Аляксандравічу  -  протаіерэю,  настаяцелю
рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.
Тарасава  Мінскага  раёна  Мінскай епархіі  Беларускай  праваслаўнай
царквы»;
     аўтарскаму   калектыву   10-серыйнага  дакументальнага   фільма
«История Победы» ў складзе Анісенкі Валерыя Данілавіча - дырэктара -
мастацкага  кіраўніка  дзяржаўнай  установы  «Рэспубліканскі   тэатр
беларускай  драматургіі», заслужанага дзеяча  мастацтваў  Рэспублікі
Беларусь,    Рудамётава   Ігара   Аляксандравіча   -    спецыяльнага
карэспандэнта    дырэкцыі    інфармацыйнага    вяшчання    закрытага
акцыянернага  таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал»,  заслужанага
дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.
     2.   Міністэрству  культуры  ажыццявіць  выплату   прэмій   «За
духоўнае   адраджэнне»  2005  года  са  сродкаў   фонду   Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
     3.  Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з  дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
     4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
     
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                            А.Лукашэнка



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России