ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 лiстапада 2003 г. № 72
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI, НА 2004 ГОД
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 14 мая 2004 г.
№ 34 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997
от 19.05.2004 г.)].
У адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка 1991 года "Аб адукацыi" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць
атрыманне вышэйшай адукацыi, на 2004 год (дадаюцца).
Мiнiстр А.М.Радзькоў
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
12.11.2003 № 72
ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi, на 2004 год
1. Дадзеныя Правiлы рэгулююць парадак прыёму грамадзян ва
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.
2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыi ва ўстановах Рэспублiкi
Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (далей -
ВНУ), маюць асобы, якiя атрымалi агульную сярэднюю цi сярэднюю
спецыяльную адукацыю.
3. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы
без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь,
грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай
Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, асобы беларускай нацыянальнасцi,
якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў, маюць права
ўдзельнiчаць у конкурсе на атрыманне бясплатнай вышэйшай адукацыi ў
дзяржаўных ВНУ.
Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаецца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не
вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
4. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абiтурыентаў на
атрыманне вышэйшай адукацыi ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца
кантрольнымi лiчбамi прыёму па формах атрымання адукацыi, якiя
ўстанаўлiваюцца заснавальнiкамi ў межах сродкаў, вызначаемых
бюджэтам.
5. Звыш кантрольных лiчбаў можа ажыццяўляцца прыём абiтурыентаў
на атрыманне вышэйшай адукацыi за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi
асобамi пры ўмове выканання нормаў i правiлаў, якiя прад'яўляюцца
пры арганiзацыi вучэбнага працэсу.
Колькасць месцаў для прыёму абiтурыентаў у дзяржаўныя ВНУ i iх
фiлiялы на платную форму навучання звыш кантрольных лiчбаў прыёму, а
таксама ў прыватныя ВНУ i iх фiлiялы вызначаюцца заснавальнiкам у
адпаведнасцi з максiмальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай
спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць.
6. Другую i наступныя вышэйшыя адукацыi можна атрымаць у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
7. Тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння:
7.1. на дзённую форму атрымання адукацыi ў Акадэмiю кiравання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт,
Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, дзяржаўную вядучую
вышэйшую навучальную ўстанову "Беларускi дзяржаўны медыцынскi
унiверсiтэт", Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi
Беларусь, установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны эканамiчны
унiверсiтэт", установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
культуры", установу адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя
мастацтваў", установу адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя
музыкi", установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт фiзiчнай
культуры":
прыём дакументаў - з 23 чэрвеня да 30 чэрвеня;
уступныя iспыты - з 2 да 8 лiпеня (ва ўстанову адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў" i ўстанову адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi" - да 14 лiпеня);
залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму,
- да 10 лiпеня (ва ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя
мастацтваў" i "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi" - да 15
лiпеня);
залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - да 30
лiпеня;
___________________________________________________________--
Подпункт 7.1 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 14 мая 2004 г. № 34
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997 от
19.05.2004 г.)
7.1. на дзённую форму атрымання адукацыi ў Акадэмiю
кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускi
дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны
унiверсiтэт, дзяржаўную вядучую вышэйшую навучальную
ўстанову "Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт",
Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь,
установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны эканамiчны
унiверсiтэт", установу адукацыi "Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт культуры", установу адукацыi "Беларуская
дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", установу адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установу адукацыi
"Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт фiзiчнай культуры":
прыём дакументаў - з 23 чэрвеня да 30 чэрвеня;
уступныя iспыты - з 2 да 8 лiпеня;
залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi
прыёму, - да 10 лiпеня;
залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - да 14
лiпеня;
___________________________________________________________--
7.2. на дзённую форму атрымання адукацыi ў iншыя дзяржаўныя i
прыватныя ВНУ:
прыём дакументаў у дзяржаўныя ВНУ - з 23 чэрвеня да 17 лiпеня
(у Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь i на ваенныя факультэты ВНУ
- з 23 чэрвеня да 10 лiпеня);
у прыватныя ВНУ - з 23 чэрвеня да 29 лiпеня;
уступныя iспыты - з 18 да 24 лiпеня;
залiчэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якiя вызначаны
кантрольнымi лiчбамi прыёму, - да 26 лiпеня;
залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты:
дзяржаўныя ВНУ - да 30 лiпеня;
прыватныя ВНУ - да 31 лiпеня;
7.3. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў
дзяржаўныя i прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага
профiлю):
прыём дакументаў - з 23 чэрвеня да 20 жнiўня;
уступныя iспыты - з 2 лiпеня да 25 жнiўня;
залiчэнне - да 1 верасня;
7.4. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў ВНУ
сельскагаспадарчага профiлю:
прыём дакументаў - з 1 да 30 лiстапада;
уступныя iспыты - з 1 да 20 снежня;
залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму
i на ўмовах аплаты, - да 25 снежня.
