ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 кастрычнiка 2003 г. № 1330
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Дзегцярову Тэрэсу Вiктараўну, намеснiка дырэктара дэпартамента
эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, за
шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у забеспячэнне
развiцця аграпрамысловага комплексу краiны;
Казлоўскага Леанiда Анатольевiча, начальнiка даччынага
унiтарнага прадпрыемства "Спецыялiзаванае будаўнiчае ўпраўленне № 3
упраўлення дарожна-маставога будаўнiцтва i добраўпарадкавання
Мiнгарвыканкома", за шматгадовую добрасумленную працу, значны
асабiсты ўклад у будаўнiцтва аб'ектаў гарадскога
добраўпарадкавання;
Мароза Валерыя Пятровiча, дацэнта кафедры рэжысуры абрадаў i
святаў установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры",
за значны ўклад у падрыхтоўку кадраў работнiкаў галiны культуры,
пастаноўку шматлiкiх высокапрафесiйных святочных мерапрыемстваў;
Сасонку Мiхаiла Паўлавiча, старшыню Пастаяннай кaмicii Палаты
прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму
будаўнiцтву, мясцоваму самакiраванню i рэгламенту, за шматгадовую
добрасумленную працу i асабiсты ўклад у развiццё заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь у галiне дзяржаўнага будаўнiцтва;
Шаўчука Уладзiмiра Рыгоравiча, дацэнта кафедры "Сiстэмы
перадачы iнфармацыi" установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт транспарту", за дасягненне высокiх вынiкаў у навучаннi i
выхаваннi моладзi, плённую навукова-педагагiчную дзейнасць i актыўны
ўдзел у грамадскiм жыццi.
Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|