ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь, Министерства образования Республики Беларусь и Министерства культуры Республики Беларусь от 14 января 2005 г. №4/3/1 "Аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004 - 2005 гадах"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

         ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ I АХОВЫ
            НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ,
             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
            I МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    14 студзеня 2005 г. № 4/3/1

АБ III РЭСПУБЛIКАНСКIМ АГЛЯДЗЕ-КОНКУРСЕ НА ЛЕПШУЮ ПАСТАНОЎКУ
РАБОТЫ БIБЛIЯТЭК ПА ЭКАЛАГIЧНАЙ АСВЕЦЕ I IНФАРМАВАННЮ
НАСЕЛЬНIЦТВА Ў 2004-2005 ГАДАХ

     З мэтай  рэалiзацыi   дзяржаўнай   палiтыкi,   накiраванай   на
пашырэнне   экалагiчнай   асветы   насельнiцтва,  выхаванне  пачуцця
адказнасцi за стан навакольнага  асяроддзя  i  ўзмацненне  дзейнасцi
бiблiятэк   у   гэтым  напрамку,  у  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб
Мiнiстэрстве  прыродных  рэсурсаў  i  аховы  навакольнага  асяроддзя
Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2001 г.  № 1586, Палажэннем аб
Мiнiстэрстве  адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  зацверджаным пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29  кастрычнiка  2001  г.  №
1554,  Палажэннем  аб  Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,
зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад  30
кастрычнiка 2001 г.  № 1558, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя Рэспублiкi  Беларусь,  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
     1. Правесцi  ў 2004-2005 гадах III рэспублiканскi агляд-конкурс
на  лепшую  пастаноўку  работы  бiблiятэк  па  экалагiчнай  асвеце i
iнфармаванню насельнiцтва (далей - агляд-конкурс).
     2. Зацвердзiць:
     прыкладзенае  Палажэнне аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе
на  лепшую  пастаноўку  работы  бiблiятэк  па  экалагiчнай  асвеце i
iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах;
     склад  рэспублiканскага  аргкамiтэта  агляду-конкурсу  згодна з
дадаткам.
     3. Ускласцi работу па арганiзацыi i правядзенню агляду-конкурсу
на  аддзел  iнфармацыi  Мiнiстэрства  прыродных  рэсурсаў  i   аховы
навакольнага    асяроддзя   Рэспублiкi  Беларусь  (Фёдарава   Н.Ю.),
упраўленне    агульнай   сярэдняй  адукацыi  Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  (Шчэрба  У.К.),  упраўленне ўстаноў культуры i
народнай    творчасцi  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi   Беларусь
(Стружэцкi  Т.I.),  дзяржаўную  ўстанову  "Нацыянальная   бiблiятэка
Беларусi" (Матульскi Р.С.).
     4. Рэкамендаваць  тэрытарыяльным органам Мiнiстэрства прыродных
рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, органам
адукацыi  i  культуры  абласных,  Мiнскага  гарадскога,  раённых   i
гарадскiх  выканаўчых  камiтэтаў  стварыць  сумесна  з зацiкаўленымi
ўстановамi i арганiзацыямi абласныя, гарадскiя i раённыя аргкамiтэты
агляду-конкурсу,  вызначыць  формы ўзнагарод i крынiцы матэрыяльнага
заахвочвання пераможцаў першага i другога тураў.
     5. Рэспублiканскаму аргкамiтэту агляду-конкурсу:
     5.1. падвесцi  вынiкi  i  правесцi  ўзнагароджанне   пераможцаў
трэцяга тура агляду-конкурсу да 1 лiстапада 2005 г.;
     5.2. арганiзаваць  асвятленне  ходу   правядзення   i   вынiкаў
агляду-конкурсу   ў   сродках   масавай   iнфармацыi,   у  тым  лiку
электронных.
     6. Дзяржаўнай   установе   "Нацыянальная  бiблiятэка  Беларусi"
(Матульскi Р.С.) падрыхтаваць iнфармацыю па вынiках агляду-конкурсу.
     7. Аддзелу  iнфармацыi  Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага  асяроддзя   Рэспублiкi   Беларусь   (Фёдарава   Н.Ю.),
галоўнаму  ўпраўленню  сацыяльна-эканамiчнага  развiцця Мiнiстэрства
адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь   (Субоцкая   Л.I.),   эканамiчнаму
ўпраўленню  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi Беларусь (Казiмiрская
Н.М.) унесцi  прапановы  аб  выдзяленнi  ў  2005  годзе  сродкаў  на
арганiзацыю   i   правядзенне   агляду-конкурсу   ў  адпаведнасцi  з
зацверджаным каштарысам.
     8. Кантроль  за  выкананнем  дадзенай  пастановы  ўскласцi   на
намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi  Беларусь  Апацкага А.М.,  намеснiка  Мiнiстра   культуры
Рэспублiкi  Беларусь  Гедройца  В.К.,  намеснiка  Мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь Фарыно К.C.
     9. Дадзеная  пастанова  ўступае  ў  сiлу   з   дня   афiцыйнага
апублiкавання.

Мiнiстр прыродных        Мiнiстр адукацыi        Мiнiстр культуры
рэсурсаў i аховы         Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь
навакольнага асяроддзя            А.М.Радзькоў            Л.П.Гуляка
Рэспублiкi Беларусь
         Л.I.Харужык

                                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                                             Пастанова
                                             Мiнiстэрства прыродных
                                             рэсурсаў i аховы
                                             навакольнага асяроддзя
                                             Рэспублiкi Беларусь,
                                             Мiнiстэрства адукацыi
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             i Мiнiстэрства культуры
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             14.01.2005 № 4/3/1

ПАЛАЖЭННЕ
аб III рэспублiканскiм аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку
работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце i iнфармаванню
насельнiцтва ў 2004-2005 гадах

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Дадзенае    Палажэнне   вызначае  парадак  правядзення   III
рэспублiканскага    агляду-конкурсу  на  лепшую  пастаноўку   работы
бiблiятэк  па  экалагiчнай  асвеце  i  iнфармаванню  насельнiцтва  ў
2004-2005 гадах (далей - агляд-конкурс).
     2. Мэты агляду-конкурсу:
     удасканаленне  сiстэмы iнфармацыйнага забеспячэння насельнiцтва
рэспублiкi  матэрыяламi  па  экалогii,  прыродакарыстанню  i   ахове
навакольнага асяроддзя;
     актывiзацыя  работы бiблiятэк па рэалiзацыi палiтыкi дзяржаўных
органаў  улады  ў  сферы павышэння экалагiчнай свядомасцi i адукацыi
насельнiцтва;
     далейшае  пашырэнне  супрацоўнiцтва  бiблiятэк з арганiзацыямi,
якiя маюць экалагiчныя напрамкi дзейнасцi;
     выяўленне  i распаўсюджванне лепшага вопыту работы бiблiятэк па
экалагiчнай асвеце i iнфармаванню насельнiцтва.

                              ГЛАВА 2
                  ЗАСНАВАЛЬНIКI, ЭТАПЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

     3. Заснавальнiкамi агляду-конкурсу з'яўляюцца:
     Мiнiстэрства  прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь;
     Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.
     Арганiзацыйную,  фiнансавую  i  матэрыяльна-тэхнiчную падтрымку
агляду-конкурсу  могуць аказваць любыя юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у
тым лiку грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi.
     4. Агляд-конкурс праводзiцца ў тры туры:
     у першым   туры   (люты  2005  года  -  1  красавiка  2005  г.)
вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на раённым i гарадскiм узроўнях;
     у другiм  туры  (15  красавiка  2005  г.  - 15 чэрвеня 2005 г.)
вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на абласным узроўнi (сярод  тых,  якiя
занялi першае, другое, трэцяе месца ў першым туры);
     у трэцiм туры (15 лiпеня 2005  г.  -  1  кастрычнiка  2005  г.)
вызначаюцца лепшыя бiблiятэкi на рэспублiканскiм узроўнi (сярод тых,
якiя занялi першае, другое i трэцяе месца ў другiм туры).

                              ГЛАВА 3
                АРГАНIЗАЦЫЯ, ТЭРМIНЫ I ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ

     5. Для  арганiзацыi, правядзення i падвядзення вынiкаў першага,
другога i трэцяга тура агляду-конкурсу ствараюцца адпаведна раённыя,
гарадскiя, абласныя i рэспублiканскi аргкамiтэты.
     6. Абласныя,  гарадскiя i раённыя  аргкамiтэты  агляду-конкурсу
ствараюцца   з  прадстаўнiкоў  тэрытарыяльных  органаў  Мiнiстэрства
прыродных  рэсурсаў  i  аховы  навакольнага   асяроддзя   Рэспублiкi
Беларусь,  органаў адукацыi i культуры мясцовых выканаўчых камiтэтаў
сумесна  з  зацiкаўленымi  арганiзацыямi.  У   г.Мiнску   ствараецца
гарадскi аргкамiтэт, якi дасылае вынiкi першага тура агляду-конкурсу
непасрэдна  ў  рэспублiканскi  аргкамiтэт.  Аргкамiтэты   выконваюць
таксама функцыi журы.
     7. У  аглядзе-конкурсе  маюць права ўдзельнiчаць усе бiблiятэкi
незалежна  ад  ведамаснай  прыналежнасцi,  якiя маюць вопыт работы ў
напрамку экалагiчнай асветы i iнфармавання насельнiцтва.
     8. Вылучэнне    пераможцаў  будзе  ажыццяўляцца  па   наступных
намiнацыях:
     А - лепшая абласная бiблiятэка;
     Б - лепшыя гарадская i раённая бiблiятэкi;
     В - лепшая сельская бiблiятэка;
     Г - лепшая бiблiятэка навучальнай установы.
     9. Бiблiятэкi,    якiя   прымаюць  удзел  у   аглядзе-конкурсе,
накiроўваюць  у  адпаведны  тэрытарыяльны  аргкамiтэт   тлумачальную
запiску, якая можа дапаўняцца нагляднымi матэрыяламi, публiкацыямi ў
сродках масавай iнфармацыi i iнш.
     10. У  тлумачальнай  запiсцы, накiраванай у аргкамiтэт, павiнны
быць адлюстраваны наступныя напрамкi работы:
     стварэнне    сiстэмы    садзейнiчання   экалагiчнай  асвеце   i
iнфармаванню  грамадскасцi  (канцэпцыi,  планы,  праграмы,   праекты
работы бiблiятэк у гэтым напрамку);
     развiццё   сiстэмы  даведачна-бiблiяграфiчнага   абслугоўвання,
стварэнне  адпаведных баз даных, iнфармацыйных цэнтраў па экалогii i
Орхускiх  цэнтраў  (цэнтраў  iнфармавання насельнiцтва, ствараемых у
адпаведнасцi    з  Канвенцыяй  аб  доступе  да  iнфармацыi,   удзеле
грамадскасцi ў працэсе прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па
пытаннях,  якiя  тычацца навакольнага асяроддзя, зацверджанай Указам
Прэзiдэнта    Рэспублiкi   Беларусь  ад  14  снежня  1999 г.   № 726
(Национальный  реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 1, 1/837) (Орхуская канвенцыя);
     планамернасць папаўнення           бiблiятэчнага          фонду
даведачна-энцыклапедычнымi         выданнямi,          падручнiкамi,
навукова-папулярнай i iншай лiтаратурай па экалагiчнай тэматыцы;
     iнфармаванне  насельнiцтва аб экалагiчным становiшчы рэгiёна, у
тым лiку прадстаўленне звестак, якiя тычацца радыяцыйнай бяспекi;
     iнфармацыйнае    супрацоўнiцтва   з  тэрытарыяльнымi   органамi
Мiнiстэрства  прыродных  рэсурсаў  i  аховы  навакольнага  асяроддзя
Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкамi прадпрыемстваў, iншых арганiзацый у
галiне экалогii;
     садзейнiчанне  экалагiчнай  адукацыi  ў  дашкольных  i школьных
установах адукацыi;
     iнфармацыйная    падтрымка  спецыялiстаў-эколагаў,  а   таксама
распаўсюджванне iх вопыту;
     метадычная дапамога ў арганiзацыi экалагiчнага выхавання;
     узаемадзеянне  з  арганiзацыямi, якiя маюць экалагiчны напрамак
дзейнасцi,  для  выкарыстання  матэрыялаў  аб  iх  дзейнасцi ў мэтах
экалагiчнага адукавання насельнiцтва;
     вывучэнне чытацкага  попыту  (метады,   перыядычнасць,   вынiкi
вывучэння);
     распрацоўка i   ўкараненне,   рэалiзацыя    iнавацыйных    форм
iндывiдуальнай i масавай работы па экалагiчнай асвеце;
     павышэнне  ўзроўню  экалагiчнай  адукацыi  работнiкаў бiблiятэк
(тэматычныя    семiнары,  спецыяльныя  курсы  ў  сiстэме   павышэння
квалiфiкацыi, стажыроўкi i iншыя формы экалагiчнай адукацыi).
     11. Па  вынiках першага тура агляду-конкурсу раённыя, гарадскiя
аргкамiтэты    вызначаюць  пераможцаў  i  накiроўваюць  у   абласныя
аргкамiтэты  матэрыялы-прадстаўленнi  на  бiблiятэкi,  якiя   занялi
першае,    другое    i  трэцяе  месца,  абласныя  аргкамiтэты  -   у
рэспублiканскi  аргкамiтэт  на  пераможцаў  другога  тура,  заняўшых
першае, другое i трэцяе месца.
     12. На кожную бiблiятэку, якая прадстаўлена для ўдзелу ў трэцiм
туры  агляду-конкурсу,  абласныя  аргкамiтэты накiроўваюць наступныя
матэрыялы:
     рашэнне  абласнога аргкамiтэта аб вылучэннi бiблiятэкi на трэцi
тур агляду-конкурсу;
     даведку    аб   рабоце  бiблiятэкi  па  экалагiчнай  асвеце   i
iнфармаванню насельнiцтва;
     рэквiзiты  бiблiятэкi:  назва, ведамасная прыналежнасць, адрас,
тэлефон, факс, электронная пошта; бюджэтны i пазабюджэтны разлiковыя
рахункi, код банка, улiкова-падатковы нумар; прозвiшча, iмя i iмя па
бацьку  дырэктара (загадчыка) бiблiятэкi, а таксама работнiкаў, якiя
ажыццяўляюць  работу  па  экалагiчнаму  адукаванню  i   iнфармаванню
насельнiцтва.
     13. Конкурсныя матэрыялы на трэцi тур накiроўваюцца  на  адрас:
220636,  г.Мiнск,  вул.Чырвонаармейская,  9, Нацыянальная бiблiятэка
Беларусi, аддзел бiблiятэказнаўства. Даведкi па тэлефоне: 227-30-12.
     14. Тэрмiны    прадстаўлення    матэрыялаў    у     аргкамiтэты
агляду-конкурсу:
     на першы тур - да 15 сакавiка 2005 г.;
     на другi тур - да 15 мая 2005 г.;
     на трэцi тур - да 15 лiпеня 2005 г.
     15. Матэрыялы,  якiя дасланы пазней тэрмiну, азначанага пунктам
14 дадзенага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.

                              ГЛАВА 4
                     УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

     16. Узнагароджванне  пераможцаў  першага  тура  агляду-конкурсу
праводзяць  раённыя,  гарадскiя  аргкамiтэты,  другога  -   абласныя
аргкамiтэты, трэцяга - рэспублiканскi аргкамiтэт.
     17. Удзельнiкi  першага, другога i трэцяга тура агляду-конкурсу
ўзнагароджваюцца    дыпломамi    пераможцаў,   грашовымi   прэмiямi,
камплектамi  адпаведнай  лiтаратуры, тэхнiчнымi сродкамi. Па вынiках
агляду-конкурсу могуць быць узнагароджаны грашовымi прэмiямi асобныя
работнiкi бiблiятэк, якiя дасягнулi значных вынiкаў у рабоце па тэме
агляду-конкурсу.
     18. Парадак узнагароджвання пераможцаў (вiд, форма ўзнагароды i
крынiцы   заахвочвання)  першага  i  другога  тура   агляду-конкурсу
зацвярджаецца  сумесным  загадам тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства
прыродных   рэсурсаў  i  аховы  навакольнага  асяроддзя   Рэспублiкi
Беларусь, органаў культуры i адукацыi мясцовых выканаўчых камiтэтаў,
трэцяга    тура    -    загадам    заснавальнiкаў   рэспублiканскага
агляду-конкурсу.
     19. Усе  ўдзельнiкi  трэцяга  тура агляду-конкурсу атрымлiваюць
дыплом удзельнiка або пераможцы агляду-конкурсу.

                                             Дадатак
                                             да пастановы
                                             Мiнiстэрства прыродных
                                             рэсурсаў i аховы
                                             навакольнага асяроддзя
                                             Рэспублiкi Беларусь,
                                             Мiнiстэрства адукацыi
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             i Мiнiстэрства культуры
                                             Рэспублiкi Беларусь
                                             14.01.2005 № 4/3/1

СКЛАД
аргкамiтэта III рэспублiканскага агляду-конкурсу на лепшую
пастаноўку работы бiблiятэк па экалагiчнай асвеце
i iнфармаванню насельнiцтва ў 2004-2005 гадах

Апацкi               - намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i
Аляксандр Мiкалаевiч   аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi
                       Беларусь, старшыня рэспублiканскага
                       аргкамiтэта

Гедройц              - намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Валерый Карлавiч       Беларусь, намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта

Матульскi            - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная
Раман Сцяпанавiч       бiблiятэка Беларусi", намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта

Фарыно               - намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Казiмiр Сцяпанавiч     Беларусь, намеснiк старшынi
                       рэспублiканскага аргкамiтэта

Белая                - намеснiк дырэктара Навукова-педагагiчнай
Алёна Леанiдаўна       бiблiятэкi Навукова-метадычнай установы
                       "Нацыянальны iнстытут адукацыi Мiнiстэрства
                       адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Кiрухiна             - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце i
Людмiла Генадзьеўна    сувязях з грамадскасцю дзяржаўнай установы
                       "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi"

Крушынская           - дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы
Людмiла Аляксееўна     "Культура i мастацтва"

Сабалеўская          - загадчык аддзела бiблiятэказнаўства
Вольга Анатольеўна     дзяржаўнай установы "Нацыянальная
                       бiблiятэка Беларусi"

Савiч                - намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыi
Вольга Уладзiмiраўна   Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
                       навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь

Шыманскi             - галоўны рэдактар часопiса "Родная прырода"
Мiхаiл Вiктаравiч

Шышкiн               - намеснiк начальнiка ўпраўлення ўстаноў
Уладзiмiр Аляксеевiч   культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства
                       культуры Рэспублiкi Беларусь



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России