ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 красавiка 2004 г. № 478
АБ ПЕРАВОДЗЕ НА IНШЫЯ ПАСАДЫ С.А.ПЯТКОВА, А.А.МIСУНЫ
I М.М.КЛАКЕВIЧА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Перавесцi на ўмовах заключаных кантрактаў:
Пяткова Сяргея Аркадзьевiча на пасаду першага намеснiка
начальнiка галоўнага эканамiчнага ўпраўлення Апарату Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка
начальнiка галоўнага эканамiчнага ўпраўлення - начальнiка ўпраўлення
прагнозу i эканамiчнага развiцця;
Мiсуну Аляксандра Аляксандравiча на пасаду намеснiка начальнiка
галоўнага эканамiчнага ўпраўлення - начальнiка ўпраўлення прагнозу i
эканамiчнага развiцця Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка начальнiка
крэдытна-iнвестыцыйнага ўпраўлення галоўнага эканамiчнага
ўпраўлення;
Клакевiча Мiкалая Мар'янавiча на пасаду намеснiка начальнiка
крэдытна-iнвестыцыйнага ўпраўлення галоўнага эканамiчнага ўпраўлення
Апарату Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь, вызвалiўшы яго ад
пасады галоўнага саветнiка ўпраўлення фiнансавых адносiн галоўнага
эканамiчнага ўпраўлення.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi