ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 лiстапада 2003 г. № 1553
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАЛАЙЗII
АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВЫМ, ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ПАДПIСАННI ЎКАЗАНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,
узгодненай з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Малайзii аб эканамiчным, навуковым,
тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве i падпiсаннi названага
Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Малайзii аб
эканамiчным, навуковым, тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца)*, дазволiўшы ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Мартынава Сяргея
Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў i ў выпадку дасягнення
дамоўленасцi ў межах зацверджанага праекта Пагаднення - на
падпiсанне Пагаднення.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада
1999 г. № 1824 "Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Малайзii аб эканамiчным
супрацоўнiцтве i аб падпiсаннi дадзенага Пагаднення" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 91, 5/2089;
2001 г., № 42, 5/5780);
пастанову Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка
2001 г. № 553 "Аб упаўнаважаннi М.М.Хвастова на вядзенне перагавораў
па некаторых праектах пагадненняў эканамiчнага характару i
падпiсанне гэтых пагадненняў" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 42, 5/5780).
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|