8. Асобы, якiя жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне
вышэйшай адукацыi, падаюць у прыёмную камiсiю ВНУ наступныя
дакументы:
заяву на iмя рэктара;
арыгiнал дакумента ўстаноўленага адзiнага ўзору аб адукацыi
адпаведнага ўзроўню;
арыгiналы сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэстыравання,
праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе;
медыцынскую даведку па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь;
выпiску з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
даведку сельскага выканаўчага камiтэта, якая пацвярджае
пастаяннае пражыванне ў сельскiм населеным пункце;
даведку службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку);
6 фотакартак памерам 3х4;
копiю пасведчання аб нараджэннi - для асобаў беларускай
нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i
пражываюць на iх тэрыторыi;
дакументы, якiя пацвярджаюць права на льготы.
Пашпарт або другi дакумент, якi яго замяняе, прад'яўляецца
абiтурыентам асабiста.
Рашэнне аб прадстаўленнi сертыфiкату цэнтралiзаванага
тэстыравання цi здачы адпаведнага ўступнага iспыту ў ВНУ у тых
выпадках, калi гэта дазваляецца дадзенымi Правiламi, абiтурыент
канчаткова прымае ў тэрмiны прыёму дакументаў у дадзеную ВНУ.
___________________________________________________________--
Пункт 8 дополнен частью третьей постановлением Министерства
образования от 14 мая 2004 г. № 34 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10997 от 19.05.2004 г.)
___________________________________________________________--
9. Абiтурыенты здаюць тры ўступныя iспыты.
10. Уступныя iспыты праводзяцца ў форме:
абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання (пры паступленнi на
нескарочаны тэрмiн навучання на дзённую форму атрымання адукацыi);
цэнтралiзаванага тэстыравання па жаданнi абiтурыентаў на
платнай аснове;
тэстыравання цi экзаменаў у ВНУ (па рашэнню прыёмнай камiсii
ВНУ).
___________________________________________________________--
Пункт 10 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 14 мая 2004 г. № 34
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997 от
19.05.2004 г.)
10. Уступныя iспыты праводзяцца ў форме:
абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання;
цэнтралiзаванага тэстыравання па жаданнi абiтурыентаў на
платнай аснове;
тэстыравання ў ВНУ.
___________________________________________________________--
11. Абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на
выбар) для выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх гадоў устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, праводзiцца ў форме абавязковага
цэнтралiзаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове ў тэрмiны:
па беларускай мове - 30 мая;
па рускай мове - 6 чэрвеня.
Яго вынiкi залiчваюцца на ўсе спецыяльнасцi ў ВНУ ўсiх формаў
уласнасцi. У абавязковым цэнтралiзаваным тэстыраваннi па жаданню
могуць удзельнiчаць абiтурыенты, якiя паступаюць на завочную i
вячэрнюю формы атрымання адукацыi, а таксама на скарочаны тэрмiн
навучання дзённай формы атрымання адукацыi.
Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на абавязковы ўступны iспыт па
беларускай цi рускай мове (па выбары), якi праводзiцца ў форме
абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове, па
ўважлiвых прычынах, здаюць яго 13 чэрвеня.
Абiтурыенты, якiя 30 мая, 6 чэрвеня i 13 чэрвеня не змаглi
прыбыць у Рэспублiку Беларусь з тэрыторыi замежных дзяржаў, здаюць
абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар) на
бюджэтнай аснове 27 чэрвеня.
___________________________________________________________--
Пункт 11 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 14 мая 2004 г. № 34
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997 от
19.05.2004 г.)
11. Абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай
мове (на выбар) для выпускнiкоў 2004 года i папярэднiх
гадоў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай
адукацыi, праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага
тэстыравання на бюджэтнай аснове ў тэрмiны:
па беларускай мове - 30 мая;
па рускай мове - 6 чэрвеня.
