ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22 января 2004 г. №2 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      22 студзеня 2004 г. № 2

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003
года    "О  профессионально-техническом  образовании"   Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Унесцi ў  Правiлы  прыёму  ва  ўстановы,   якiя   забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, зацверджаныя пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2003 г.  №  3а
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  2003 г., №
39, 8/9297), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     1. Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "6. Прыём  у  прафесiянальна-тэхнiчныя  каледжы  для  атрымання
iнтэграванай    з   прафесiянальна-тэхнiчнай  сярэдняй   спецыяльнай
адукацыi   ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  правiламi  прыёму   ва
ўстановы,    якiя   забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй   спецыяльнай
адукацыi.".
     2. У    падпунктах    10.1,   10.2  пункта  10  словы   "цэнтры
прафесiянальнай  адукацыi,",  "вышэйшыя  прафесiянальныя вучылiшчы,"
выключыць.
     3. У пункце 12:
     пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу:
     "Для  паступаючых (выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх гадоў) на
аснове  агульнай  сярэдняй  адукацыi  ўступны iспыт па беларускай цi
рускай    мове    (па  выбары)  праводзiцца  ў  форме   абавязковага
цэнтралiзаванага    тэстыравання.    Тэрмiны  i  ўмовы   правядзення
цэнтралiзаванага  тэстыравання  вызначаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.";
     часткi трэцюю-сёмую       лiчыць       адпаведна       часткамi
чацвёртай-восьмай.
     4. У пункце 17:
     абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "дзецi (у   тым   лiку   ўсыноўленыя)   ваеннаслужачых,    асоб
начальнiцкага  i  радавога  складу органаў унутраных спраў,  рабочых
(служачых),  якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе
савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, i
загiнуўшых  (памёршых)  цi  стаўшых  iнвалiдамi  ў  час  праходжання
воiнскай службы пры выкананнi службовых абавязкаў цi працы;";
     абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "дзецi (у    тым   лiку   ўсыноўленыя)   ваеннаслужачых,   асоб
начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў,  органаў  i
падраздзяленняў   па   надзвычайных  сiтуацыях,  органаў  фiнансавых
расследаванняў,  загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў мiрны
час   пры   праходжаннi   воiнскай   службы,   выкананнi   службовых
абавязкаў;";
     абзац пяты выключыць;
     абзацы шосты-восьмы лiчыць адпаведна абзацамi пятым-сёмым.
     5. Абзац  другi  пункта  41  пасля  слоў  "3 гадзiны" дапоўнiць
словамi  ",  тэстыравання па агульнаадукацыйных прадметах - не больш
за 1 гадзiну".

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России