ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 7 июля 2004 г. №44 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       7 лiпеня 2004 г. № 44

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УСТАНОВЕ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

     У  адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991  года "Аб адукацыi" ў рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь ад 19
сакавiка   2002  года  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi   Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Зацвердзiць  Палажэнне  аб установе, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi (дадаецца).

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               07.07.2004 № 44

ПАЛАЖЭННЕ
аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Палажэнне  аб  установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасцi з
Законам  Рэспублiкi  Беларусь  ад  29  кастрычнiка  1991  года   "Аб
адукацыi"  ў  рэдакцыi  Закону  Рэспублiкi  Беларусь  ад 19 сакавiка
2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г.,
№ 33,   арт.598;   Национальный  реестр  правовых  актов  Республики
Беларусь,  2002 г.,  № 37,  2/844),  з  Палажэннем  аб  Мiнiстэрстве
адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад  29  кастрычнiка  2001  г.  №  1554
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2001 г., №
103,  5/9279),  i  рэгулюе  дзейнасць  устаноў,  якiя  забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, незалежна ад форм уласнасцi.
     2. Агульная  сярэдняя  адукацыя складаецца з двух узроўняў: I -
узровень  агульнай базавай адукацыi, II - узровень агульнай сярэдняй
адукацыi.
     Першы ўзровень складаецца з дзвюх ступеняў:
     I  ступень - агульная пачатковая адукацыя (тэрмiн навучання - 4
гады, I-IV класы);
     II  ступень  -  агульная  базавая  адукацыя (тэрмiн навучання з
улiкам пачатковай адукацыi - 10 гадоў, I-IV, V-X класы).
     Другi ўзровень уключае III ступень:
     III  ступень  -  агульная сярэдняя адукацыя (тэрмiн навучання з
улiкам базавай адукацыi - 12 i больш гадоў, I-IV, V-X, XI, XII(XIII)
клаcы).
     3. На  падставе  дадзенага Палажэння ўстанова, якая забяспечвае
атрыманне    агульнай    сярэдняй   адукацыi  (далей  -   установа),
распрацоўвае статут, якi зацвярджаецца заснавальнiкам.
     Дадзенае  Палажэнне  распаўсюджваецца  на  зарэгiстраваныя   ва
ўстаноўленым  парадку ўстановы недзяржаўнай формы ўласнасцi ў частцы
агульных  патрабаванняў,  вызначэння  тыпаў  устаноў  i  арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу, за выключэннем прымянення нарматываў
напаўняльнасцi класаў i груп.
     4. Установа ствараецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь,  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае   пячатку
(дзяржаўная  ўстанова  -  з  выявай  Дзяржаўнага  герба   Рэспублiкi
Беларусь),  штамп  са  сваiм  найменнем,  бягучы  i  iншыя рахункi ў
банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
     5. Установа  ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь,  iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дадзеным
Палажэннем i статутам установы.
     6. Дзяржаўны  кантроль  за  забеспячэннем  якасцi  адукацыi  ва
ўстановах  незалежна  ад форм уласнасцi ажыццяўляецца ўпаўнаважанымi
дзяржаўнымi  органамi  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
     Пiсьмовая    справаздачнасць  вышэйстаячым  органам   кiравання
адукацыяй  прадстаўляецца  ў  адпаведнасцi  з патрабаваннямi органаў
дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.
     7. Асноўнай  мэтай  установы  з'яўляецца  рэалiзацыя дзяржаўных
адукацыйных  стандартаў  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  фармiраванне
адукаванай,  сацыяльна,  духоўна  i  маральна сталай, творчай асобы,
выхаванне  грамадзянiна  Рэспублiкi  Беларусь,  павагi  да  правоў i
свабод чалавека, любвi да Радзiмы, сям'i, прывiццё навыкаў здаровага
ладу жыцця.
     8. Установа:
     будуе  свае  ўзаемаадносiны  з  сям'ёй  па пытаннях навучання i
выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўнiцтва;
     узаемадзейнiчае    з   установамi  пазашкольнага  выхавання   i
навучання,  дзяржаўнымi  арганiзацыямi  аховы  здароўя,   установамi
культуры,    спорту,   добраахвотнымi  таварыствамi,  юрыдычнымi   i
фiзiчнымi асобамi;
     падтрымлiвае   дзейнасць  маладзёжных  i  дзiцячых   грамадскiх
арганiзацый    (аб'яднанняў),   якая  не  супярэчыць   заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь.
     Ва  ўстанове  забараняецца  стварэнне  i  дзейнасць  палiтычных
партый,  iншых  грамадскiх  арганiзацый  (аб'яднанняў),  якiя  маюць
палiтычныя   мэты,  а  таксама  стварэнне  i  ананiмная  або   iншая
супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.
     9. Установа  па  ўзгадненнi  з  адпаведным  органам   кiравання
адукацыяй вызначае мову навучання (беларускую або рускую) i замежную
мову. Гэта павiнна быць пазначана ў яе статуце.
     Вывучэнне  беларускай, рускай i адной з замежных моў з'яўляецца
абавязковым.    Мовы,    якiя    вывучаюць  дзецi  з   асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  вызначаюцца нарматыўнымi прававымi актамi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     10. Навучальна-выхаваўчы  працэс арганiзуецца ў вочнай (дзённай
i  вячэрняй)  i  завочнай  формах, самастойна (у сям'i). Дазваляецца
спалучэнне  гэтых форм арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу, а
таксама навучанне па iндывiдуальных вучэбных планах.
     11. Установа  мае  права  на  правядзенне  эксперыментальнай  i
iнавацыйнай    работы  па  адпаведных  напрамках  яе  дзейнасцi   ва
ўстаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь парадку.
     12. Установа можа мець фiлiялы. У адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi  Беларусь  фiлiялы надзяляюцца маёмасцю ўстановы, якая iх
стварыла,    i  дзейнiчаюць  на  падставе  зацверджанага   ўстановай
палажэння.  У  статуце  ўстановы  павiнна  быць  указана   наяўнасць
фiлiялаў.
     13. Рэарганiзацыя    i  лiквiдацыя,  праходжанне  атэстацыi   i
дзяржаўнай    акрэдытацыi    ўстановы   вызначаюцца   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     Пры  рэарганiзацыi  або  лiквiдацыi  ўстановы,  як  правiла  па
заканчэннi  навучальнага  года,  заснавальнiк  забяспечвае   перавод
вучняў  у iншыя ўстановы з iх згоды, згоды iх законных прадстаўнiкоў
i па ўзгадненнi з установай, у якую пераводзяцца вучнi.
     14. Установа    можа    ажыццяўляць  мiжнародную  дзейнасць   у
адпаведнасцi  з  мiжнароднымi  пагадненнямi  Рэспублiкi  Беларусь  i
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                              ГЛАВА 2
                 ТЫПЫ ЎСТАНОЎ I ЗМЕСТ IХ ДЗЕЙНАСЦI

     15. Установы могуць быць наступных тыпаў:
     15.1. агульнаадукацыйныя  школы  (пачатковая агульнаадукацыйная
школа, базавая агульнаадукацыйная школа, сярэдняя агульнаадукацыйная
школа, вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа);
     15.2. агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы (гiмназiя, лiцэй,
школа-iнтэрнат,      санаторная    школа-iнтэрнат,       спецыяльная
агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця, спецыяльная навучальна-выхаваўчая ўстанова
для    асоб   з  грамадска  небяспечнымi  паводзiнамi,   спецыяльная
навучальна-выхаваўчая  ўстанова  i  спецыяльная   лячэбна-выхаваўчая
ўстанова);
     15.3. навучальна-педагагiчны    комплекс   дзiцячы   сад-школа,
сярэдняя    школа-каледж  мастацтваў,  гiмназiя-каледж   мастацтваў,
лiнгвiстычная гiмназiя-каледж.
     16. Агульнаадукацыйныя    школы  ажыццяўляюць  наступны   змест
адукацыйнай дзейнасцi:
     16.1. пачатковая  агульнаадукацыйная  школа  рэалiзуе  вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi;
     16.2. базавая    агульнаадукацыйная  школа  рэалiзуе   вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi i агульнай базавай адукацыi;
     16.3. сярэдняя   агульнаадукацыйная  школа  рэалiзуе   вучэбныя
праграмы  агульнай  пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i
агульнай  сярэдняй  адукацыi  на  базавым, павышаным або паглыбленым
узроўнях;
     16.4. сярэдняя    агульнаадукацыйная  школа  можа   ажыццяўляць
працоўнае (прафесiянальнае) навучанне вучняў;
     16.5. агульнаадукацыйная школа з паглыбленым вывучэннем асобных
прадметаў  дадаткова  забяспечвае  паглыбленае  вывучэнне аднаго або
некалькiх    прадметаў,   развiццё  творчых  здольнасцей  вучняў   у
адпаведнасцi з iх iнтарэсамi i схiльнасцямi;
     16.6. агульнаадукацыйныя школы з эстэтычным (музычным, харавым,
мастацкiм,        архiтэктурна-мастацкiм,            харэаграфiчным,
фальклорна-тэатральным,       тэатральным,       агульнаэстэтычным),
фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi дадаткова забяспечваюць профiльную
падрыхтоўку вучняў па адпаведных вiдах мастацтва;
     16.7. вячэрняя  (зменная)  агульнаадукацыйная  школа   рэалiзуе
вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, забяспечвае магчымасць
грамадзянам,  у  тым  лiку  працуючым,  атрымаць  агульную  сярэднюю
адукацыю  ва  ўмовах  варыятыўнасцi  вiдаў,  зместу  i   арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага  працэсу  па  вочнай  (дзённай  i вячэрняй) i
завочнай    формах    атрымання    адукацыi.    Вячэрняя   (зменная)
агульнаадукацыйная      школа    можа    ажыццяўляць       працоўнае
(прафесiянальнае)  навучанне  вучняў. Навучанне асоб з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця  можа  ажыццяўляцца  ў  вячэрнiх  (зменных)
агульнаадукацыйных  школах для вучняў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.  Пры  неабходнасцi  вячэрнiя  (зменныя) агульнаадукацыйныя
школы   могуць  адкрывацца  пры  папраўчых  установах   Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь;
     16.8. у склад вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ, у тым
лiку  вячэрнiх  (зменных)  агульнаадукацыйных  школ  для  вучняў   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  могуць  уваходзiць  класы,
групы,  навучальна-кансультацыйныя  пункты  з  вочнай   (сесiённай),
завочнай,  iндывiдуальнай формамi навучання. У iх прымаюцца асобы не
маладзей  за  15 гадоў  на  падставе заяў i пасведчанняў аб агульнай
базавай адукацыi;
     16.9. у  вячэрнiх  (зменных)  агульнаадукацыйных  школах тэрмiн
навучання  складае  тры  гады  (XI-XIII  класы),  паскораны   тэрмiн
навучання  -  два  гады  (ХI,  ХII  класы);  у  спецыяльных вячэрнiх
(зменных)  агульнаадукацыйных  школах  для  вучняў  з  асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця - чатыры гады (ХI-XIV);
     16.10. завочная  форма  навучання  ўжываецца  пры абмежаванасцi
кантынгенту  вучняў  або для асоб, работа якiх мае сезонны цi рухомы
характар,  а  таксама  вучняў  сталага ўзросту па iх жаданнi. Тэрмiн
навучання ў групах завочнага навучання - тры гады (ХI-ХIII класы);
     16.11. пры    адсутнасцi    ў    рэгiёне   вячэрняй   (зменнай)
агульнаадукацыйнай  школы  для  моладзi  i  дарослых,  якiя  жадаюць
атрымаць  агульную сярэднюю адукацыю, пры ўстановах з дзённай формай
навучання  могуць  стварацца класы (групы), вучнi якiх навучаюцца па
вучэбных планах вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ;
     16.12. навучэнцам,    што    спалучаюць      агульнаадукацыйную
падрыхтоўку  з  працоўнай  дзейнасцю,  прадстаўляюцца гарантыi, якiя
ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     17. Агульнаадукацыйныя школы функцыянуюць у складзе адной або ў
спалучэннi дзвюх цi трох ступеняў:
     пачатковая агульнаадукацыйная школа (I-IV класы);
     базавая агульнаадукацыйная школа (I-X класы);
     сярэдняя агульнаадукацыйная школа (I-XII класы).
     17.1. Агульная   пачатковая  адукацыя  (I  ступень)  -   тэрмiн
атрымання  адукацыi  -  чатыры  гады, з'яўляецца часткай абавязковай
базавай  адукацыi.  Навучанне  на гэтай ступенi забяспечвае развiццё
асобы  вучня,  фармiраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду,
чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучнi набываюць неабходныя
ўменнi    i  навыкi  вучэбнай  дзейнасцi,  чытання,  пiсьма,   лiку,
авалодваюць  элементамi  тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай,
практычнай  дзейнасцi,  культуры мовы i паводзiн, асновамi асабiстай
гiгiены, здаровага ладу жыцця.
     Навучальна-выхаваўчы  працэс у першых класах рашэннем мясцовага
выканаўчага   i  распарадчага  органа  можа  ажыццяўляцца  на   базе
дашкольных устаноў. На iх базе можа ажыццяўляцца таксама навучанне i
выхаванне    вучняў    другiх  класаў.  Навучанне  ў  гэтых   класах
ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных школ.
     17.2. Агульная  базавая  адукацыя  (I,  II  ступень)  -  тэрмiн
атрымання  адукацыi  -  дзесяць  гадоў,  з'яўляецца  абавязковай. Яе
атрыманне  неабходна  для  завяршэння  агульнай сярэдняй адукацыi ва
ўстанове,  а  таксама  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай    адукацыi,    i    ва   ўстановах,   якiя
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     Навучанне  на  I, II ступенi забяспечвае засваенне асноў навук,
далейшае  станаўленне  асобы  вучня,  развiццё  яго  здольнасцей   i
схiльнасцей,   фармiраванне  навуковага  светапогляду,   авалодванне
сацыяльнымi, культурнымi, маральнымi нормамi i правiламi.
     17.3. Сярэднiя  агульнаадукацыйныя  школы (класы) з паглыбленым
вывучэннем  замежнай  мовы адкрываюцца ў складзе I-ХII класаў, iншых
вучэбных агульнаадукацыйных прадметаў - у складзе VIII-ХII класаў цi
IX-ХII  класаў  або ХI, ХII класаў; музыкi, харэаграфii, выяўленчага
мастацтва  -  I-Х класаў або I-ХII класаў; архiтэктуры i выяўленчага
мастацтва  -  I-Х  класаў або I-ХII класаў; тэатральнага мастацтва -
I-ХII    класаў    або    IX-ХII    класаў;      агульнаэстэтычнага,
фiзкультурна-эстэтычнага  кiрункаў  -  I-X  класаў або I-XII класаў,
спецыялiзаваныя класы спартыўнага кiрунку - III-ХII класаў.
     17.4. Агульнай  сярэдняй  адукацыяй  (III  ступень) завяршаецца
агульнаадукацыйная  падрыхтоўка  вучняў. На гэтай ступенi пачынаецца
iх    падрыхтоўка   да  авалодвання  прафесiяй  ва  ўстанове,   якая
забяспечвае    атрыманне    прафесiянальна-тэхнiчнай  адукацыi,   ва
ўстанове,  якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
i  ва  ўстанове,  якая  забяспечвае  атрыманне  вышэйшай адукацыi, а
таксама праз iншыя формы прафесiянальнага навучання або да свядомага
ўключэння ў вытворчую дзейнасць.
     18. Агульнаадукацыйныя    навучальныя   ўстановы   ажыццяўляюць
наступны змест адукацыйнай дзейнасцi:
     18.1. гiмназiя  рэалiзуе  вучэбныя  праграмы  II  i III ступенi
агульнай сярэдняй адукацыi, забяспечвае вывучэнне агульнаадукацыйных
прадметаў  на  павышаным  або  паглыбленым узроўнi; можа ажыццяўляць
профiльную падрыхтоўку вучняў па розных вiдах мастацтва;
     18.2. лiцэй  рэалiзуе  вучэбныя  праграмы  III ступенi агульнай
сярэдняй    адукацыi,    забяспечвае  засваенне   агульнаадукацыйных
прадметаў    на   павышаным  або  паглыбленым  узроўнi,   ажыццяўляе
арыентацыю  выпускнiкоў на працяг адукацыi ў адпаведнасцi з профiлем
навучання i з улiкам патрэб грамадства;
     18.3. школа-iнтэрнат    рэалiзуе  вучэбныя  праграмы   агульнай
пачатковай  адукацыi,  агульнай базавай адукацыi i агульнай сярэдняй
адукацыi,  забяспечвае  пражыванне i стварэнне ўмоў для гарманiчнага
развiцця  дзяцей-сiрот,  дзяцей,  якiя  засталiся без апекi бацькоў,
дзяцей  з  неспрыяльнымi  ўмовамi  жыцця  ў  сем'ях,  а  таксама для
здольных i таленавiтых дзяцей;
     18.4. санаторная  школа-iнтэрнат  рэалiзуе  вучэбныя   праграмы
агульнай  пачатковай  адукацыi, агульнай базавай адукацыi i агульнай
сярэдняй адукацыi, ажыццяўляе аздараўленне дзяцей, стварае ўмовы для
iх гарманiчнага развiцця;
     18.5. спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для
дзяцей  з  асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця рэалiзуе вучэбныя
праграмы  агульнай  пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  акрамя  дапаможнай  школы,  а таксама
спецыяльнай  адукацыi,  забяспечвае правядзенне карэкцыi недахопаў у
псiхафiзiчным    развiццi   асобы  вучня,  стварае  ўмовы  для   яго
гарманiчнага развiцця;
     18.6. спецыяльная  навучальна-выхаваўчая  ўстанова  для  асоб з
грамадска        небяспечнымi        паводзiнамi,        спецыяльныя
навучальна-выхаваўчыя  ўстановы  i  спецыяльныя   лячэбна-выхаваўчыя
ўстановы  рэалiзуюць вучэбныя праграмы агульнай пачатковай i базавай
адукацыi,  забяспечваюць  стварэнне  ўмоў  для ўтрымання i выхавання
вучняў,  пераадолення  адмоўных  рысаў  у паводзiнах, падрыхтоўкi да
працягу    навучання    ва    ўстановах    агульнай    сярэдняй    i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;
     18.7. ва  ўстанове,  пачынаючы  з  V  класа,  могуць адкрывацца
гiмназiчныя,  а  з ХI класа - лiцэйскiя класы з вывучэннем прадметаў
на павышаным або паглыбленым узроўнi;
     18.8. гiмназiя  адкрываецца  ў  складзе  V-ХII  класаў.  Тэрмiн
навучання  ў  гiмназii  - восем гадоў. Пры гiмназii могуць стварацца
пачатковыя  класы  (I-IV  класы),  а  таксама  класы па розных вiдах
мастацтва.
     Лiцэй  адкрываецца  ў складзе ХI, ХII(ХIII) класаў, а таксама ў
якасцi   структурнага  падраздзялення  ўстановы,  якая   забяспечвае
атрыманне  вышэйшай  адукацыi.  Тэрмiн навучання ў лiцэi - два (тры)
гады;
     18.9. перавод    (накiраванне)    вучняў    у       спецыяльныя
агульнаадукацыйныя    школы    (школы-iнтэрнаты)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ў спецыяльныя класы
для  такiх  дзяцей  i класы iнтэграванага навучання ажыццяўляецца са
згоды  iх  законных  прадстаўнiкоў  на  падставе  заключэння  цэнтра
карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi.
     Арганiзацыя  i  функцыянаванне  пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай
дапамогi,    спецыяльных    класаў    для  дзяцей  з   асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага    развiцця  i  класаў  iнтэграванага  навучання   ва
ўстановах  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  актамi   заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
     19. Навучальна-педагагiчны  комплекс  ажыццяўляе наступны змест
адукацыйнай дзейнасцi:
     19.1. дзiцячы сад-школа рэалiзуе праграмы дашкольнай адукацыi i
адначасова  агульнай  пачатковай  адукацыi  (дзiцячы  сад-пачатковая
школа),  агульнай  базавай  адукацыi  (дзiцячы  сад-базавая  школа),
агульнай  сярэдняй  адукацыi  (дзiцячы  сад-сярэдняя  школа, дзiцячы
сад-гiмназiя)  i  забяспечвае  сумеснае навучанне i выхаванне дзяцей
дашкольнага  i школьнага ўзросту, пераемнасць у арганiзацыi i змесце
навучальна-выхаваўчага працэсу;
     19.2. дзiцячыя сады-школы могуць мець наступную структуру:
     19.2.1. яслi-сад-школа (пачатковая, базавая, сярэдняя);
     19.2.2. дзiцячы сад-школа (пачатковая, базавая, сярэдняя);
     19.2.3. санаторны дзiцячы сад-школа;
     19.2.4. спецыяльны дзiцячы сад-школа для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця.
     Дзiцячы сад-школа арганiзуецца пры наяўнасцi адпаведных умоў на
базе  дзiцячага  сада  або агульнаадукацыйнай школы пры забеспячэннi
адпаведных санiтарна-гiгiенiчных нормаў.
     Прыём дзяцей у дзiцячы сад-школу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
парадкам,    якi    ўстаноўлены    для    дашкольных    устаноў    i
агульнаадукацыйных школ.
     Дзiцячы    сад-школа    працуе  па  вучэбных  праграмах,   якiя
зацверджаны    Мiнiстэрствам    адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь   для
дашкольных    устаноў    i    агульнаадукацыйных   або   спецыяльных
агульнаадукацыйных школ;
     19.3. сярэдняя  школа-каледж  мастацтваў  ва  ўмовах iнтэграцыi
агульнай  базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
забяспечвае  навучанне  i  выхаванне  на I, II, III ступенi агульнай
сярэдняй    адукацыi    з    профiльным   навучаннем  па   прадметах
мастацка-эстэтычнага  напрамку  i  на  конкурснай  аснове  атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi;
     19.4. гiмназiя-каледж  мастацтваў ва ўмовах iнтэграцыi агульнай
базавай,    агульнай   сярэдняй  i  сярэдняй  спецыяльнай   адукацыi
забяспечвае  навучанне  i  выхаванне  на  II,  III  ступенi агульнай
сярэдняй    адукацыi    з    профiльным   навучаннем  па   прадметах
мастацка-эстэтычнага  напрамку  i  на  конкурснай  аснове  атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi;
     19.5. лiнгвiстычная    гiмназiя-каледж  ва  ўмовах   iнтэграцыi
агульнай  базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
забяспечвае  навучанне  i  выхаванне  на  II,  III  ступенi агульнай
сярэдняй    адукацыi    з    профiльным   навучаннем  па   прадметах
лiнгвiстычнага  напрамку  i  на конкурснай аснове атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi.
     20. У складзе ўсiх тыпаў устаноў могуць стварацца:
     20.1. класы з павышаным вывучэннем прадметаў;
     20.2. класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў;
     20.3. гiмназiчныя класы;
     20.4. лiцэйскiя класы;
     20.5. класы        з     музычным,    харавым,       мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм,        харэаграфiчным,          тэатральным,
фальклорна-тэатральным,  агульнаэстэтычным,  фiзкультурна-эстэтычным
кiрункамi;
     20.6. спецыялiзаваныя   па  спорту  класы  з  падоўжаным   днём
навучання i паглыбленым вучэбна-трэнiровачным працэсам;
     20.7. спецыяльныя класы для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця;
     20.8. класы iнтэграванага навучання;
     20.9. пункты карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi.
     У  сваёй рабоце яны кiруюцца дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб
спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей з
асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага  развiцця,  зацверджаным   пастановай
Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2002 г.
№  46  (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003
г., № 5, 8/8926), уласнымi палажэннямi.
     21. Працягласць  атрымання  агульнай  сярэдняй адукацыi складае
дванаццаць  гадоў, у вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах, у
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для дзяцей
з  асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  навучальна-педагагiчных
комплексах - трынаццаць i больш гадоў.
     22. Навучанне на III ступенi ажыццяўляецца з улiкам адукацыйных
запытаў  вучняў.  Па  рашэннi  педагагiчнага  савета ўстановы могуць
уводзiцца  адзiн цi некалькi профiляў навучання або адзiн прадмет цi
некалькi для вывучэння на павышаным або паглыбленым узроўнi.
     23. У  мэтах  iндывiдуалiзацыi  i  дыферэнцыяцыi   навучальнага
працэсу па жаданнi вучняў i iх законных прадстаўнiкоў заняткi могуць
ажыццяўляцца па рознаўзроўневых вучэбных праграмах, могуць уводзiцца
заняткi  па  iнтарэсах  (I-IV  класы),  факультатывы (V-VIII класы),
курсы  па выбары (IX-XII(ХIII) класы), дапрафесiянальная падрыхтоўка
вучняў (X-XII(ХIII) класы).
     24. Базавы, павышаны i паглыблены ўзроўнi авалодвання ведамi ва
ўстановах  у  межах патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту
агульнай    сярэдняй  адукацыi,  вызначаюцца  вучэбнымi  планамi   i
вучэбнымi  праграмамi,  якiя  зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     25. Ва    ўстанове,    акрамя    школ-iнтэрнатаў,    санаторных
школ-iнтэрнатаў, лiцэяў, вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ,
па  жаданнi  законных  прадстаўнiкоў  вучняў могуць адкрывацца групы
падоўжанага дня для вучняў I-X класаў.
     26. У  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  санiтарных  правiлаў  i
нормаў  у групах падоўжанага дня арганiзуецца 2-3-разовае харчаванне
вучняў  за  кошт  сродкаў  iх законных прадстаўнiкоў. Для харчавання
вучняў  могуць  выкарыстоўвацца  прадукты  з  прышкольнага ўчастка i
дапаможнай  гаспадаркi, сродкi, якiя выдзяляюць установе арганiзацыi
i фiзiчныя асобы.
     Мясцовыя  выканаўчыя  i  распарадчыя  органы  могуць  вызваляць
вучняў    з   малазабяспечаных  сямей  ад  платы  за  харчаванне   ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     27. Ва    ўстановах,    акрамя    вячэрнiх    (зменных)   школ,
школ-iнтэрнатаў,  санаторных  школ-iнтэрнатаў,  пры  неабходнасцi  i
наяўнасцi ўмоў могуць адкрывацца iнтэрнаты.
     Па  пытаннях,  што  не ўключаны ў дадзенае Палажэнне, дзейнасць
iнтэрнатаў  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  актамi  заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
     28. Для  забеспячэння  працоўнага  (прафесiянальнага) навучання
вучняў    могуць   стварацца  вучэбна-вытворчыя  камбiнаты,  а   для
дапрызыўнай    i   медыцынскай  падрыхтоўкi  -  цэнтры   дапрызыўнай
падрыхтоўкi,  дзейнасць  якiх  ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     29. Установа  можа  мець  бiблiятэку,  вучэбныя  майстэрнi,   а
таксама    можа   мець  школьныя  i  мiжшкольныя   вучэбна-вытворчыя
майстэрнi,  вучэбна-доследны ўчастак, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     30. Медыцынскае  абслугоўванне  вучняў  устаноў, акрамя ўстаноў
iнтэрнатнага  тыпу,  ажыццяўляецца  ўстановамi  аховы  здароўя, якiя
забяспечваюць  кантроль  за  станам  здароўя  вучняў,   ажыццяўляюць
правядзенне  лячэбна-прафiлактычных  i аздараўленчых мерапрыемстваў,
кантроль  выканання  патрабаванняў  санiтарных  правiлаў  i нормаў у
частцы  арганiзацыi  вучэбна-выхаваўчага  працэсу,  удзельнiчаюць  у
гiгiенiчным  выхаваннi  i  фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця
вучняў.

                              ГЛАВА 3
                        КIРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ

     31. Кiраванне    ўстановай   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi   з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем, яе статутам
i будуецца на прынцыпах адзiнаначалля i самакiравання.
     Ва  ўстанове  могуць  стварацца  органы  самакiравання:  савет,
апякунскi  савет,  дзейнасць  якiх  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi з
палажэннямi,  што  зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
     Ва  ўстанове  са  згоды  законных  прадстаўнiкоў  вучняў могуць
стварацца  бацькоўскiя  камiтэты,  дзейнасць  якiх  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi  з палажэннем, што зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     32. Непасрэднае  кiраўнiцтва  навучальна-выхаваўчым  працэсам i
бягучай  дзейнасцю ўстановы ажыццяўляюць дырэктар i яго намеснiкi па
навучальнай (навучальна-выхаваўчай,        навучальна-метадычнай(1),
выхаваўчай)  рабоце.   Яны   арганiзуюць   выкананне   заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кiравання адукацыяй
i адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
______________________________
     (1)Пасада ўводзiцца ў гiмназiях i лiцэях.

     33. Дырэктар      i    яго    намеснiкi    па       навучальнай
(навучальна-выхаваўчай,  навучальна-метадычнай,  выхаваўчай)  рабоце
ўстановы  прызначаюцца  i вызваляюцца з займаемай пасады адпаведнымi
мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
     34. Дырэктар установы нясе адказнасць за вынiкi работы ўстановы
ў  адпаведнасцi  з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. У межах сваёй
кампетэнцыi  дырэктар  установы  выдае  загады i ўказаннi, выкананне
якiх з'яўляецца абавязковым для работнiкаў i вучняў.
     Дырэктар установы мае права:
     размяркоўваць       аб'ёмы    педагагiчнай,    вучэбнай       i
арганiзацыйна-выхаваўчай работы сярод педагагiчных работнiкаў;
     заключаць  дагаворы  з  арганiзацыямi  i  фiзiчнымi  асобамi на
выкананне    розных  вiдаў  работ  (паслуг)  з  мэтай   ажыццяўлення
гаспадарчай  дзейнасцi  ва  ўстанове ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
     выбiраць i быць выбраным у органы самакiравання.
     35. Намеснiк  дырэктара  па навучальнай (навучальна-выхаваўчай,
навучальна-метадычнай)        рабоце    ажыццяўляе       кiраўнiцтва
навучальна-выхаваўчай   i  метадычнай  работай  у  адпаведнасцi   са
службовымi  абавязкамi  намеснiка  дырэктара  па  асноўнай дзейнасцi
(навучальна-выхаваўчай  рабоце)  i намеснiка дырэктара па выхаваўчай
рабоце    ўстановы,    якiя    вызначаны  ва  ўстаноўленым   парадку
квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
     Намеснiк   дырэктара  па  навучальнай   (навучальна-выхаваўчай,
навучальна-метадычнай)  рабоце  мае права выбiраць i быць выбраным у
органы самакiравання.
     36. Ва  ўстановах  ствараюцца  (у пачатковых агульнаадукацыйных
школах  могуць  стварацца)  педагагiчныя  саветы, асноўнымi задачамi
якiх   з'яўляюцца  вызначэнне  шляхоў  рэалiзацыi  абранага   зместу
адукацыi  (вучэбных планаў, праграм, падручнiкаў i iнш.) i павышэнне
навукова-метадычнага ўзроўню педагагiчных работнiкаў.
     37. Кантроль  за  дзейнасцю  ўстаноў  ажыццяўляюць упраўленнi i
аддзелы  адукацыi  мясцовых  выканаўчых  i  распарадчых  органаў,  у
падпарадкаваннi  якiх  яны  знаходзяцца, i iншыя дзяржаўныя органы ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                              ГЛАВА 4
             АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     38. Адукацыйны працэс ва ўстановах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з  тыповым  вучэбным  планам,  якi ўзгадняецца з Мiнiстэрствам аховы
здароўя    Рэспублiкi    Беларусь,  i  вучэбнымi  праграмамi,   якiя
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Тыповы вучэбны план уключае дзяржаўны i школьны кампаненты.
     Дзяржаўны  кампанент  з'яўляецца абавязковым, школьны кампанент
вызначаецца  i размяркоўваецца педагагiчным саветам школы, зыходзячы
з  рознiцы  памiж  агульнай  колькасцю  гадзiн,  якая  фiнансуецца з
бюджэту, i колькасцю гадзiн дзяржаўнага кампанента.
     Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь штогод па ўзгадненнi
з  Мiнiстэрствам  фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы
здароўя  Рэспублiкi  Беларусь  на  падставе тыповага вучэбнага плана
зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасцi з
якiмi кожная ўстанова распрацоўвае ўласны план, якi зацвярджаецца яе
дырэктарам па ўзгадненнi з упраўленнем i аддзелам адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа.
     Пры  неабходнасцi ўстанова можа распрацоўваць вучэбныя праграмы
па  асобных  прадметах,  якiя  не  ўваходзяць  у  пералiк  прадметаў
дзяржаўнага  кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па
iнтарэсах,  факультатываў  i  курсаў  па  выбары.  Дадзеныя праграмы
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Установа стварае ўмовы для правядзення арганiзацыйна-выхаваўчай
работы,    работы    ў    гуртках,  работы  грамадскiх   арганiзацый
(аб'яднанняў)  работнiкаў  i вучняў. Арганiзацыйна-выхаваўчая работа
ажыццяўляецца  ў адпаведнасцi з планамi i праграмамi выхавання, якiя
зацвярджаюцца    ўстановамi.    Работа  ў  гуртках  арганiзуецца   ў
адпаведнасцi са статутам установы.
     39. Навучальны  год  ва  ўстанове  падзяляецца,  як правiла, на
чвэрцi  (трыместры) i паўгоддзi, перыяды навучання, якiя завяршаюцца
прамежкавай  атэстацыяй  вучняў.  Працягласць  навучальнага  года  i
чвэрцяў    вызначаецца  вучэбнымi  планамi  ўстаноў,   зацверджанымi
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Арганiзацыя навучальнага
працэсу па трыместрах вызначаецца ўстановай.
     40. Парадак    арганiзацыi   навучальнага  года  (па   чвэрцях,
трыместрах    цi    паўгоддзях),   працягласць  навучальнага   тыдня
вызначаюцца саветам установы з улiкам яе тыпу, вучэбнага плана, умоў
працы,  патрабаванняў  санiтарных  правiлаў i нормаў i ўзгадняецца з
упраўленнем i аддзелам адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа i тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санiтарнага нагляду.
     Штодзённая  колькасць  вучэбных  заняткаў вызначаецца раскладам
урокаў,    якi    зацвярджаецца  дырэктарам  установы.   Працягласць
перапынкаў  памiж заняткамi вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў
працы,  неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх
адпачынку  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  санiтарных правiлаў i
нормаў.
     41. Напаўняльнасць класаў устанаўлiваецца наступная:
     I  класы,  якiя працуюць на базе дашкольных устаноў, - не больш
за 20 вучняў;
     I-IV  класы  агульнаадукацыйных школ i класы пры гiмназiях - не
больш за 25 вучняў;
     III-Х  спецыялiзаваныя  класы  спартыўнага кiрунку з падоўжаным
днём  навучання i паглыбленым вучэбна-трэнiровачным працэсам - 18-20
вучняў, ХI, ХII класы - 12-15 вучняў;
     V-XII класы агульнаадукацыйных школ - 25-30 вучняў;
     V-XII  класы  гiмназiй  i  гiмназiчныя класы агульнаадукацыйных
школ - 20-25 вучняў;
     IX-XIII  вочныя  (дзённыя  i вячэрнiя) класы вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школ - не больш за 20 вучняў;
     ХI,  XII класы лiцэяў i лiцэйскiя класы агульнаадукацыйных школ
-18-20 вучняў;
     групы завочнага (сесiённага) навучання вячэрнiх школ з завочнай
(сесiённая) формай навучання - не больш за 10 вучняў.
     42. Напаўняльнасць    класаў    для   дзяцей  з   асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей
з    асаблiвасцямi    псiхафiзiчнага    развiцця.    Гэтыя     нормы
распаўсюджваюцца  i  на класы ва ўстановах, што працуюць па вучэбных
планах вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ.
     Напаўняльнасць  гiмназiчных  i  лiцэйскiх  класаў  для дзяцей з
парушэннямi зроку, слыху i функцый апорна-рухальнага апарату павiнна
адпавядаць  напаўняльнасцi  класаў  у спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школе (школе-iнтэрнаце) адпаведнага тыпу.
     43. Напаўняльнасць    класаў   ва  ўстановах  усiх  тыпаў   пры
адсутнасцi    неабходнай   колькасцi  вучняў  вызначаецца   мясцовым
выканаўчым i распарадчым органам.
     44. У агульнаадукацыйных школах з лiку вучняў пачатковых класаў
могуць  стварацца  класы-камплекты, у якiя ўключаюцца вучнi двух або
трох цi чатырох класаў.
     45. Напаўняльнасць класа-камплекта пры наяўнасцi ў iм:
     двух класаў - не павiнна перавышаць 20 вучняў;
     трох класаў - не павiнна перавышаць 15 вучняў;
     чатырох класаў - не павiнна перавышаць 10 вучняў.
     46. Пачатковыя,  базавыя  i  сярэднiя  агульнаадукацыйныя школы
лiчацца  малакамплектнымi, калi ў складзе адной паралелi класаў ёсць
клас-камплект  або адсутнiчае адзiн цi некалькi класаў на II або III
ступенi школы.
     47. Ва  ўстановах  напаўняльнасць  груп  падоўжанага  дня ў I-X
класах  25-30  чалавек,  у  групах  падоўжанага  дня  для  дзяцей  з
парушэннямi зроку, слыху i функцый апорна-рухальнага апарату павiнна
адпавядаць  напаўняльнасцi  класа  ў  спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школе  (школе-iнтэрнаце)  адпаведнага тыпу, напаўняльнасць гурткоў у
сярэдняй агульнаадукацыйнай школе не павiнна перавышаць 15 чалавек.
     Ва  ўстановах,  якiя  працуюць  у  сельскiх  населеных пунктах,
рашэннем    мясцовага  выканаўчага  i  распарадчага  органа   могуць
адкрывацца групы падоўжанага дня i пры меншай напаўняльнасцi.
     48. Арганiзацыя  навучальна-выхаваўчага  працэсу ажыццяўляецца,
як правiла, у форме ўрока i розных формах пазакласнай i пазашкольнай
работы.
     У  навучальна-выхаваўчым  працэсе могуць ажыццяўляцца наступныя
заняткi:    па    iнтарэсах,    стымулюючыя,    падтрымлiваючыя    i
факультатыўныя,  практычныя,  семiнарскiя,  лабараторныя,  а таксама
курсы  па  выбары  i  лекцыi.  Абавязковыя  заняткi  спалучаюцца   з
самастойнай  работай вучняў. Дамашнiя заданнi даюцца дыферэнцыравана
з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцей вучняў. У першым класе дамашнiя
заданнi не задаюцца.
     Працягласць  урокаў  у  I  класах  установы  -  35  хвiлiн,   у
II-ХII(ХIII)  класах - 45 хвiлiн, у I-IV класах санаторных школ - 30
хвiлiн, V-XII класах санаторных школ - 40 хвiлiн.
     49. Дзяленне    класаў  пры  правядзеннi  ўрокаў  па   вучэбных
прадметах,  а таксама заняткаў практычнага характару (лабараторныя i
практычныя  работы,  практыкумы,  семiнарскiя  заняткi), правядзенне
iндывiдуальных  заняткаў  па  прафiлюючых  дысцыплiнах  ва ўстановах
устанаўлiваецца  вучэбнымi планамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     50. Атрыманне  агульнай пачатковай, базавай i сярэдняй адукацыi
ва  ўстановах  суправаджаецца бягучай, прамежкавай i завяршаецца (за
выключэннем  дзяцей  з  iнтэлектуальнай  недастатковасцю)  вынiковай
атэстацыяй  па  прадметах  з  адзiным парадкам для вочнай (дзённай i
вячэрняй) i завочнай форм атрымання адукацыi.
     51. Парадак  прыёму,  пераводу,  адлiчэння i выпуску вучняў, iх
атэстацыя,  арганiзацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляюцца ў парадку,
якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Забараняецца  адлiчэнне  з  установы  вучняў,  якiя  не   маюць
агульнай  пачатковай  i  агульнай  базавай  адукацыi,  па прычыне iх
непаспяховасцi.
     Вучнi,  якiя  дасягнулi  15  гадоў,  могуць  быць  выключаны  з
установы  ў  крайнiм  выпадку  за  грубае парушэнне абавязкаў вучняў
рашэннем  савета  ўстановы  па  ўзгадненнi  з  камiсiяй  па  справах
непаўналетнiх  мясцовага  выканаўчага i распарадчага органа. Рашэнне
аб  выключэннi  дзяцей-сiрот  i  дзяцей,  якiя  засталiся  без апекi
бацькоў,  iншых  законных прадстаўнiкоў, можа быць прынята толькi са
згоды органа апекi.
     52. У  I  i  II  класах  выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка
вынiкаў  вучэбнай  дзейнасцi  вучняў.  У III-XII(XIII) класах вынiкi
вучэбнай дзейнасцi вучняў ацэньваюцца ў балах.
     Вучням  III-XII(XIII) класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць
(трыместр або паўгоддзе) i гадавыя адзнакi па паводзiнах (прыкладна,
здавальняюча, нездавальняюча).
     53. У  III-XII(XIII)  класах  вучнi  вядуць  дзённiкi,  у  якiх
запiсваюцца  iх  бягучыя,  прамежкавыя,  гадавыя  адзнакi,   заўвагi
настаўнiкаў, дырэктара i яго намеснiкаў. Узоры дзённiкаў для III, IV
i V-XII(XIII) класаў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
     54. Навучанне    хворых    дзяцей,    дзяцей  з   асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця  i  дзяцей-iнвалiдаў  можа  ажыццяўляцца  ў
iнтэграваных  класах  установы,  дома  па  iндывiдуальных   вучэбных
планах,  ва  ўмовах  стацыянара  арганiзацыi  аховы  здароўя  ў  час
знаходжання  ў  iм  на  лячэннi  -  па  адпаведных  вучэбных планах,
iндывiдуальна  або  ў групах. Навучанне такiх дзяцей ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
     55. Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго
законных  прадстаўнiкоў  магчымасць  атрымаць  агульную  пачатковую,
агульную  базавую,  агульную  сярэднюю адукацыю самастойна (у сям'i)
пры  наяўнасцi  адпаведных  умоў,  па  ўзгадненнi  з  упраўленнямi i
аддзеламi  адукацыi  мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i пры
захаваннi магчымасцi на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва
ўстанове ў адпаведнасцi з вынiкамi атэстацыi.
     56. Рашэнне  аб  навучаннi вучня самастойна (у сям'i) па адным,
некалькiх  або  ўсiх  прадметах  адпаведнага  класа  i яго атэстацыi
прымаецца  педагагiчным  саветам  установы  i  зацвярджаецца загадам
дырэктара.    У   загадзе  ўказваюцца  прадметы  (прадмет),   тэрмiн
навучання,  вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення,
формы правядзення атэстацыi за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) цi за
год.
     57. Вучань, якi навучаецца самастойна (у сям'i), вызваляецца ад
наведвання  ўрокаў  па  вучэбных  прадметах  (прадмеце)  на  працягу
ўстаноўленага   тэрмiну  i  лiчыцца  ў  спiсах  кантынгенту   вучняў
установы.  У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi заняткаў
па прадметах (прадмеце) робiцца адпаведны запiс.
     58. Навучанне  вучня  самастойна  (у  сям'i)  можа быць спынена
рашэннем  педагагiчнага  савета  ўстановы  па  яго  заяве, заяве яго
законных    прадстаўнiкоў,  хадайнiцтве  настаўнiка  або   дырэктара
ўстановы,  калi  пры  праходжаннi  прамежкавай  атэстацыi  за чвэрць
(трыместр  або  паўгоддзе)  цi за год вучань не пацвярджае неабходны
ўзровень ведаў.
     59. Рашэнне педагагiчнага савета ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да
ведама  вучня  i  яго  законных  прадстаўнiкоў, пасля чаго вучань ва
ўстаноўленым парадку павiнен наведваць заняткi ў класе.
     60. Педагагiчны  савет  на  падставе  адзнак,  якiя  выстаўлены
педагагiчнымi  работнiкамi  вучню,  што  навучаецца  самастойна   (у
сям'i),  у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў
наступны  клас  або  паўторным  навучаннi  ў тым жа класе. У апошнiм
выпадку  вучань  пазбаўляецца  права  на  навучанне  самастойна   (у
сям'i).
     Вучнi  выпускных  класаў, якiя навучалiся самастойна (у сям'i),
здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрмiны правядзення iх ва
ўстановах.  Выдача  дакументаў аб адукацыi ажыццяўляецца на агульных
падставах.
     61. Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго
законных  прадстаўнiкоў  магчымасць  атрымаць  агульную  пачатковую,
агульную  базавую,  агульную  сярэднюю  адукацыю  па  iндывiдуальным
вучэбным  плане  без  наведвання  або  з наведваннем вучнем вучэбных
заняткаў  ва  ўстанове  паскорана  (у  скарочаны тэрмiн навучання) з
прычыны  хваробы,  пры  выездзе  яго  за  мяжу, на спартыўныя зборы,
аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства i iнш.
     Парадак    прадастаўлення    вучню   магчымасцi  навучання   па
iндывiдуальным  плане  або  пазбаўлення  яе, правядзення прамежкавай
атэстацыi  за  чвэрць  (трыместр  або паўгоддзе), за год i вынiковай
атэстацыi  ў  выпускных  класах  такi  ж,  як  для  навучання  вучня
самастойна (у сям'i).
     План  iндывiдуальнага  навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам
установы  адначасова  з  выданнем загада па гэтым пытаннi. У выпадку
паскоранага  навучання  ў  плане  на  кожны  год  указваюцца прадмет
(прадметы), тэрмiны атэстацыi i формы яе правядзення.