Яго вынiкi залiчваюцца на ўсе спецыяльнасцi ў ВНУ ўсiх
формаў уласнасцi.
Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на абавязковы ўступны
iспыт па беларускай цi рускай мове (па выбары), якi
праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага
тэстыравання на бюджэтнай аснове, па ўважлiвых прычынах,
здаюць яго 13 чэрвеня.
___________________________________________________________--
12. Два астатнiя ўступныя iспыты абiтурыенты здаюць па профiлi
(напрамку) спецыяльнасцi:
фiзiка-матэматычны - фiзiка, матэматыка;
(навукова-педагагiчны
профiль)
хiмiка-бiялагiчны - хiмiя, бiялогiя;
(навукова-педагагiчны
профiль), экалагiчны,
медыка-фармацэўтычны,
ветэрынарны, аграрны,
харчаванне
мовазнаўства, - лiтаратура (беларуская, руская),
лiтаратуразнаўства Чалавек. Грамадства. Дзяржава;
(навукова-педагагiчны
профiль)
фiласофска-гiстарычны, - гiсторыя Беларусi, Чалавек.
сацыялагiчны, Грамадства. Дзяржава;
культуралагiчны
(навукова-педагагiчны
профiль)
мiжнародныя адносiны - Чалавек. Грамадства. Дзяржава,
замежная мова;
тэхнiка-тэхналагiчны - матэматыка, фiзiка;
хiмiка-тэхналагiчны - матэматыка, хiмiя;
культура - творчасць, Чалавек. Грамадства.
Дзяржава;
фiзiчнае выхаванне i спорт - фiзкультура, бiялогiя;
педагогiка, псiхалогiя, - бiялогiя, Чалавек. Грамадства.
дэфекталогiя Дзяржава;
пачатковая адукацыя - матэматыка, Чалавек. Грамадства.
Дзяржава;
эканамiчны - матэматыка, замежная мова;
правазнаўства - матэматыка, Чалавек. Грамадства.
Дзяржава;
геаграфiя, турызм - геаграфiя, матэматыка;
замежная мова - замежная мова, Чалавек. Грамадства.
Дзяржава;
ваенна-тэхнiчны - матэматыка, фiзiка;
ваенна-агульнавайсковы - фiзкультура, Чалавек. Грамадства.
Дзяржава.
Пры падрыхтоўцы па дадатковай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) у
ВНУ другiм уступным iспытам з'яўляецца прадмет, адпаведны гэтай
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
12.1. па агульнаадукацыйных прадметах (фiзiка, матэматыка,
бiялогiя, замежная мова (англiйская, нямецкая), хiмiя, руская мова,
беларуская мова) уступныя iспыты праводзяцца як цэнтралiзаванае
тэстыраванне па жаданнi абiтурыентаў на платнай аснове ў тэрмiны,
вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей -
Мiнадукацыi).
Яго вынiкi залiчваюцца на ўсе спецыяльнасцi ў ВНУ ўсiх формаў
уласнасцi;
___________________________________________________________--
Подпункт 12.1 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 14 мая 2004 г. № 34
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997 от
19.05.2004 г.)
12.1. па агульнаадукацыйных прадметах (фiзiка,
матэматыка, бiялогiя, замежная мова (англiйская, нямецкая),
хiмiя) уступныя iспыты праводзяцца як цэнтралiзаванае
тэстыраванне па жаданнi абiтурыентаў на платнай аснове ў
тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь (далей - Мiнадукацыi).
Яго вынiкi залiчваюцца на ўсе спецыяльнасцi ў ВНУ ўсiх
формаў уласнасцi;
___________________________________________________________--
12.2. па агульнаадукацыйных прадметах (за выключэннем
беларускай (рускай) мовы для паступаючых на нескарочаны тэрмiн
навучання на дзённую форму атрымання адукацыi), па якiх
абiтурыентамi не прад'яўляюцца сертыфiкаты абавязковага
цэнтралiзаванага тэстыравання i цэнтралiзаванага тэстыравання,
праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе, абiтурыенты
здаюць уступныя iспыты ў ВНУ.
Абiтурыенты з парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i
парушэннямi апорна-рухальнага апарату, якiя па медыцынскiх
паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне спецыяльнай адукацыi, пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасцi здаюць усе ўступныя
iспыты на ўсе формы атрымання адукацыi ў ВНУ.
