ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 октября 2004 г. №1319 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   21 кастрычнiка 2004 г. № 1319

АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Правесцi з  20  снежня  2004  г.  па  10  студзеня  2005  г.
навагоднюю  дабрачынную  акцыю "Нашы дзецi" з удзелам мiнiстэрстваў,
iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў i
Мiнскага  гарвыканкома  i  iншых  мясцовых  выканаўчых i распарадчых
органаў.
     2. Мiнiстэрству адукацыi:
     да 1 снежня 2004 г.  зацвердзiць пералiк  мiнiстэрстваў,  iншых
рэспублiканскiх    органаў    дзяржаўнага    кiравання,   грамадскiх
аб'яднанняў (па ўзгадненню),  прапанаваных для ўдзелу  ў  навагодняй
дабрачыннай  акцыi  "Нашы  дзецi",  i  давесцi  яго  да ведама гэтых
арганiзацый;
     пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
     3. Кiраўнiкам  мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх   органаў
дзяржаўнага  кiравання,  мясцовых  выканаўчых  i распарадчых органаў
прыняць  удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць
дзiцячыя    дамы,  у  тым  лiку  сямейнага  тыпу,   школы-iнтэрнаты,
апякунскiя,  прыёмныя  сем'i, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дзiцячыя
бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Калядамi, уручэння
iм падарункаў, вырашэння, па магчымасцi, iснуючых праблем.
     Рэкамендаваць  грамадскiм  аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам
далучыцца да названай акцыi.
     4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню навагодняй  дабрачыннай
акцыi  "Нашы  дзецi"  ажыццявiць  за кошт сродкаў,  прадугледжаных у
рэспублiканскiм  бюджэце  мiнiстэрствам  i   iншым   рэспублiканскiм
органам  дзяржаўнага  кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы,  а
таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.
     Рэкамендаваць мясцовым   выканаўчым   i   распарадчым   органам
ажыццяўляць фiнансаванне ўказанага  мерапрыемства  за  кошт  сродкаў
мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў.
     5. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы  дзецi"
29  снежня  2004  г.  у  г.Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац
Рэспублiкi"  Кiраўнiцтва  справамi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь
дабрачыннае  навагодняе  свята  для  дзяцей  з  удзелам  кiраўнiцтва
дзяржавы.
     Рэкамендаваць аблвыканкомам  i  Мiнскаму  гарвыканкому правесцi
26-30 снежня 2004 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома   аналагiчныя   мерапрыемствы   ў  абласных  цэнтрах  i
г.Мiнску,  а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўcix
гарадах   i  раёнах  краiны  ў  час  школьных  канiкулаў  з  удзелам
кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для  дзяцей  у  абласцях,  гарадах  i  раёнах  ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
     6. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 29 снежня 2004
г.  у  г.Мiнску  дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе
згодна з дадаткам.
     Указанаму арганiзацыйнаму   камiтэту   вызначыць   расходы   на
арганiзацыю i правядзенне свята.
     Мiнiстэрству фiнансаў   забяспечыць   фiнансаванне  навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
     7. Аблвыканкомам  забяспечыць  дастаўку  дзiцячых  дэлегацый на
дабрачыннае навагодняе свята ў г.Мiнск i назад.
     Мiнскаму гарвыканкому арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне,
харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       С.Сiдорскi

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       21.10.2004 № 1319

           Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню
             дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей

Дражын                 - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
Уладзiмiр Несцеравiч     Беларусь (старшыня арганiзацыйнага
                         камiтэта)

Гуляка                 - Miнicтp культуры (намеснiк старшынi
Леанiд Паўлавiч          арганiзацыйнага камiтэта)

Радзькоў               - Miнicтp адукацыi (намеснiк старшынi
Аляксандр Мiхайлавiч     арганiзацыйнага камiтэта)

Ананiч                 - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Арда                   - першы сакратар грамадскага аб'яднання
Мiхаiл Сяргеевiч         "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"

Бутрым                 - начальнiк упраўлення сацыяльнай i
Георгiй Аляксеевiч       выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi

Волкаў                 - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы
Пётр Андрэевiч           "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi
                         Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Дрыга                  - намеснiк начальнiка галоўнага iдэалагiчнага
Iрына Уладзiмiраўна      ўпраўлення - начальнiк упраўлення
                         iнфармацыi i сацыяльна-культурнай палiтыкi
                         Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
                         Рэспублiкi Беларусь

Заваротнава            - намеснiк начальнiка ўпраўлення
Алена Уладзiмiраўна      сацыяльна-культурнай сферы - загадчык
                         аддзела па справах спорту, сям'i i моладзi
                         Апарату Савета Мiнiстраў
                         Рэспублiкi Беларусь

Кавалёва               - намеснiк Miнiстpa адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна

Матулiс                - намеснiк Старшынi Федэрацыi
Эдвард Бранiслававiч     прафсаюзаў Беларусi

Паланевiч              - начальнiк упраўлення дзяржаўнага пажарнага
Сяргей Вiктаравiч        нагляду Мiнiстэрства па надзвычайных
                         сiтуацыях

Пятрушын               - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома
Мiхаiл Аляксеевiч

Русак                  - начальнiк упраўлення аховы правапарадку
Вiктар Леанiдавiч        Мiнiстэрства ўнутраных спраў

Русакова               - начальнiк аддзела медыцынскай дапамогi мацi
Алена Мiхайлаўна         i дзецям упраўлення арганiзацыi медыцынскай
                         дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя

Рылатка                - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Пятровiч

Саламаха               - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Аляксандр Пятровiч       дзяржаўнай тэлерадыёкампанii

Сверж                  - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Анатолiй Iосiфавiч

Свянцiцкi              - намеснiк Мiнiстра гандлю
Мiхаiл Iванавiч

Сiвалобава             - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Алена Аляксандраўна      сферы Апарату Савета Miнicтpaў
                         Рэспублiкi Беларусь

Сямашка                - Мiнiстр лясной гаспадаркi
Пётр Мiхайлавiч



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России