Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 ноября 2005 г. №1316
"Аб узнагароджаннi некаторых работнiкаў i арганiзацый Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лістапада 2005 г. № 1316
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ НЕКАТОРЫХ РАБОТНІКАЎ
І АРГАНІЗАЦЫЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь:
1. За значны асабісты ўклад, зладжанае і эфектыўнае
правядзенне аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ па
ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, якія адбыліся на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у жніўні 2005 г.:
Бондзюша Тадэвуша Тадэвушавіча - старшага майстра вытворчага
ўчастка 2-й групы Сапоцкінскага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта
Гродзенскага сельскага раёна электрычных сетак Гродзенскіх
электрычных сетак - філіяла гродзенскага рэспубліканскага унітарнага
прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга»;
Ждановіча Леаніда Пятровіча - старшага майстра службы ліній
электраперадачы Стаўбцоўскіх электрычных сетак - філіяла мінскага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі
«Мінскэнерга»;
Кушаля Аляксандра Уладзіміравіча - электраманцёра па рамонту
паветраных ліній электраперадачы службы ліній электраперадачы
Мінскіх электрычных сетак - філіяла мінскага рэспубліканскага
унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Мінскэнерга»;
Кушнерова Віталія Васільевіча - галоўнага інжынера - галоўнага
дыспетчара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
электраэнергетыкі «ОДУ»;
Лазоўскага Сяргея Аляксандравіча - дырэктара Мінскіх кабельных
сетак - філіяла мінскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
электраэнергетыкі «Мінскэнерга»;
Мелехаўца Сяргея Рыгоравіча - намесніка генеральнага дырэктара
Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна;
Скрыцкага Аляксандра Мар'янавіча - начальніка Пастаўскага
раёна электрычных сетак Глыбоцкіх электрычных сетак - філіяла
віцебскага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»;
Толкача Уладзіміра Васільевіча - начальніка каравула пажарнай
аварыйна-выратавальнай часці № 5 Кастрычніцкага раённага аддзела па
надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае гарадское ўпраўленне
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»;
Шчулькіна Сяргея Уладзіміравіча - вадзіцеля пажарнага аварыйна-
выратавальнага паста № 15 Ашмянскага раённага аддзела па
надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
2. За аператыўную работу па ліквідацыі наступстваў стыхійных
бедстваў, якія адбыліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у жніўні
2005 г., наступныя арганізацыі Беларускай энергетычнай сістэмы:
Маладзечанскія электрычныя сеткі - філіял мінскага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі
«Мінскэнерга»;
Глыбоцкія электрычныя сеткі - філіял віцебскага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі
«Віцебскэнерга»;
Ашмянскія электрычныя сеткі - філіял гродзенскага
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі
«Гроднаэнерга».