___________________________________________________________--
Подпункт 12.2 - в редакции постановления Министерства
образования от 14 мая 2004 г. № 34 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10997 от 19.05.2004 г.)
12.2. па агульнаадукацыйных прадметах (за выключэннем
беларускай (рускай) мовы), па якiх абiтурыентамi не
прад'яўляюцца сертыфiкаты цэнтралiзаванага тэстыравання,
праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе,
абiтурыенты здаюць уступныя iспыты ў форме тэстыравання ў
ВНУ.
___________________________________________________________--
13. Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя iспыты па выбары
на беларускай цi на рускай мове.
14. Прыём абiтурыентаў у дзяржаўную вядучую вышэйшую
навучальную ўстанову "Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт"
ажыццяўляецца толькi па вынiках праведзеных у Рэспублiцы Беларусь у
бягучым годзе абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання,
цэнтралiзаванага тэстыравання па жаданню, а таксама цэнтралiзаванага
тэстыравання па хiмii i бiялогii, праведзенага на бюджэтнай аснове
для абiтурыентаў дадзенай ВНУ ўстановай адукацыi "Рэспублiканскi
iнстытут кантролю ведаў" у тэрмiны ўступных iспытаў.
___________________________________________________________--
Пункт 14 - в редакции постановления Министерства
образования от 14 мая 2004 г. № 34 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10997 от 19.05.2004 г.)
14. Прыём абiтурыентаў у дзяржаўную вядучую вышэйшую
навучальную ўстанову "Беларускi дзяржаўны медыцынскi
унiверсiтэт" ажыццяўляецца толькi па вынiках
цэнтралiзаванага тэстыравання.
___________________________________________________________--
15. Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складаюцца
на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi i
зацвярджаюцца Мiнадукацыi.
Праграмы ўступных iспытаў па прадметах мастацтва, музыкi i
фiзiчнай культуры распрацоўваюцца ВНУ i зацвярджаюцца
заснавальнiкам, для прыватных ВНУ - Мiнадукацыi.
16. Ацэнка ведаў абiтурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай
сiстэме.
17. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты без
уважлiвых прычын або атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы, да астатнiх
iспытаў i ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне не дапускаюцца.
Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай
прычыне, дапускаюцца па рашэннi адказнага сакратара прыёмнай камiсii
ВНУ да iх здачы ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных
iспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыi.
18. Залiчэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з
колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi па вынiках уступных iспытаў.
Па рашэннi прыёмнай камiсii ВНУ конкурс можа праводзiцца па ВНУ, па
факультэце, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасцi, па
спецыялiзацыi.
19. Залiчэнне на бюджэтныя месцы, колькасць якiх вызначаецца
прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзiцца па асобным конкурсе
сярод выпускнiкоў:
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i знаходзяцца ў
сельскай мясцовасцi (далей - сельская ўстанова адукацыi). У конкурсе
маюць права ўдзельнiчаць выпускнiкi, якiя на момант атрымання
агульнай сярэдняй адукацыi пастаянна пражываюць у сельскiх населеных
пунктах не менш як два гады;
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i размешчаны ў
iншых населеных пунктах (далей - гарадская ўстанова адукацыi).
У тых выпадках, калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх устаноў
адукацыi аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнiкоў
гарадскiх устаноў адукацыi, залiчэнне ажыццяўляецца па агульным
конкурсе.
20. Залiчэнне абiтурыентаў пры неабходнасцi мэтавай падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з даведзенымi
планамi мэтавага прыёму ў межах 20% ад кантрольных лiчбаў.
Абiтурыенты, якiя не залiчаны па конкурсе на мэтавую
падрыхтоўку, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.
21. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыпломы I, II, III
ступенi) прадметных алiмпiяд, якiя праведзены Мiнадукацыi, а таксама
па прадметах мастацтва i культуры, якiя праведзены Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь, у бягучым навучальным годзе ва
ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцы i
прызёры алiмпiйскiх гульняў, чэмпiянатаў свету i Еўропы бягучага
года, асобы, якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата
спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай
падтрымцы здольных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi,
пераможцы прадметных алiмпiяд, праведзеных Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе, залiчваюцца ў ВНУ на
бюджэтныя месцы без уступных iспытаў на адпаведныя спецыяльнасцi.
