ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2005 г. № 11
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года "О профессионально-техническом образовании" Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г. № 3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
39, 8/9297; 2004 г., № 27, 8/10539; № 75, 8/10958), наступныя
змяненнi i дапаўненнi:
пункт 1 дапоўнiць словамi ", iх падпарадкавання i формаў
навучання";
пункт 2 дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"У навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi маюць права паступаць
асобы, якiя маюць агульную базавую або агульную сярэднюю адукацыю, а
таксама асобы, якiя дасягнулi шаснаццацiгадовага ўзросту i не маюць
агульнай базавай адукацыi.";
пункт 3 дапоўнiць словамi ", якiя штогод вызначаюцца
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi, у падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца дзяржаўныя навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, з
улiкам патрабаванняў рынку працы, у тым лiку заключаных дагавораў на
падрыхтоўку рабочых (служачых), балансу размеркавання школьнай
моладзi для далейшага навучання i працаўладкавання, а таксама з
улiкам максiмальнай колькасцi навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным
дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць, i да 1 красавiка
даводзяцца да ведама зацiкаўленых";
у частцы першай падпункта 10.2 пункта 10 пасля слоў "з
атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi" дапоўнiць словамi ", а
таксама ва ўсе навучальныя ўстановы прафтэхадукацыi, у якiх
ажыццяўляецца навучанне асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пасля
заканчэння першага аддзялення дапаможной школы,";
пасля пункта 10 дапоўнiць пунктам 10-1 наступнага зместу:
"10-1. На вячэрнюю форму навучання (на ўсе вучэбныя
спецыяльнасцi (прафесii), акрамя сельскагаспадарчага профiлю):
прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 22 жнiўня, уступныя iспыты i
залiчэнне - з 1 па 26 жнiўня;
на вучэбныя спецыяльнасцi (прафесii) сельскагаспадарчага
профiлю:
прыём дакументаў - з 1 кастрычнiка па 30 лiстапада, уступныя
iспыты i залiчэнне - з 1 лiстапада па 10 снежня.
Уступныя iспыты на вячэрнюю форму навучання праводзяцца ў
некалькi тэрмiнаў, якiя вызначаюцца прыёмнымi камiсiямi навучальных
устаноў прафтэхадукацыi.";
у пункце 11:
абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"дакумент аб адукацыi (арыгiнал);";
у абзацы чацвёртым словы "086/У" замянiць словамi ", вызначанай
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь";
у пункце 12:
у частцы шостай лiчбы "(0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10)"
выключыць;
дапоўнiць часткай наступнага зместу:
"Форма правядзення ўступных iспытаў для асоб з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, якiя па медыцынскiх паказаннях могуць
навучацца ў навучальных установах прафтэхадукацыi, вызначаецца з
улiкам характару парушэнняў указаных асоб.";
пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"22. Паступаючыя, якiя не прайшлi па конкурсе (у выпадку яго
ўзнiкнення) на выбраную iмi вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), маюць
права атрымаць прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю па iншай вучэбнай
спецыяльнасцi (прафесii), а па выбранай вучэбнай спецыяльнасцi
(прафесii) - у iншай навучальнай установе прафтэхадукацыi, дзе ёсць
месцы для навучання па дадзенай вучэбнай спецыяльнасцi (прафесii). У
першую чаргу залiчваюцца паступаючыя дадзенай навучальнай установы
прафтэхадукацыi, якiя станоўча здалi тыя ж уступныя iспыты, але не
прайшлi па конкурсе на iншую вучэбную спецыяльнасць (прафесiю), а
потым - паступаючыя iншых навучальных устаноў прафтэхадукацыi, якiя
станоўча здалi адпаведныя ўступныя iспыты.
Залiчэнне паступаючых з iншых навучальных устаноў
прафтэхадукацыi праводзiцца на падставе даведкi аб здадзеных
уступных iспытах i адзнаках па кожным прадмеце згодна з дадаткам
9.".
Мiнiстр А.М.Радзькоў
|