ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 кастрычніка 2005 г. № 1111
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ Н.М.КАТКАВЕЦ У Г. РЫГУ
(ЛАТВІЙСКАЯ РЭСПУБЛІКА)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 12 па 14 кастрычніка 2005 г. у г. Рыгу
(Латвійская Рэспубліка) першага намесніка Міністра сельскай
гаспадаркі і харчавання Каткавец Надзею Мікалаеўну для абмеркавання
з кіраўніцтвам Міністэрства земляробства Латвійскай Рэспублікі,
Харчовай і ветэрынарнай службы Латвійскай Рэспублікі і з
прадстаўнікамі латвійскіх дзелавых колаў пытанняў пашырэння
супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, а таксама для ўдзелу ў
1-м Міжнародным кангрэсе ветэрынарных спецыялістаў і вытворцаў
ветэрынарных прадуктаў «Мост цераз Еўропу 2005» і правядзення
дзелавых сустрэч з прадстаўнікамі краін - удзельніц гэтага Кангрэсу
па пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.
Прэм'ер-міністр
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі