ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 лiпеня 2005 г. № 98
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
ПА АДУКАЦЫI
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi iх у дзеянне,
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года:
1.1. Форму СШ-1 (таблiца 1.1) "Справаздача аб дзейнасцi
ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi
дзеннай формы навучання"*;
1.2. Форму СШ-1 (таблiца 1.3) "Справаздача ўстаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы
навучання, аб размеркаваннi па мове навучання i вывучэнню роднай
мовы"*;
1.3. Форму СШ-1 (таблiца 1.4) "Справаздача ўстаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы
навучання, аб колькасцi настаўнiкаў, класаў i вучняў (акрамя
спецыяльных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця)"*;
1.4. Форму СШ-1 (таблiца 1.5) "Справаздача ўстаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзеннай формы
навучання, аб выкладаннi замежных моў i паглыбленым вывучэннi
прадметаў (акрамя спецыяльных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця)"*.
______________________________
*Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць названыя ў пункце 1 дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на аддзелы адукацыi раенных
(гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|