ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 мая 2003 г. № 61
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
2-нк "СПРАВАЗДАЧА СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ
УСТАНОВЫ", 3-нк "СПРАВАЗДАЧА ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА IХ ЗАПАЎНЕННЮ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 13 июня 2005 г. № 56
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк
"Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы"*
перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы на пачатак 2003/2004 навучальнага года;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-нк
"Справаздача вышэйшай навучальнай установы"* перыядычнасцю 1 раз у
год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак
2003/2004 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
2.1. Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 2-нк "Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на
пачатак 2003/2004 навучальнага года;
2.2. Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 3-нк "Справаздача вышэйшай навучальнай установы"* i
ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2003/2004
навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:
3.1. 2-нк - на дзяржаўныя i прыватныя навучальныя установы i iх
фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
3.2. 3-нк - на дзяржаўныя i прыватныя навучальныя установы i iх
фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 жнiўня 2002 г. № 77 "Аб
зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 2-нк
"Справаздача сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы" i 3-нк
"Справаздача вышэйшай навучальнай установы".
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|