Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 25 августа 2005 г. №113
"Аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi публiчных бiблiятэк"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жнiўня 2005 г. № 113
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПУБЛIЧНЫХ
БIБЛIЯТЭК
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 6-нк
"Справаздача публiчнай бiблiятэкi"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi
яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка
"Справаздача аб дзейнасцi публiчных бiблiятэк"* гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2005 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 6-нк "Справаздача публiчнай
бiблiятэкi"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005
год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 6-нк
"Справаздача публiчнай бiблiятэкi" на публiчныя бiблiятэкi;
3.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-бiблiятэка
"Справаздача аб дзейнасцi публiчных бiблiятэк" на аддзелы культуры
раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi