Указ Президента Республики Беларусь от 23 августа 2005 г. №396
"Аб узнагароджаннi групы спартсменаў i трэнераў дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь"
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 жніўня 2005 г. № 396
АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГРУПЫ СПАРТСМЕНАЎ І ТРЭНЕРАЎ
ДЗЯРЖАЎНЫМІ ЎЗНАГАРОДАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на Х чэмпіянаце свету
па лёгкай атлетыцы:
1. Узнагародзіць спартсменаў-інструктараў нацыянальнай каманды
Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы:
ордэнам Айчыны ІІІ ступені - Ціхана Івана Рыгоравіча;
медалём «За працоўныя заслугі» - Драгун Аксану Уладзіміраўну,
Дзевятоўскага Вадзіма Анатольевіча, Неўмяржыцкую Алену
Уладзіміраўну, Салагуб Наталлю Валер’еўну, Тураву Рыту Мікалаеўну.
2. Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:
«Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» - спартсменам-
інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай
атлетыцы Астапчук Надзеі Мікалаеўне і Несцярэнка Юліі Віктараўне;
«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» - старшаму трэнеру
нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы
Літвінаву Сяргею Мікалаевічу.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка