ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 мая 2005 г. № 447
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.В.РУСАКА Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 5 па 6 мая 2005 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка) Мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Русака Леанiда
Вячаслававiча для правядзення перагавораў з кiраўнiцтвам
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi i
прадстаўнiкамi дзелавых колаў гэтай краiны па пытаннях пашырэння
супрацоўнiцтва ў галiне сельскай гаспадаркi, а таксама для ўдзелу ў
14-й Мiжнароднай выстаўцы сельскай гаспадаркi, харчовай i
ўпаковачнай прамысловасцi "АграБалт 2005" i азнаямлення з вопытам
рэфармавання аграпрамысловага комплексу.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем Л.В.Русака ў г.Вiльнюс, ажыццяўляецца за кошт
прымаючага боку.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi