ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 8 декабря 2004 г. №29 "Аб стварэннi Рэспублiканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       8 снежня 2004 г. № 29

АБ СТВАРЭННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАГА САВЕТА
ПА ПЫТАННЯХ МУЗЕЙНАЙ СПРАВЫ

     У мэтах паглыблення каардынацыйных працэсаў у музейнай  справе,
эфектыўнага   выкарыстання   Музейнага  фонду  Рэспублiкi  Беларусь,
умацавання сувязей з  навуковымi  ўстановамi  i  ўкаранення  вынiкаў
навуковых  даследаванняў у практыку музейнай работы i ў адпаведнасцi
з  Палажэннем  аб   Мiнiстэрстве   культуры   Рэспублiкi   Беларусь,
зацверджаным  пастановай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30
кастрычнiка  2001  г.  №  1558,  Мiнiстэрства  культуры   Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Стварыць Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях
музейнай справы.
     2. Зацвердзiць  прыкладзенае   Палажэнне   аб   Рэспублiканскiм
навукова-метадычным савеце па пытаннях музейнай справы.

Мiнiстр                                                   Л.П.Гуляка

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства культуры
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.12.2004 № 29

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце
па пытаннях музейнай справы

     1. Рэспублiканскi навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай
справы  (далей  -  навукова-метадычны  савет)  з'яўляецца  пастаянна
дзеючым  кансультатыўным  i экспертным органам Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     2. Навукова-метадычны    савет   у  сваёй  дзейнасцi   кiруецца
Канстытуцыяй  Рэспублiкi  Беларусь,  iншымi  актамi  заканадаўства i
дадзеным Палажэннем аб Рэспублiканскiм навукова-метадычным савеце па
пытаннях музейнай справы (далей - Палажэнне).
     3. Асноўнымi задачамi навукова-метадычнага савета з'яўляюцца:
     выяўленне i  разгляд  найбольш  важных  праблем  i   перспектыў
музейнай справы ў адпаведнасцi з навейшымi распрацоўкамi гiстарычнай
навукi i музеялогii;
     вывучэнне i  абагульненне станоўчага вопыту ўсiх вiдаў музейнай
дзейнасцi, распрацоўка рэкамендацый па яго выкарыстаннi i развiццi;
     падрыхтоўка навукова-абгрунтаваных рэкамендацый, накiраваных на
ўдасканальванне дзейнасцi музеяў;
     увядзенне ў   практыку   музейнай   работы   вынiкаў  навуковых
даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;
     умацаванне кантактаў   з  айчыннымi  i  замежнымi  музейнымi  i
навуковымi ўстановамi;
     садзейнiчанне правядзенню   сумесных   экспедыцый,  прыцягненне
спецыялiстаў да атрыбуцыi музейных калекцый;
     экспертная ацэнка  планаў  развiцця  музейнай  справы рэгiёнаў,
вызначэнне  ўзроўню  навукова-метадычнага  забеспячэння   ствараемых
экспазiцый, заключэнне па канцэпцыях i тэматыка-экспазiцыйных планах
новых экспазiцый;
     падрыхтоўка рэкамендацый   i   прапаноў   органам   дзяржаўнага
кiравання па актуальных праблемах музейнай справы.
     4. У   склад  навукова-метадычнага  савета  ўваходзяць  вядучыя
вучоныя-гiсторыкi,  археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагогi,
музейныя  работнiкi i спецыялiсты,  якiя маюць вялiкi вопыт музейнай
працы.
     5. Персанальны склад навукова-метадычнага савета ў колькасцi да
15  асоб  на  чале  са старшынёй i намеснiкам старшынi зацвярджаецца
загадам  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  (тэрмiнам  на
1 год).
     6. Навукова-метадычны  савет  мае  сакратара,  якi  забяспечвае
планаванне яго дзейнасцi,  падрыхтоўку  i  правядзенне  пасяджэнняў,
вядзе    пратаколы   пасяджэнняў,   рыхтуе   заключэннi,   кантралюе
арганiзацыю выканання прынятых рашэнняў.
     7. Навукова-метадычны  савет  дзейнiчае  ў  дзяржаўнай установе
"Нацыянальны музей гiсторыi i культуры Беларусi".
     8. Пасяджэннi навукова-метадычнага савета праводзяцца не радзей
як 1 раз у паўгоддзе.
     9. Пасяджэнне  навукова-метадычнага  савета правамоцна, калi на
iм  прысутнiчае  больш  паловы  членаў  навукова-метадычнага савета.
Рашэннi    навукова-метадычнага  савета  па  разглядаемых   пытаннях
прымаюцца большасцю галасоў членаў навукова-метадычнага савета, якiя
прысутнiчаюць  на пасяджэннi, i прадстаўляюцца ва ўпраўленне ўстаноў
культуры  i  народнай  творчасцi  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi
Беларусь.
     10. Рашэннi навукова-метадычнага савета  носяць  рэкамендацыйны
характар.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России