ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 мая 2004 г. № 282-З
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ КУЛЬТУРЫ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 красавiка 2004 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 красавiка 2004 года
Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991
года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага
Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт.291; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 48, 2/759) змяненнi i
дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi:
"ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Артыкул 1. Асноўныя паняццi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе
1. У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя паняццi i iх
азначэннi:
1.1. культура - сукупнасць культурных каштоўнасцей,
арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей i
створаных (пераўтвораных) у вынiку дзейнасцi чалавека або цесна
звязаных з такой дзейнасцю;
1.2. культурная дзейнасць - дзейнасць па стварэнню, аднаўленню
(адраджэнню), захаванню, ахове, вывучэнню, папулярызацыi,
выкарыстанню i распаўсюджванню культурных каштоўнасцей, эстэтычнаму
выхаванню, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi, арганiзацыi
культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва;
1.3. культурныя каштоўнасцi - створаныя (пераўтвораныя)
чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб'екты i
нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека, якiя маюць мастацкае,
гiстарычнае, навуковае або iншае значэнне;
1.4. дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры - комплекс мер, якiя
прымаюцца дзяржаўнымi органамi Рэспублiкi Беларусь па захаванню,
развiццю i распаўсюджванню культуры, арганiзацыйнаму, прававому,
фiнансаваму, матэрыяльна-тэхнiчнаму, кадраваму, iнфармацыйнаму i
iншаму забеспячэнню культурнай дзейнасцi;
1.5. аб'екты культурнай iнфраструктуры - будынкi, збудаваннi,
памяшканнi i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны
(выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i забеспячэння культурнай
дзейнасцi;
1.6. арганiзацыя культуры - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў
якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;
1.7. дзеячы культуры i мастацтва - работнiкi культуры, творчыя
работнiкi, якiя маюць ганаровыя званнi ў галiне культуры;
1.8. калектыў мастацкай творчасцi - аб'яднанне фiзiчных асоб,
якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю;
1.9. манапалiзм у культуры - дзеяннi (бяздзеянне) суб'ектаў
культурнай дзейнасцi (за выключэннем фiзiчных асоб), якiя супярэчаць
гэтаму Закону, накiраваны на недапушчэнне, абмежаванне або
ўстараненне канкурэнцыi i таксама наносяць шкоду правам, свабодам i
законным iнтарэсам грамадзян у галiне культуры;
1.10. мастацкая творчасць - стварэнне i (або) выкананне твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва;
1.11. работнiк культуры - фiзiчная асоба, якая знаходзiцца ў
працоўных адносiнах з арганiзацыяй культуры на падставе заключанага
працоўнага дагавора (кантракта) i займаецца культурнай дзейнасцю;
1.12. творчая дзейнасць - вiд культурнай дзейнасцi, якi ўключае
мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што
завяршаецца з'яўленнем новага, не iснаваўшага раней самастойнага
вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў галiне культуры.
2. Змест асобных паняццяў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым
Законе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Закона.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб культуры
i адносiны, якiя iм рэгулююцца
1. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб культуры грунтуецца на
Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з гэтага Закона, iншых
актаў заканадаўства, у тым лiку мiжнародных дагавораў Рэспублiкi
Беларусь, якiя рэгулююць грамадскiя адносiны, звязаныя з
ажыццяўленнем i забеспячэннем культурнай дзейнасцi.
2. Калi мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены
iншыя правiлы, чым тыя, якiя прадугледжаны гэтым Законам, то
прымяняюцца нормы мiжнароднага дагавора.
3. Гэты Закон i iншыя акты заканадаўства аб культуры рэгулююць
грамадскiя адносiны ў наступных напрамках:
3.1. ахова гiсторыка-культурнай спадчыны;
3.2. бiблiятэчная справа;
3.3. дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў;
3.4. кiнематаграфiя;
3.5. музейная справа;
3.6. народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы);
3.7. гастрольна-канцэртная дзейнасць;
3.8. выдавецкая справа ў частцы, звязанай з выданнем твораў
лiтаратуры, якiя маюць значэнне для захавання, развiцця i
распаўсюджвання культуры, дзейнасць па распаўсюджванню i
папулярызацыi ўказаных выданняў;
3.9. дзейнасць па арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага
часу) насельнiцтва;
3.10. дзейнасць па стварэнню аб'ектаў культурнай
iнфраструктуры, вытворчасцi (вырабу) iнструментаў, абсталявання i
iншай маёмасцi, прызначаных для ажыццяўлення i забеспячэння
культурнай дзейнасцi;
3.11. дзейнасць па эстэтычнаму выхаванню, мастацкай i
культуралагiчнай адукацыi;
3.12. дзейнасць сродкаў масавай iнфармацыi ў частцы, звязанай
са стварэннем, выкарыстаннем, распаўсюджваннем i папулярызацыяй
культурных каштоўнасцей;
3.13. мастацкая творчасць;
3.14. мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва;
3.15. навукова-даследчая i метадычная дзейнасць у галiне
культуры;
3.16. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры;
3.17. прафесiйная дзейнасць у галiне мастацтва;
3.18. iншыя напрамкi, звязаныя з ажыццяўленнем i забеспячэннем
культурнай дзейнасцi, калi iншае не вызначана гэтым Законам.
Артыкул 3. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб культуры
Заканадаўствам устанаўлiваецца крымiнальная, адмiнiстрацыйная,
дысцыплiнарная, матэрыяльная i iншая адказнасць за парушэнне
заканадаўства аб культуры.
Артыкул 4. Суб'екты культурнай дзейнасцi
1. Суб'ектамi культурнай дзейнасцi з'яўляюцца:
1.1. работнiкi культуры, iншыя фiзiчныя асобы;
1.2. арганiзацыi культуры;
1.3. суб'екты творчай дзейнасцi:
творчыя работнiкi i iншыя фiзiчныя асобы, якiя ажыццяўляюць
творчую дзейнасць;
калектывы мастацкай творчасцi;
1.4. дзяржаўныя органы;
1.5. органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання;
1.6. навукова-даследчыя ўстановы i ўстановы адукацыi ў галiне
культуры;
1.7. iншыя юрыдычныя асобы.
2. У выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi аб культуры,
суб'ектамi культурнай дзейнасцi могуць выступаць падраздзяленнi
юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.
Артыкул 5. Ажыццяўленне i забеспячэнне культурнай дзейнасцi
1. Суб'екты культурнай дзейнасцi маюць права ў адпаведнасцi з
гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства ажыццяўляць i (або)
забяспечваць культурную дзейнасць.
2. Асноўнымi прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння культурнай
дзейнасцi з'яўляюцца:
2.1. свабода мастацкай творчасцi i iншай творчай дзейнасцi,
самаразвiццё творчых працэсаў;
2.2. разнастайнасць напрамкаў, форм, жанраў i стыляў у творчай
дзейнасцi, недапушчальнасць манапалiзму ў культуры i манапалiзацыi
культурнай дзейнасцi;
2.3. прыярытэт развiцця беларускай нацыянальнай культуры;
2.4. агульнадаступнасць культурных каштоўнасцей, якiя
знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах;
2.5. роўнасць суб'ектаў культурнай дзейнасцi перад законам,
недапушчальнасць устанаўлення пераваг i прывiлей у галiне культуры,
якiя супярэчаць закону;
2.6. арыентацыя на нацыянальныя i агульначалавечыя каштоўнасцi,
культурныя каштоўнасцi, якiя носяць высокамастацкi i высокамаральны
характар;
2.7. гуманiстычная накiраванасць i ўзмацненне асобаснага
пачатку ў культурнай дзейнасцi;
2.8. усямерная ахова, захаванне, рацыянальнае выкарыстанне i
памнажэнне гiсторыка-культурнай спадчыны i iнтэлектуальнай уласнасцi
ў галiне культуры;
2.9. свабоднае развiццё культур усiх нацыянальных супольнасцей,
якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь;
2.10. узаемадзеянне беларускай нацыянальнай культуры з
культурамi iншых народаў i яе iнтэграцыя ў сусветную культуру;
2.11. спалучэнне дзяржаўных i грамадскiх пачаткаў у арганiзацыi
культурнай дзейнасцi i кiраваннi ёю.
Артыкул 6. Свабода творчай дзейнасцi
1. Свабода творчай дзейнасцi складаецца з права выбару сфер,
напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў творчай дзейнасцi,
самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, мовы, стылю, годнасцi
i прызначэння ствараемых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва,
рэпертуару выконваемых твораў, мовы, стылю i манеры выканання.
2. Умяшанне дзяржаўных органаў (арганiзацый), iх службовых
асоб, юрыдычных i фiзiчных асоб у працэс стварэння i (або) выканання
суб'ектамi творчай дзейнасцi твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва
(далей - творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу i
(або) уздзейнiчаць на яго вынiкi не дапускаецца, за выключэннем
выпадкаў, калi вынiкi творчага працэсу:
2.1. могуць быць накiраваны супраць суверэнiтэту Рэспублiкi
Беларусь, заклiкаюць да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або
змянення канстытуцыйнага ладу;
2.2. змяшчаюць i распаўсюджваюць паведамленнi, што знеслаўляюць
гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў
дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь;
2.3. прапагандуюць вайну, гвалт i жорсткасць, сацыяльную,
нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або
варожасць, парнаграфiю, падбухторваюць да ўчынення злачынстваў;
2.4. змяшчаюць iнфармацыю аб спосабах забойства чалавека,
вырабу прылад i сродкаў забойства;
2.5. могуць прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека;
2.6. у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
3. Не з'яўляюцца ўмяшаннем у творчы працэс дзеяннi, заснаваныя
на дагаворы з суб'ектам творчай дзейнасцi аб стварэннi i
выкарыстаннi вынiкаў творчага працэсу.
4. Любое ўмяшанне ў творчы працэс суб'екта творчай дзейнасцi
можа быць абскарджана ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 7. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi
1. Творчая дзейнасць, уключаючы аўтэнтычна-фальклорную
дзейнасць, ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай
(аматарскай) аснове.
2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на
калектыўнай аснове.
Артыкул 8. Сацыяльна-творчыя заказы
1. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя
органы маюць права размяшчаць у суб'ектаў культурнай дзейнасцi з iх
згоды сацыяльна-творчыя заказы з мэтай стымулявання творчага пошуку,
падтрымкi таленавiтых аўтараў i выканаўцаў, рашэння iншых
сацыяльна-культурных задач.
2. Сацыяльна-творчы заказ - дагавор на стварэнне новых твораў
мастацкай лiтаратуры, фiльмаў, тэатральных пастановак i канцэртных
праграм, iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, арганiзацыю i правядзенне
выставак, фестываляў, аглядаў, конкурсаў, iншых культурных
мерапрыемстваў, аказанне паслуг у галiне культуры.
Артыкул 9. Парадак распаўсюджвання i папулярызацыi вынiкаў
творчай дзейнасцi
1. Суб'екты культурнай дзейнасцi, якiя распаўсюджваюць i (або)
папулярызуюць вынiкi творчай дзейнасцi, маюць права самастойна
вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных праграм,
распаўсюджваць i (або) папулярызаваць творы мастацкай лiтаратуры i
мастацтва, розныя па вiдах, напрамках (школах), форме i зместу,
жанры, мове, стылю, папулярызаваць творчасць розных аўтараў,
выканаўцаў i калектываў мастацкай творчасцi.
2. Забараняюцца распаўсюджванне i (або) папулярызацыя твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва ў выпадках, прадугледжаных пунктам
2 артыкула 6 гэтага Закона.
3. Парадак прыняцця рашэнняў аб забароне або абмежаваннi
апублiкавання, публiчнага выканання i паказу твораў мастацкай
лiтаратуры i мастацтва, абнародавання iх iншым спосабам, аб забароне
або абмежаваннi правядзення iншых культурных мерапрыемстваў у
выпадках, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 6 гэтага Закона, а
таксама дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя на прыняцце такiх рашэнняў,
вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
4. Рашэнне дзяржаўнага органа, дзеяннi ўказанага органа або яго
службовай асобы, звязаныя з забаронай або абмежаваннем абнародавання
твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, а таксама з забаронай або
абмежаваннем правядзення культурных мерапрыемстваў, могуць быць
абскарджаны ў суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.
5. Асаблiвасцi парадку распаўсюджвання i (або) папулярызацыi
вынiкаў творчай дзейнасцi ў ходзе правядзення культурна-масавых
мерапрыемстваў устанаўлiваюцца актамi заканадаўства аб правядзеннi
масавых мерапрыемстваў.
ГЛАВА 2
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА, ДЗЯРЖАЎНАЕ РЭГУЛЯВАННЕ I КIРАВАННЕ
Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 10. Асноўныя мэты i прыярытэты дзяржаўнай палiтыкi
ў галiне культуры
1. Дзяржаўная палiтыка ў галiне культуры грунтуецца на
прызнаннi культуры ў якасцi аднаго з галоўных фактараў самабытнасцi
беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей, якiя пражываюць
у Рэспублiцы Беларусь, пераемнасцi пакаленняў, а таксама ў якасцi
асновы развiцця i самарэалiзацыi асобы, адукацыi i выхавання дзяцей
i моладзi.
2. Асноўнымi мэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры
з'яўляюцца:
2.1. забеспячэнне i абарона канстытуцыйнага права кожнага на
ўдзел у культурным жыццi;
2.2. устанаўленне гарантый свабоды мастацкай творчасцi i iншай
творчай дзейнасцi;
2.3. садзейнiчанне захаванню, развiццю i распаўсюджванню
культуры на карысць iнтарэсаў чалавека i грамадства;
2.4. сацыяльная абарона работнiкаў культуры i творчых
работнiкаў;
2.5. абарона грамадскай маралi, сцвярджэнне гуманiстычных iдэй
i высокiх маральных пачаткаў у грамадскiм жыццi, фармiраванне
эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;
2.6. развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры.
3. Прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры
з'яўляюцца:
3.1. захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай
нацыянальнай культуры i мовы;
3.2. стварэнне, распаўсюджванне i папулярызацыя твораў
мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi;
3.3. стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай i
культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi;
3.4. папулярызацыя класiчных твораў мастацкай лiтаратуры i
мастацтва, iншых эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i
сусветнай культуры;
3.5. забеспячэнне функцыянавання i развiцця культуры ў сельскай
мясцовасцi.
Артыкул 11. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае
рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры
Дзяржаўнае рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры
ажыццяўляюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi, iншымi дзяржаўнымi органамi ў
межах iх кампетэнцыi.
Артыкул 12. Напрамкi дзяржаўнага рэгулявання i кiравання
ў галiне культуры
Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў
галiне культуры, у адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй:
фармiруюць i рэалiзуюць дзяржаўную палiтыку ў галiне культуры ў
адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння
культурнай дзейнасцi i прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
культуры, вызначаюць агульную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага i
навукова-тэхнiчнага развiцця ва ўказанай галiне;
распрацоўваюць i зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захавання i
развiцця культуры, забяспечваюць iх выкананне;
пры распрацоўцы дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамiчнага
развiцця, iншых дзяржаўных праграм улiчваюць магчымасць уздзеяння
вынiкаў iх рэалiзацыi на захаванне i развiццё культуры, а таксама
ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынiкi;
устанаўлiваюць i перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мiнiмальныя
сацыяльныя стандарты ў галiне культуры, забяспечваюць iх рэалiзацыю;
ствараюць дзяржаўныя арганiзацыi культуры i кiруюць iх
дзейнасцю, садзейнiчаюць развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы
дзяржаўных арганiзацый культуры;
ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне i
будаўнiцтва (стварэнне) аб'ектаў культурнай iнфраструктуры,
неабходных для выканання дзяржаўных праграм захавання i развiцця
культуры, рэалiзацыi дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у
галiне культуры;
забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўнiцтва грамадскiх i
жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масiваў заданняў па iх
мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архiтэктурных рашэнняў
новых збудаванняў з iснуючай забудовай, прыродным ландшафтам з
улiкам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, выкарыстанне нацыянальных традыцый i прыёмаў забудовы,
ландшафтнай архiтэктуры з мэтай фармiравання эстэтычнага жыццёвага
асяроддзя;
пры фармiраваннi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на
чарговы фiнансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на
фiнансаванне культурнай дзейнасцi;
стымулююць культурную дзейнасць, дабрачынную i спонсарскую
дзейнасць у галiне культуры шляхам устанаўлення i прадастаўлення
гарантый суб'ектам творчай дзейнасцi, iльгот некамерцыйным
арганiзацыям культуры, а таксама фiзiчным i юрыдычным асобам, якiя
ажыццяўляюць дабрачынную i спонсарскую дзейнасць у галiне культуры;
маральна i матэрыяльна заахвочваюць работнiкаў культуры,
суб'ектаў творчай дзейнасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у захаванне,
развiццё i распаўсюджванне культуры;
аказваюць асаблiвую падтрымку юным таленавiтым аўтарам i
выканаўцам, творчай моладзi, а таксама пачынаючым калектывам
мастацкай творчасцi;
забяспечваюць у адпаведнасцi з заканадаўствам свабодны доступ
да культурных каштоўнасцей i культурнай дзейнасцi на льготных умовах
для iнвалiдаў, ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых
дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, ваеннаслужачых тэрмiновай
службы, дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў,
навучэнцаў устаноў адукацыi, што забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай
адукацыi, а таксама для тых, хто мае асаблiвыя заслугi перад
дзяржавай;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання, мастацкай
i культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi шляхам гуманiтарызацыi
ўсёй сiстэмы адукацыi, падтрымкi i развiцця ўстаноў адукацыi ў
галiне культуры;
арганiзуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, звязаных з
распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;
спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню i папулярызацыi суб'ектамi
культурнай дзейнасцi культурных каштоўнасцей, якiя маюць
высокамастацкае i высокамаральнае значэнне, у тым лiку шляхам
размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў i фiнансавання культурных
праграм (праектаў, мерапрыемстваў);
ствараюць умовы для адраджэння i развiцця гiстарычных традыцый
народнай творчасцi, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных i
фiзiчных асоб ва ўказанай сферы;
садзейнiчаюць развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi,
арганiзацыi i правядзенню фестываляў, аглядаў, конкурсаў, экспертыз
i iншых форм аб'ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай
дзейнасцi;
ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне
грамадскай маралi;
забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку
i ажыццяўленне навуковых праграм i праектаў у галiне культуры,
аказанне метадычнай дапамогi арганiзацыям культуры;
арганiзуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне
квалiфiкацыi работнiкаў культуры;
ажыццяўляюць выяўленне, улiк, вывучэнне, рэстаўрацыю i ахову
аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
забяспечваюць афiцыйнае апублiкаванне актаў заканадаўства аб
культуры, якiя прыняты, выдадзены iмi, давядзенне да ўсеагульнага
ведама ў iншай форме актаў заканадаўства аб культуры, дзяржаўных
праграм захавання i развiцця культуры, iншай дакументаванай
iнфармацыi аб культурным жыццi, калi яна мае грамадска значны
характар;
забяспечваюць вядзенне статыстычнай справаздачнасцi ў галiне
культуры i апублiкаванне штогадовых справаздач аб сацыякультурнай
сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь;
ствараюць дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, якiя
спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь
i замежных дзяржавах; стымулююць публiкацыi або паведамленнi на
тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у iншых дзяржаўных, а таксама
недзяржаўных сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку шляхам
размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых i
iншых iльгот;
стымулююць выданне лiтаратуры, якая мае значэнне для захавання,
развiцця i распаўсюджвання культуры (творы лiтаратуры нацыянальнай
тэматыкi, для дзяцей i моладзi, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры
i iнш.);
садзейнiчаюць укараненню перадавых iнфармацыйных тэхналогiй у
дзейнасць арганiзацый культуры, ствараюць адзiную дзяржаўную сiстэму
iнфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасцi i адзiную
iнфармацыйную адукацыйную прастору ў галiне культуры;
рэгулююць перамяшчэнне матэрыяльных рухомых культурных
каштоўнасцей праз мяжу Рэспублiкi Беларусь, перашкаджаюць
незаконнаму вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных рухомых
культурных каштоўнасцей i незаконнай перадачы права ўласнасцi на iх,
прымаюць меры па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь матэрыяльных рухомых
культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных з яе тэрыторыi або не
вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
ствараюць умовы для мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва,
развiваюць культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за
мяжой;
аказваюць падтрымку мiжнародным арганiзацыям, якiя створаны i
(або) дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь у мэтах выканання яе
мiжнародных абавязацельстваў у галiне культуры;
могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасцi з
заканадаўствам;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для развiцця клубных устаноў для
iнвалiдаў;
выконваюць iншыя абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i
iншымi актамi заканадаўства.
Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кiравання
ў галiне культуры з органамi мясцовага
самакiравання i грамадскiмi арганiзацыямi
(аб'яднаннямi)
1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў
галiне культуры ва ўзаемадзеяннi з органамi тэрытарыяльнага
грамадскага самакiравання, а таксама творчымi саюзамi i iншымi
грамадскiмi арганiзацыямi (аб'яднаннямi), якiя ажыццяўляюць
культурную дзейнасць. Напрамкi i формы такога ўзаемадзеяння
вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
2. З мэтай стварэння арганiзацыйных асноў узаемадзеяння органаў
дзяржаўнага кiравання ў галiне культуры i грамадскiх арганiзацый
(аб'яднанняў), якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў
культуры i мастацтва, iншых суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры
дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскiя саветы i iншыя
кансультатыўныя органы.
Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры
1. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры
падзяляюцца на рэспублiканскiя i рэгiянальныя.
2. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўзроўнi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi
Беларусь.
4. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры
распрацоўваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь не менш
чым на пяць гадоў i зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
5. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры могуць
распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымi мясцовымi Саветамi
дэпутатаў.
ГЛАВА 3
ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 15. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь,
замежных грамадзян i асоб без грамадзянства
ў галiне культуры
1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры маюць права
на:
1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;
1.2. атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай
i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;
1.3. удзел у культурным жыццi;
1.4. свабоду творчай дзейнасцi;
1.5. захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;
1.6. ахову iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;
1.7. эстэтычнае выхаванне, мастацкую i культуралагiчную
адукацыю;
1.8. свабоду аб'яднанняў у галiне культуры;
1.9. стварэнне арганiзацый культуры.
2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры абавязаны:
2.1. берагчы гiсторыка-культурную, духоўную спадчыну i iншыя
нацыянальныя культурныя каштоўнасцi;
2.2. паважаць культуру i мову ўсiх нацыянальных супольнасцей,
якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
3. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны клапацiцца аб
эстэтычным выхаваннi, культурным развiццi дзяцей, далучэннi iх да
культурных каштоўнасцей.
4. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць
абавязкi ў галiне культуры нараўне з грамадзянамi Рэспублiкi
Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь,
гэтым Законам, iншымi законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 16. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця
Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень забяспечанасцi з
улiкам iх месца жыхарства агульнадаступнымi паслугамi ў галiне
культуры, арганiзацыямi культуры, якiя аказваюць такiя паслугi,
аб'ектамi культурнай iнфраструктуры, а таксама якасны ўзровень
распаўсюджваемых i папулярызуемых культурных каштоўнасцей i
эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.
Артыкул 17. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне
поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi
аб культурным жыццi
1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне,
распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб змесце
культурнай дзейнасцi, культурных каштоўнасцях i аб'ектах культурнай
iнфраструктуры.
2. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана iнфармацыя аб
культурным жыццi, калi звесткi, што складаюць гэту iнфармацыю,
належаць да дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайны.
Артыкул 18. Права на ўдзел у культурным жыццi
1. Грамадзяне прымаюць удзел у культурным жыццi шляхам заняцця
культурнай дзейнасцю, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей
i карыстання iмi.
2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае:
2.1. свабоду выбару сферы, вiду, напрамку i формы культурнай
дзейнасцi ў адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямi, iнтарэсамi i
здольнасцямi (магчымасцямi);
2.2. магчымасць самастойна цi сумесна з iншымi суб'ектамi
культурнай дзейнасцi ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.
3. Права кожнага на доступ (далучэнне) да культурных
каштоўнасцей i карыстанне iмi прадугледжвае:
3.1. свабоду выбару вiду культурных каштоўнасцей, якiя
цiкавяць, а таксама формы далучэння да iх;
3.2. магчымасць наведвання арганiзацый культуры, аб'ектаў
культурнай iнфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымi
каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення;
3.3. магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з
дапамогай iнфармацыi, зафiксаванай на матэрыяльных носьбiтах, а
таксама аўдыё-, аўдыёвiзуальных i iншых паведамленняў, якiя
распаўсюджваюцца сродкамi масавай iнфармацыi;
3.4. магчымасць азнаямлення з культурнымi каштоўнасцямi, iх
вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;
3.5. магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей у
адпаведнасцi з заканадаўствам.
4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных
каштоўнасцей дзейнiчае ў адносiнах да:
4.1. матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя належаць
дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю
або часткова фiнансуемых з рэспублiканскага i (або) мясцовых
бюджэтаў;
4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на
выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю
або часткова фiнансуемым з рэспублiканскага i (або) мясцовых
бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што
перайшлi ў грамадскi набытак.
5. Умовы i парадак свабоднага доступу (далучэння) да культурных
каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, вызначаюцца гэтым
Законам i iншымi актамi заканадаўства.
6. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных
каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, не выключае
магчымасцi ўстанаўлення заканадаўчымi актамi аб культуры або ў
адпаведнасцi з iмi абмежаванняў, якiя грунтуюцца на спецыфiцы
культурных каштоўнасцей i (або) неабходнасцi забеспячэння iх
захавання.
7. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей,
не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы i парадак
такога доступу вызначаюцца ўласнiкам або ўладальнiкам выключных
правоў на культурныя каштоўнасцi, калi iншае не ўстаноўлена
заканадаўчымi актамi.
Артыкул 19. Права на захаванне i развiццё нацыянальных
культурных традыцый
1. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi
i пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, маюць права захоўваць i
развiваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у
нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай.
2. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi,
маюць права на стварэнне ў Рэспублiцы Беларусь грамадскiх
аб'яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць.
Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне, мастацкую
i культуралагiчную адукацыю
Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на выбар форм i
спосабаў эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай
адукацыi ў адпаведнасцi з гэтым Законам i заканадаўствам аб
адукацыi.
ГЛАВА 4
АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ
Артыкул 21. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры
1. Арганiзацыi культуры ў Рэспублiцы Беларусь па зместу
дзейнасцi падзяляюцца на культурна-асветныя i
тэатральна-вiдовiшчныя, па асноўнай мэце дзейнасцi - на камерцыйныя
i некамерцыйныя, па форме ўласнасцi - на дзяржаўныя i прыватныя.
2. Па характару дзейнасцi арганiзацыi культуры падраздзяляюцца
на наступныя асноўныя тыпы:
2.1. бiблiятэкi;
2.2. музеi;
2.3. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў,
выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi ў галiне
культуры;
2.4. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры, цэнтры (дамы)
народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы)
рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных
культур i iншыя клубныя ўстановы (далей - клубныя ўстановы);
2.5. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi,
заасады (далей - паркi);
2.6. кнiжныя палаты;
2.7. тэатры;
2.8. цыркi;
2.9. фiлармонii i iншыя канцэртныя арганiзацыi (далей -
канцэртныя арганiзацыi);
2.10. арганiзацыi кiнематаграфii;
2.11. творчыя майстэрнi;
2.12. арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў);
2.13. навукова-праектныя i вытворчыя рэстаўрацыйныя
арганiзацыi;
2.14. навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры народнай
творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).
3. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца арганiзацыi культуры
iншых, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула тыпаў, у тым лiку
змешаных.
4. Арганiзацыйна-прававыя формы, асаблiвасцi прававога
становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры
вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
5. Гэтым Законам, iншымi актамi заканадаўства аб культуры
могуць быць прадугледжаны абавязковыя патрабаваннi (умовы), пры
выкананнi якiх дапускаецца стварэнне арганiзацый культуры пэўных
вiдаў (тыпаў), у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў культурных
каштоўнасцей, а таксама маёмасцi, што перадаюцца заснавальнiкам
арганiзацыi культуры для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай
дзейнасцi.
Артыкул 22. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм
некамерцыйных арганiзацый культуры
1. Установа культуры - арганiзацыя, якая ствараецца для
ажыццяўлення iнфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых,
забаўляльных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў галiне
культуры i фiнансуецца поўнасцю або часткова яе заснавальнiкам.
2. Установа культуры дзейнiчае на падставе статута,
зацверджанага заснавальнiкам.
3. Непасрэднае кiраўнiцтва ўстановай культуры ажыццяўляе
кiраўнiк, якi прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады
заснавальнiкам, а таксама iншыя органы кiравання, вызначаныя
заканадаўствам i (або) статутам установы культуры. Заснавальнiк
заключае з кiраўнiком установы культуры працоўны дагавор (кантракт)
у адпаведнасцi з заканадаўствам.
4. Установа культуры валодае, карыстаецца i распараджаецца
замацаванай за ёю маёмасцю на праве аператыўнага кiравання.
5. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць
установы культуры будынкамi або памяшканнямi, абсталяваннем,
тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення асноўнай
дзейнасцi.
6. Перавод устаноў культуры ў памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы
iх дзейнасцi, не дапускаецца.
Артыкул 23. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, рэарганiзацыя
i лiквiдацыя арганiзацый культуры
1. Парадак стварэння, дзяржаўнай рэгiстрацыi, рэарганiзацыi i
лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам
Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.
2. У кожнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнцы Рэспублiкi
Беларусь Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, мясцовымi
выканаўчымi i распарадчымi органамi прымаюцца меры па стварэнню
комплексу дзяржаўных арганiзацый культуры, якi гарантуе
задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельнiцтва.
3. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права
ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш
нарматываў, вызначаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi
стандартамi ў галiне культуры.
4. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры
ўлiчваюцца гiстарычныя, нацыянальныя i геаграфiчныя асаблiвасцi
мясцовасцi.
5. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi
такая лiквiдацыя выклiча немагчымасць выканання дзяржаўных
мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры.
6. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, якiя
маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання
беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўляюцца са згоды Урада
Рэспублiкi Беларусь. Пералiк такiх устаноў культуры зацвярджаецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 5
КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI
Артыкул 24. Вiды, жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi
1. Калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў выглядзе:
1.1. прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi (далей -
прафесiйны калектыў);
1.2. непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi
(далей - аматарскi калектыў);
1.3. аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi
(далей - фальклорны калектыў).
2. Прафесiйным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з
фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на
прафесiйнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што
прыносiць даход).
3. Аматарскiм калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з
фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як
правiла, на грамадскiх пачатках, за выключэннем кiраўнiка
аматарскага калектыву, якi працуе на прафесiйнай аснове. Статус
аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.
4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з
фiзiчных асоб, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем
канкрэтнай мясцовасцi, якiя атрымалi i перадаюць фальклорныя веды i
навыкi ў парадку вуснай традыцыi, сумесна займаюцца мастацкай
творчасцю на аснове самаарганiзацыi i самакiравання. Прававое
становiшча фальклорнага калектыву вызначаецца Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
5. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца калектывы мастацкай
творчасцi, розныя па жанрах (тэатральныя, вакальна-харавыя,
харэаграфiчныя, музычна-iнструментальныя, дэкаратыўна-прыкладныя,
выяўленчыя, цыркавыя i iнш.) i формах (хор, ансамбль, аркестр,
студыя i iнш.).
Артыкул 25. Статус прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя
не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры
1. Прафесiйны калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй
культуры, ствараецца ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай
асобы i дзейнiчае на падставе палажэння, зацверджанага
заснавальнiкам прафесiйнага калектыву.
2. Аматарскi калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры,
можа быць створаны ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай
асобы або ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўствам. Аматарскi
калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, дзейнiчае на
падставе агульнага палажэння аб аматарскiм калектыве ў Рэспублiцы
Беларусь, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь, i пашпарта аматарскага калектыву.
Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву
1. Пашпарт аматарскага калектыву - дакумент, якi змяшчае
асноўныя звесткi аб гэтым калектыве. Пашпарт аматарскага калектыву
выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым
парадку.
2. Форма пашпарта аматарскага калектыву зацвярджаецца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 27. Парадак стварэння прафесiйных i аматарскiх
калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi
культуры
1. Заснавальнiкам прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi
не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба,
у структуры якой ствараецца гэты калектыў.
2. Парадак стварэння прафесiйнага калектыву, якi не з'яўляецца
арганiзацыяй культуры, вызначаецца заснавальнiкам гэтага калектыву.
3. Асаблiвасцi стварэння аматарскiх калектываў, якiя не
з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, у дзяржаўных клубных установах
могуць устанаўлiвацца заканадаўствам аб культуры i (або) статутам
(палажэннем) адпаведнай клубнай установы.
Артыкул 28. Адносiны памiж заснавальнiкамi, прафесiйнымi
i аматарскiмi калектывамi, якiя не з'яўляюцца
арганiзацыямi культуры, i iх удзельнiкамi
1. Удзельнiкi прафесiйнага калектыву, якi не з'яўляецца
арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу
(членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам
прафесiйнага калектыву, цi на падставе працоўнага або
грамадзянска-прававога дагавора (кантракта), заключанага з
заснавальнiкам прафесiйнага калектыву ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
2. Удзельнiкi аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца
арганiзацыяй культуры, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу
(членства) у юрыдычнай асобе, якая выступае заснавальнiкам
аматарскага калектыву, або прыёму (запiсу) у аматарскi калектыў, што
праводзiцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фiзiчнай асобы, у
тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).
3. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнiкi
аматарскага калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры,
маюць права на атрыманне ад заснавальнiка аматарскага калектыву
ўзнагароды, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з ажыццяўленнем
iмi культурнай дзейнасцi.
Артыкул 29. Кiраванне ў прафесiйным i аматарскiм калектывах,
якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры
1. Кiраванне ў прафесiйным або аматарскiм калектыве, якi не
з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца заснавальнiкам i
кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам, устаноўчымi
дакументамi (дакументамi, што вызначаюць статус) заснавальнiка
калектыву, а ў прафесiйным калектыве - i палажэннем аб iм.
2. Кiраўнiк прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi не
з'яўляецца арганiзацыяй культуры, назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву. Кiраўнiк калектыву
нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнiкам.
3. Формай самакiравання ў прафесiйным або аматарскiм калектыве,
якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае мастацкi савет,
што складаецца з удзельнiкаў гэтага калектыву.
Артыкул 30. Правы прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя
не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры
1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з'яўляюцца
арганiзацыямi культуры, маюць права:
1.1. самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест
культурных праграм, калi iншае не ўстаноўлена палажэннем аб
прафесiйным калектыве;
1.2. ажыццяўляць навучальна-творчую, рэпетыцыйную i iншую
дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў i iншых
публiчных паказаў, выставак, iншых культурных мерапрыемстваў;
1.3. ажыццяўляць тэатральную, канцэртную i выставачную
дзейнасць, удзельнiчаць у фестывалях, аглядах, конкурсах i iншых
культурных мерапрыемствах;
1.4. удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.
2. Усе здзелкi i iншыя юрыдычныя дзеяннi, накiраваныя на
рэалiзацыю i абарону правоў, указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а
таксама iншых правоў, прадастаўленых прафесiйнаму або аматарскаму
калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, як суб'екту
культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з гэтым Законам, ажыццяўляюцца
заснавальнiкам калектыву па прадстаўленню яго кiраўнiка.
3. Адказнасць за дзейнасць прафесiйнага або аматарскага
калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, перад дзяржавай,
фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi нясе яго заснавальнiк.
Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублiкi Беларусь
1. Прафесiйным i аматарскiм калектывам, якiя ўнеслi значны
ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя
дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, могуць быць
прысвоены званнi "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" i
"Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення
прафесiйнага калектыву звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi
Беларусь", аматарскага калектыву звання "Заслужаны аматарскi
калектыў Рэспублiкi Беларусь", асаблiвасцi iх прававога становiшча
вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскiя калектывы
1. Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам пры наяўнасцi
адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, можа быць прысвоена
найменне "народны" ("узорны").
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення
наймення "народны" ("узорны"), асаблiвасцi прававога становiшча
аматарскага калектыву з такiм найменнем вызначаюцца Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 33. Нацыянальныя i акадэмiчныя калектывы
1. Прафесiйным калектывам, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi
культуры i ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай культуры i
мастацтва, можа быць прысвоены статус "нацыянальны", "акадэмiчны".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення
статусу "нацыянальны", "акадэмiчны", асаблiвасцi прававога
становiшча прафесiйнага калектыву з такiм статусам вызначаюцца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 34. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага i аматарскага
калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi
культуры
Спыненне дзейнасцi прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi
не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню
заснавальнiка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных
заканадаўствам.
ГЛАВА 6
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцей
У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання
культурныя каштоўнасцi падраздзяляюцца на:
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, унесеныя ў Дзяржаўны спiс
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць бiблiятэчны, музейны i
архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем прызнаных
гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым парадку
для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
iншыя культурныя каштоўнасцi.
Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Парадак надання найбольш адметным матэрыяльным аб'ектам i
нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека, што маюць выдатную
духоўную, эстэтычную i дакументальную вартасць, статусу
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пытаннi аховы i выкарыстання
гiсторыка-культурнай спадчыны рэгулююцца заканадаўствам аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны.
Артыкул 37. Увоз, вываз i вяртанне культурных каштоўнасцей
1. Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз за яе межы матэрыяльных
рухомых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад дзяржаўным
кантролем.
2. Забараняецца вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей на пастаяннае захоўванне.
3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi Беларусь
матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, што складаюць
бiблiятэчны, музейны i архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь (за
выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а
таксама прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
для разгляду пытання аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз
ажыццяўляецца згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам
Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей на
падставе рашэння Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму
факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, культурных каштоўнасцей,
указаных у пункце 3 гэтага артыкула, а таксама вываз (часова або на
пастаяннае захоўванне) iншых матэрыяльных рухомых культурных
каштоўнасцей, што падпадаюць пад катэгорыi культурных каштоўнасцей,
вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, дапускаюцца
пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь. Спiс катэгорый культурных каштоўнасцей, вываз
якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.
5. Тэрмiн часовага знаходжання матэрыяльных рухомых культурных
каштоўнасцей за межамi Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць шасцi
месяцаў у год.
6. Дзеянне пунктаў 2-5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на
культурныя каштоўнасцi iншых краiн, часова ўвезеныя на мытную
тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i аформленыя ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.
7. Матэрыяльныя рухомыя культурныя каштоўнасцi, вывезеныя за
межы Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства i
мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў
Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, а таксама часова вывезеныя
за межы Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю або на iншай падставе i не
вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць
абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.
ГЛАВА 7
АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI
АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi
1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца
арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, арганiзацыю,
паказ i правядзенне спектакляў, канцэртаў або iншых публiчных
паказаў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб, фармiравання i
задавальнення iх патрэбнасцей у сцэнiчным (музычным) мастацтве,
папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва, а таксама
мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў.
2. Усе тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi адчынены для
публiчнага наведвання i прагляду спектакляў, iншых публiчных
паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.
3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi ствараецца i
дзейнiчае мастацкi савет. Мастацкi савет з'яўляецца пастаянна
дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра,
цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.
Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць
1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая
ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз
стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i
мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей, а
таксама патрэбнасцей у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi,
мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх
фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца
на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях,
прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i
самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы,
кiравання i самакiравання.
3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i
абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.
4. Вiды клубных устаноў, iх прававое становiшча i парадак
дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць
1. Паркамi прызнаюцца арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць
забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколага-выхаваўчыя функцыi праз
стварэнне на сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў
фiзiчных асоб, распаўсюджвання i папулярызацыi культурных
каштоўнасцей i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных
адносiн да навакольнага асяроддзя.
2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.
3. Статут парку павiнен змяшчаць указанне на
землекарыстальнiка, звесткi аб зямельным участку, што складае
тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкi парку i фiзiчных асоб,
якiя наведваюць парк.
4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.
5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.
6. Адносiны памiж паркам i мясцовым выканаўчым i распарадчым
органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.
7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай
дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi,
што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi,
узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы
знаходжання тэрыторыi парку.
8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi арганiзацый
грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi,
добраўпарадкавання i азелянення, а таксама iншых арганiзацый,
размешчаных на тэрыторыi парку.
9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры
народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
1. У мэтах правядзення фундаментальных i прыкладных навуковых
даследаванняў у галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi
суб'ектам культурнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца
навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленнi
арганiзацыi ў галiне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы).
2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi навукова-даследчых
устаноў у галiне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай
дзейнасцi. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы) вызначаецца Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii
Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк,
музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.
ГЛАВА 8
АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць
1. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права
ажыццяўляць арганiзацыю i правядзенне спектакляў, канцэртаў i iншых
публiчных паказаў, тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (далей -
гастрольна-канцэртная дзейнасць) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у
парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
2. Не дапускаюцца:
2.1. распаўсюджванне друкаваных рэкламных матэрыялаў аб
тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемствах без выхадных даных,
прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, а таксама рэкламнай
iнфармацыi ў любой форме без указання спецыфiкi праводзiмага
тэатральна-вiдовiшчнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць
фанаграмы);
2.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi з парушэннем
аўтарскага права i сумежных правоў, з выкарыстаннем звестак, што
складаюць дзяржаўную або iншую ахоўваемую законам тайну.
Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў.
Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)
1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых
саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых
саюзах i творчых работнiках.
2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам
аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).
ГЛАВА 9
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры
1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы,
якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь i
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i
паслявузаўскай адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку
работнiкаў культуры.
2. Вырашэнне асобных задач у галiне культуры могуць ажыццяўляць
установы, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, iншым
заснавальнiкам i забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.
Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання i навучання
ў галiне культуры
1. Установамi пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне
культуры прызнаюцца ўстановы, якiя ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя
i асветныя функцыi праз мэтанакiраванае навучанне дзяцей i моладзi
розным вiдам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развiцця i
рэалiзацыi iх творчых здольнасцей, прафесiйнага самавызначэння.
Пералiк устаноў пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне
культуры зацвярджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi ўстаноў пазашкольнага
выхавання i навучання ў галiне культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
ГЛАВА 10
КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ
ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi
i перападрыхтоўка работнiкаў культуры
1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка
работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых
арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.
2. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка
работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.
3. Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных
катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры
1. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва,
падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў, калi
заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.
2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама
кола асоб, якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi
з заканадаўствам.
Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi
1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развiцця i
распаўсюджвання культуры з'яўляецца бюджэтнае фiнансаванне.
2. Аб'ём бюджэтнага фiнансавання на ўтрыманне i развiццё галiны
культуры i мастацтва ўстанаўлiваецца ў памеры да 1 працэнта ад
валавога ўнутранага прадукту.
3. Фiнансаванне дзейнасцi дзяржаўных устаноў культуры,
дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры,
дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а ў выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам, - iншых культурных праграм (праектаў,
мерапрыемстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў.
4. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фiнансавання культуры.
5. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасцi ўстаноў
культуры з'яўляюцца:
5.1. даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, калi ажыццяўленне
такой дзейнасцi прадугледжана статутам установы культуры i
заканадаўствам;
5.2. крэдыты банкаў;
5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;
5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.
6. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы маюць права ў адпаведнасцi з
грамадзянскiм заканадаўствам ствараць фонды для фiнансавання
культурнай дзейнасцi.
ГЛАВА 11
МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА
Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Задачамi суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi
мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:
узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне
грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцей
сусветнай культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;
iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную
культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.
Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Суб'екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага
культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:
прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi
захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць
нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усiх культур у
iх разнастайнасцi ў якасцi складанай часткi агульнага набытку
чалавецтва;
служэнне культуры справе мiру, развiццю мiрных i дружалюбных
адносiн памiж дзяржавамi;
узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;
абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мiрны i ваенны
час.
Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва
1. Напрамкамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
з'яўляюцца:
1.1. мiжнародны культурны абмен;
1.2. культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за
мяжой;
1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцей;
1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных
каштоўнасцей;
1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;
1.6. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў i iншых
культурных мерапрыемстваў.
2. Прававымi асновамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, мiжнародныя
дагаворы Рэспублiкi Беларусь, рашэннi мiжнародных арганiзацый,
удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь.".
Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага
апублiкавання, за выключэннем пункта 2 артыкула 49 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi гэтага
Закона, якi ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 года з паэтапным
павелiчэннем з 1 студзеня 2004 года ў адпаведнасцi з законам аб
бюджэце на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год расходаў на культуру i
мастацтва ў памеры 0,1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту з
улiкам фiнансава-эканамiчнага становiшча, якое склалася ў
рэспублiцы.
Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны
тэрмiн пасля ўступлення ў сiлу гэтага Закона:
падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату
прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па
прывядзенню заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;
прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з
гэтым Законам;
забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi
дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Ураду Рэспублiкi Беларусь,
iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;
прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага
Закона.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|