     62. Калi  вучань  да паступлення ва ўстанову цi ў час навучання
самастойна  (у  сям'i)  засвоiў  матэрыял,  прадугледжаны  вучэбнымi
праграмамi  адпаведнага  класа,  педагагiчны  савет  на падставе яго
заявы,  заявы  яго  законных  прадстаўнiкоў i вынiкаў атэстацыi можа
разгледзець  пытанне  аб  пераводзе  яго  ў  наступны  клас. У такiм
выпадку  вучань  пасля  двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага
года  праходзiць  атэстацыю  з  мэтай  выяўлення  ўзроўню  ведаў   i
магчымасцi навучання ў адпаведным класе.
     Атэстацыя    вучня    праводзiцца  камiсiяй,  якая   ствараецца
дырэктарам    установы.  Форма  правядзення  атэстацыi   вызначаецца
камiсiяй.  Перавод  вучня  ў  адпаведны  клас  афармляецца   загадам
дырэктара  на падставе заключэння камiсii. У класным журнале i iншай
дакументацыi ўстановы робяцца адпаведныя запiсы.
     63. Iнтэграванае    навучанне    дзяцей    з      асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага    развiцця   ва  ўстанове  ажыццяўляецца  ў   класах
iнтэграванага  навучання  ў  адпаведнасцi  з  нарматыўнымi прававымi
актамi  Рэспублiкi  Беларусь  i  арганiзуецца  па  вучэбных планах i
праграмах  адпаведнага  тыпу  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай  школы
(школы-iнтэрната)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця.    Гэтыя    вучнi,    акрамя   дзяцей  з   iнтэлектуальнай
недастатковасцю,  атрымлiваюць агульную базавую цi агульную сярэднюю
адукацыю.
     64. Атрыманне  агульнай  базавай  адукацыi  i агульнай сярэдняй
адукацыi  завяршаецца  выпускнымi  экзаменамi,  якiя  праводзяцца  ў
адпаведнасцi    з  парадкам,  устаноўленым  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Пералiк   вучэбных  прадметаў,  тэрмiны  i  формы   правядзення
выпускных  экзаменаў  ва  ўстановах i спецыяльных агульнаадукацыйных
школах (школах-iнтэрнатах) штогод вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Правядзенне  выпускных  экзаменаў  у тэрмiны, не прадугледжаныя
нарматыўнымi  прававымi  актамi  Мiнiстэрства  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь,  ажыццяўляецца  па хадайнiцтву органаў упраўлення адукацыi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў з дазволу Мiнiстэрства.
     65. Вучнi,  якiя паспяхова завяршылi агульную базавую адукацыю,
атрымлiваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, а вучнi, якiя
дабiлiся асаблiвых поспехаў у навучаннi пры прыкладных паводзiнах, -
пасведчанне з адзнакай.
     Вучням,  якiя  атрымалi  агульную  сярэднюю  адукацыю, выдаецца
атэстат  аб агульнай сярэдняй адукацыi, а выпускнiкам, якiя дабiлiся
асаблiвых  поспехаў у навучаннi пры прыкладных паводзiнах, - атэстат
аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору з уручэннем залатога або
сярэбранага  медаля.  Вучнi XII класаў, якiя вызначылiся ў вывучэннi
асобных  прадметаў, узнагароджваюцца пахвальным лiстом "За асаблiвыя
поспехi   ў  вывучэннi  асобных  прадметаў"  Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Вучнi  школ  (класаў)  з  эстэтычным  i  iншымi кiрункамi, якiя
паспяхова  здалi  экзамены па прафiлюючых (спецыяльных) прадметах за
курс  базавай  i сярэдняй школы, атрымлiваюць дадаткова да асноўнага
дакумента  аб  адукацыi  ўкладыш  з  запiсам  адзнак  па спецыяльных
прадметах.
     66. У  межах  сваёй  кампетэнцыi  савет  установы  можа прымаць
рашэнне аб маральным стымуляваннi вучняў i iх законных прадстаўнiкоў
за поспехi ў навучаннi i выхаваннi, удзел у грамадскай дзейнасцi.

                              ГЛАВА 5
             УДЗЕЛЬНIКI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     67. Удзельнiкамi  навучальна-выхаваўчага  працэсу  ва  ўстанове
з'яўляюцца  навучэнцы, педагагiчныя работнiкi, законныя прадстаўнiкi
дзяцей.
     68. Выбар    установы,    у    якой  будуць  навучацца   дзецi,
ажыццяўляецца  iх  законнымi прадстаўнiкамi ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi".
     Прыём  дзяцей у гiмназii i лiцэi, гiмназiчныя i лiцэйскiя класы
ажыццяўляецца   ў  адпаведнасцi  з  нарматыўнымi  прававымi   актамi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     69. У    першы   клас  установы  прымаюцца  дзецi  з   узросту,
вызначанага    заканадаўчымi    актамi   Рэспублiкi  Беларусь,   без
правядзення  ўступных  iспытаў.  Залiчэнне  дзяцей,  якiя  не  маюць
медыцынскiх    i    педагагiчных  супрацьпаказанняў  да   навучання,
афармляецца загадам дырэктара ўстановы на падставе заявы iх законных
прадстаўнiкоў, медыцынскай даведкi аб стане здароўя.
     70. Залiчэнне  вучняў, якiя не маюць медыцынскiх i педагагiчных
супрацьпаказанняў да навучання, у агульнаадукацыйныя школы (класы) з
павышаным  i  паглыбленым  вывучэннем  асобных  вучэбных   прадметаў
праводзiцца  на  падставе пiсьмовай заявы iх законных прадстаўнiкоў,
медыцынскай  даведкi аб стане здароўя вучняў, а ў агульнаадукацыйныя
школы    (класы)    з  эстэтычным  (музычным,  харавым,   мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм,    харэаграфiчным,   фальклорна-тэатральным,
тэатральным, агульнаэстэтычным), фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi -
па    вынiках    праверкi  творчых  здольнасцей  у  адпаведнасцi   з
нарматыўнымi  прававымi  актамi  Мiнiстэрства  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     Праверачныя    iспыты    i    экзамены    пры   паступленнi   ў
агульнаадукацыйныя    школы   (класы)  з  павышаным  i   паглыбленым
вывучэннем асобных вучэбных прадметаў не праводзяцца.
     71. Выпускнiкi  Х класаў гiмназii могуць працягваць навучанне ў
ХI  класах  гiмназii  або  iншай  установы на агульных падставах без
праходжання дадатковай атэстацыi i конкурснага адбору.
     72. Прыём  заяў  у  вячэрнюю (зменную) агульнаадукацыйную школу
робiцца,  як  правiла,  да  пачатку  навучальнага  года. Асобы, якiя
перайшлi  ў  вячэрнюю  (зменную)  агульнаадукацыйную  школу  з iншых
устаноў,  могуць  прымацца  ў  адпаведны клас гэтай школы на працягу
навучальнага года.
     73. Установа  не павiнна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня
ў другую ўстанову, калi на гэта ёсць згода апошняй.
     Ва    ўстанову    можа  быць  прыняты  ў  адпаведны  клас   пры
прадстаўленнi  даведкi  вучань, якi на працягу навучальнага года або
па  вынiках  яго  адлiчаны  або  пакiнуў навучанне ва ўстанове, якая
забяспечвае  атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай  адукацыi,  цi   ва
ўстанове,  якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
У  гэтым  выпадку  вучань  працягвае навучанне ў адпаведным класе ва
ўстанове    i    здае    выпускныя    экзамены   за  курс   сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.
     У  астатнiх  выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных
экзаменаў  за  курс  сярэдняй  агульнаадукацыйнай школы экстэрнам ва
ўстанове, якая вызначана ўпраўленнем або аддзелам адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа.
     74. Прыём    на   работу  педагагiчных,  медыцынскiх  i   iншых
работнiкаў  ва  ўстанову  i  iх  звальненне ажыццяўляе яе дырэктар у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     На педагагiчную работу прымаюцца асобы, якiя маюць вышэйшую або
сярэднюю  спецыяльную  педагагiчную  адукацыю.  Пры  неабходнасцi на
педагагiчную  работу  могуць быць прыняты асобы, якiя маюць вышэйшую
або    сярэднюю    спецыяльную  непедагагiчную  адукацыю  з   умовай
праходжання  курса перападрыхтоўкi па пэўнаму педагагiчнаму профiлю.
Спецыяльнасць  педагагiчнага  профiлю  i праходжанне перападрыхтоўкi
павiнны пацвярджацца адпаведнымi дакументамi.
     Прыём  на  работу  педагагiчных  работнiкаў  у  гiмназiю, лiцэй
ажыццяўляецца  на  конкурснай  аснове  ў  адпаведнасцi  з  парадкам,
вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Да  педагагiчнай  дзейнасцi  не  дапускаюцца  асобы,  якiм  яна
забаронена  рашэннем  суда  або па медыцынскiх паказчыках, а таксама
асобы, якiя былi асуджаны за злачынствы.

                              ГЛАВА 6
     УЗАЕМААДНОСIНЫ ЎДЗЕЛЬНIКАЎ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     75. Працоўныя   адносiны  работнiкаў  ва  ўстанове   рэгулююцца
працоўным  дагаворам (кантрактам) у адпаведнасцi з заканадаўствам аб
працы Рэспублiкi Беларусь.
     Правы  i  абавязкi  педагагiчных  i  iншых  работнiкаў  устаноў
вызначаюцца  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  адукацыi",   iншымi
нарматыўнымi  прававымi  актамi,  у  тым  лiку  дадзеным Палажэннем,
статутам    установы  адукацыi,  службовымi  абавязкамi.   Службовыя
абавязкi  распрацоўваюцца  i  зацвярджаюцца  дырэктарам  установы на
аснове квалiфiкацыйных характарыстык.
     76. Навучанне    i    выхаванне   вучняў  з  улiкам   спецыфiкi
выкладаемага прадмета ажыццяўляе настаўнiк, якi мае права:
     самастойна  вызначаць  метады,  сродкi  i  формы  навучання   i
выхавання  вучняў пры ўмове забеспячэння выканання вучэбных планаў i
праграм;
     на    матэрыяльнае  i  маральнае  заахвочванне  за  поспехi   ў
педагагiчнай дзейнасцi;
     выбiраць i быць выбраным у органы самакiравання.
     Аб'ём  вучэбнай  нагрузкi  i  арганiзацыйна-выхаваўчай   работы
настаўнiка  (з  улiкам  выканання абавязкаў па класнаму кiраўнiцтву)
вызначаецца  штогод  на  пачатак  навучальнага  года ва ўстаноўленым
парадку.
     77. Навучэнец:
     77.1. мае права:
     на адукацыю ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi;
     на  навучанне  самастойна  (у сям'i), а таксама на навучанне па
iндывiдуальным плане;
     на   прававую  i  сацыяльную  абароненасць  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
     на  выбар  профiлю  навучання  i  яго  зместу ў межах школьнага
кампанента;
     на павагу сваёй годнасцi;
     на дапамогу педагагiчных работнiкаў у авалоданнi ведамi;
     на  карыстанне  вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнiкамi i
вучэбнымi дапаможнiкамi ва ўстаноўленым парадку;
     на заахвочванне i ўзнагароджванне за поспехi ў вучобе;
     на  адкрытую  ацэнку  сваiх  ведаў, своечасовае паведамленне аб
тэрмiнах  правядзення  кантрольных  работ,  падагульняючых   тэстаў,
экзаменаў;
     на ахову жыцця i здароўя ў працэсе навучання;
     прадстаўляць    школу    ў   конкурсах,  алiмпiядах,   аглядах,
спаборнiцтвах  i  iншых  мерапрыемствах  у  адпаведнасцi  са  сваiмi
магчымасцямi;
     выбiраць  i  быць выбраным у органы вучнёўскага самакiравання i
самакiравання ўстановы;
     прымаць  удзел  у  размеркаваннi  заробленых установай грашовых
сродкаў;
     на ацэнку сваёй вучэбнай i грамадскай дзейнасцi;
     на  ўдзел  у  дзiцячых  i  маладзёжных  грамадскiх арганiзацыях
(аб'яднаннях);
     77.2. абавязаны:
     старанна  вучыцца,  авалодваць  ведамi,  практычнымi ўменнямi i
навыкамi,    быць  дысцыплiнаваным,  клапацiцца  пра  гонар   класа,
установы, падтрымлiваць яе традыцыi;
     дастойна  паводзiць  сябе,  праяўляць  павагу  да  старэйшых  i
равеснiкаў, мiласэрнасць, чалавечнасць;
     берагчы  родную  прыроду  i  навакольны  свет,  iх  багацце   i
хараство;
     быць адказным за свае здароўе i здароўе акружаючых;
     падпарадкоўвацца    ўказанням    i  загадам  дырэктара  i   яго
намеснiкаў, патрабаванням педагагiчных работнiкаў установы, рашэнням
органаў    самакiравання   ўстановы  i  вучнёўскага   самакiравання,
выконваць статут установы.
     78. Законныя    прадстаўнiкi   вучняў  могуць  удзельнiчаць   у
кiраваннi ўстановай, абавязаны выконваць статут установы. Яны нясуць
адказнасць за выхаванне сваiх дзяцей i стварэнне неабходных умоў для
атрымання  iмi  адукацыi  ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

                              ГЛАВА 7
         МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
                         ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ

     79. Фiнансаванне  дзяржаўнай  установы  ажыццяўляецца  за  кошт
сродкаў  рэспублiканскага  або мясцовага бюджэту i iншых крынiц, што
не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     80. Рэспублiканскi   орган  дзяржаўнага  кiравання  i   мясцовы
выканаўчы  i  распарадчы  орган  выдзяляюць  установе  неабходныя ёй
збудаваннi  i памяшканнi, абсталяванне, iнжынерныя камунiкацыi, якiя
знаходзяцца ў аператыўным выкарыстаннi (кiраваннi) установы.
     81. Памяшканнi      ўстановы    абсталёўваюцца       неабходным
вучэбна-наглядным   абсталяваннем,  iнвентаром  i  эксплуатуюцца   ў
адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  правiл  аховы  працы  i  санiтарных
правiлаў i нормаў.
     82. Установа павiнна мець памяшканнi для правядзення вучэбных i
выхаваўчых  заняткаў  з вучэбным абсталяваннем, мэбляй i iнвентаром,
памяшканнi    для   педагагiчных,  вучэбна-дапаможных  i   тэхнiчных
работнiкаў.
     Агульнаадукацыйныя  школы  (класы)  з  паглыбленым   вывучэннем
вучэбных   прадметаў,  эстэтычным  (музычным,  харавым,   мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм,    харэаграфiчным,   фальклорна-тэатральным,
тэатральным,  агульнаэстэтычным),  фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi
павiнны  мець  кабiнеты  i  памяшканнi ў адпаведнасцi з iх профiлем,
абсталяваныя неабходнымi сродкамi навучання.
     83. Педагагiчныя  работнiкi, вучнi i iх законныя прадстаўнiкi ў
адпаведнасцi  з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь нясуць адказнасць
за    пашкоджанне  памяшканняў  i  збудаванняў,   вучэбна-нагляднага
абсталявання  i  iнвентару  ўстановы ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     84. Аплата    працы    работнiкаў   установы  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России