Пераможцам рэспублiканскiх алiмпiяд па беларускай i рускай
мовах, якiя праведзены Мiнадукацыi, а таксама Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленнi на
спецыяльнасцi, дзе iспыт па беларускай цi рускай мове не адпавядае
профiлю (напрамку) абранай спецыяльнасцi, выстаўляецца адзнака 10
(дзесяць) балаў.
___________________________________________________________--
Пункт 21 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования от 14 мая 2004 г. № 34
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10997 от
19.05.2004 г.)
21. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыпломы I,
II, III ступенi) прадметных алiмпiяд, якiя праведзены
Мiнадукацыi, а таксама па прадметах мастацтва i культуры,
якiя праведзены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь,
у бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, а
таксама пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх творчых
конкурсаў, пераможцы i прызёры алiмпiйскiх гульняў,
чэмпiянатаў свету i Еўропы бягучага года, асобы, якiя
ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы
здольных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi,
пераможцы прадметных алiмпiяд, праведзеных Беларускiм
дзяржаўным унiверсiтэтам, залiчваюцца ў ВНУ на бюджэтныя
месцы без уступных iспытаў на адпаведныя спецыяльнасцi.
___________________________________________________________--
22. Па-за конкурсам залiчваюцца:
дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў
складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
дзецi з сем'яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi
(памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;
iнвалiды I i II групы, а таксама дзецi-iнвалiды, якiм не
супрацьпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;
абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18
Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10,
арт.111). Абiтурыенты гэтай катэгорыi, якiя закончылi ўстановы
адукацыi на "выдатна" (з выдатнымi адзнакамi), залiчваюцца па
вынiках сумоўя па прадметах уступных iспытаў;
асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi
замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi, па рэкамендацыях
беларускiх суполак цi ўстаноў адукацыi, узгодненых з Мiнадукацыi, на
выдзеленыя заснавальнiкамi месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму,
якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых
бюджэтаў.
23. Пераважнае права на залiчэнне пры аднолькавай колькасцi
балаў маюць:
iнвалiды III групы;
абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19,
20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне
грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
абiтурыенты, якiя ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём цi
скончылi ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай
i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (на аснове агульнай базавай
адукацыi), з дыпломам з адзнакай;
пераможцы абласных прадметных алiмпiяд;
пераможцы рэспублiканскiх i абласных турнiраў i конкурсаў па
прадметах уступных iспытаў;
абiтурыенты, якiя маюць больш высокi сярэднi бал атэстата.
24. На завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў межах
кантрольных лiчбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсе залiчваюцца
абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную
адукацыю або працуюць не менш як 6 месяцаў i паступаюць на
адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi.
Па конкурсе залiчваюцца iншыя абiтурыенты на 20% ад кантрольных
лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якiя засталiся пасля
залiчэння вышэйпералiчаных асоб.
25. На скарочаны тэрмiн навучання па конкурсе ў межах
кантрольных лiчбаў ажыццяўляецца прыём абiтурыентаў, якiя маюць
сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў
адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыi па адпаведнай
спецыяльнасцi.
Абiтурыенты, якiя паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання,
здаюць уступныя iспыты па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi цi
прадметах вучэбнага плана спецыяльнасцi (па рашэнню прыёмнай камiсii
ВНУ i па ўзгадненню з Мiнадукацыi).
___________________________________________________________--
Пункт 25 дополнен частью второй постановлением Министерства
образования от 14 мая 2004 г. № 34 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10997 от 19.05.2004 г.)
___________________________________________________________--
26. На платную форму навучання ў дзяржаўныя ВНУ могуць
залiчвацца абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсе на навучанне ў
межах кантрольных лiчбаў у гэтую ВНУ цi па агульным конкурсе ў iншую
дзяржаўную ВНУ, пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў.
27. У прыватныя ВНУ залiчэнне ажыццяўляецца па конкурсе сярод
абiтурыентаў, якiя:
вытрымалi ўступныя iспыты;
не прайшлi па конкурсе ў дзяржаўныя i прыватныя ВНУ, пры ўмове
адпаведнасцi ўступных iспытаў.
28. Усе iншыя пытаннi па прыёме, якiя не адлюстраваны ў
Правiлах прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi, на 2004 год, вырашаюцца ВНУ ў адпаведнасцi з нарматыўнымi
прававымi актамi па ўзгадненнi з Мiнадукацыi.
|