Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 июля 2005 г. №784
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыi аб супрацоўнiцтве ў галiне электрасувязi, паштовай сувязi i iнфарматызацыi i падпiсаннi гэтага Пагаднення"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лiпеня 2005 г. № 784
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЭЛЕКТРАСУВЯЗI, ПАШТОВАЙ СУВЯЗI
I IНФАРМАТЫЗАЦЫI I ПАДПIСАННI ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыi аб супрацоўнiцтве ў
галiне электрасувязi, паштовай сувязi i iнфарматызацыi i падпiсаннi
гэтага Пагаднення.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Балгарыi аб супрацоўнiцтве ў галiне
электрасувязi, паштовай сувязi i iнфарматызацыi ў якасцi асновы для
правядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра сувязi Ганчарэнку Уладзiмiра Iванавiча на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару, а ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах
зацверджанага праекта - на падпiсанне гэтага Пагаднення ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi