Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 12 мая 2004 г. №55
"Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi N 1-ПУ "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання", указанняў па яе запаўненню i таблiцы 1-ПУ (зводная) "Зводная справаздача аб установах, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання"
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 мая 2004 г. № 55
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ПУ "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ I НАВУЧАННЯ", УКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 1-ПУ (зводная) "ЗВОДНАЯ
СПРАВАЗДАЧА АБ УСТАНОВАХ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ I НАВУЧАННЯ"
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-ПУ "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання"* перыядычнасцю 1 раз
у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1
снежня 2004 г.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ПУ "Справаздача ўстановы,
якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання"* i
ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня
2004 г.
3. Зацвердзiць прыкладзеную таблiцу 1-ПУ (зводная) "Зводная
справаздача аб установах, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага
выхавання i навучання"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2004 г.
______________________________
*Не прыводзiцца.
4. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы ўсiх форм
уласнасцi, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання i
навучання.
5. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 3 дадзенай пастановы таблiцу
на ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў (камiтэт па
адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта).
Мiнiстр У.I.Зiноўскi