ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Закон Республики Беларусь от 30 апреля 2003 г. №189-З "О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь, с одной стороны, и Бельгийско-Люксембургским Экономическим Союзом, с другой стороны, о взаимном содействии и защите инвестиций"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                     30 апреля 2003 г. № 189-З

О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ, С ОДНОЙ СТОРОНЫ,
И БЕЛЬГИЙСКО-ЛЮКСЕМБУРГСКИМ ЭКОНОМИЧЕСКИМ СОЮЗОМ,
С ДРУГОЙ СТОРОНЫ, О ВЗАИМНОМ СОДЕЙСТВИИ И ЗАЩИТЕ
ИНВЕСТИЦИЙ

Принят Палатой представителей 4 апреля 2003 года
Одобрен Советом Республики 16 апреля 2003 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь, с одной стороны, и Бельгийско-Люксембургским Экономическим
Союзом, с другой стороны, о взаимном содействии и защите инвестиций,
подписанное в г.Брюсселе 9 апреля 2002 года.

Президент Республики Беларусь                            А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
          памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку,
  i Бельгiйска-Люксембургскiм Эканамiчным Саюзам, з другога боку,
            аб узаемным садзейнiчаннi i ахове iнвестыцый

     Урад Рэспублiкi Беларусь, з аднаго боку, i
     Урад Каралеўства  Бельгiя,  дзейнiчаючы  ад  свайго  iмя  i  на
падставе iснуючых дамоўленасцей ад  iмя  Урада  Вялiкага  Герцагства
Люксембург,   Валонскi   Урад,   Фламандскi   Урад,   Урад   Рэгiёна
Брусэль-Сталiца, з другога боку (ў далейшым - "Дагаворныя Бакi"),
     жадаючы ўмацаваць  эканамiчнае  супрацоўнiцтва шляхам стварэння
спрыяльных умоў для iнвестыцый грамадзян аднаго Дагаворнага Боку  на
тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1
                             Азначэннi

     Для мэт гэтага Пагаднення:
     1. Тэрмiн "iнвестары" азначае:
     a) "грамадзян", што азначае любых фiзiчных асоб, у адпаведнасцi
з  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь,  Каралеўства  Бельгiя   або
Вялiкага   Герцагства   Люксембург,   якiя  з'яўляюцца  грамадзянамi
Рэспублiкi Беларусь,  Каралеўства Бельгiя  або  Вялiкага  Герцагства
Люксембург, адпаведна;
     b) "кампанii",  што азначае любыя юрыдычныя асобы,  створаныя ў
адпаведнасцi   з  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь,  Каралеўства
Бельгiя або  Вялiкага  Герцагства  Люксембург,  i  якiя  маюць  свой
зарэгiстраваны  орган  кiравання  на  тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,
Каралеўства Бельгiя або Вялiкага Герцагства Люксембург, адпаведна.
     2. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае любы вiд маёмасцi i любое прамое
або  ўскоснае  ўкладанне ў грашовай форме, маёмасцi або паслуг, якiя
былi  iнвесцiраваны  або  рэiнвесцiраваны ў любой галiне эканамiчнай
дзейнасцi.
     Для мэт дадзенага Пагаднення будуць разглядацца, у прыватнасцi,
але не выключна, наступныя вiды iнвестыцый:
     a) рухомая i нерухомая маёмасць,  а таксама любыя iншыя рэчавыя
правы,  такiя,  як iпатэкi,  правы залогу, залогi, узуфрукты i iншыя
падобныя правы;
     b) акцыi,  карпаратыўныя правы i iншыя формы  валодання  далямi
кампанiй,  створаных  на  тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў,  якiя
ўключаюць мiнарытарныя або партфельныя акцыi;
     c) аблiгацыi,   правы  патрабавання  ў  адносiнах  да  грашовых
сродкаў i любога выканання абавязацельстваў па  дагавору,  якое  мае
якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць;
     d) аўтарскiя правы,  правы на прамысловую ўласнасць,  тэхнiчныя
працэсы, гандлёвыя найменнi i "гудвiл";
     e) канцэсii,   якiя   прадастаўляюцца    ў    адпаведнасцi    з
заканадаўствам  або  па  дагавору,  уключаючы  канцэсii на разведку,
развiццё, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў.
     Змена    юрыдычнай   формы,  у  якой  былi  iнвесцiраваны   або
рэiнвесцiраваны  маёмасць або фонды, не будзе закранаць характару iх
як iнвестыцый у мэтах гэтага Пагаднення.
     3. Тэрмiн  "даходы"  азначае  сумы,  атрыманыя  ад якiх-небудзь
iнвестыцый,  i  будзе  ўключаць,  у  прыватнасцi,  але  не выключна,
прыбытак,  працэнты,  прырост  капiтальнай  вартасцi,  дывiдэнды   i
плацяжы ў лiк раялцi.
     4. Тэрмiн  "тэрыторыя" будзе прымяняцца да тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь,  да  тэрыторыi Каралеўства Бельгiя i да тэрыторыi Вялiкага
Герцагства  Люксембург,  а  таксама  да марскiх тэрыторый, такiх, як
марскiя  i  падводныя  прасторы, якiя знаходзяцца за тэрытарыяльнымi
водамi  адпаведнай  Дзяржавы  i  над  якiмi  апошняя  ажыццяўляе,  у
адпаведнасцi  з  мiжнародным  правам,  свае  суверэнныя правы i сваю
юрысдыкцыю  для  мэт  разведкi,  эксплуатацыi i захоўвання прыродных
рэсурсаў.

                             Артыкул 2
                      Заахвочванне iнвестыцый

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  на  сваёй тэрыторыi будзе заахвочваць
iнвестыцыi  iнвестараў  iншага  Дагаворнага  Боку  i будзе дапускаць
такiя iнвестыцыi згодна з яго заканадаўствам.
     2. У    прыватнасцi,  кожны  Дагаворны  Бок  згодна  са   сваiм
заканадаўствам  будзе  дазваляць  заключаць  i выконваць лiцэнзiйныя
дагаворы,  а  таксама  камерцыйныя,  адмiнiстрацыйныя  пагадненнi  i
пагадненнi  па  тэхнiчнай  дапамозе  ў  той  меры, у якой гэтыя вiды
дзейнасцi  звязаны з iнвестыцыямi i адпавядаюць заканадаўству гэтага
Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 3
                          Ахова iнвестыцый

     1. Усiм    iнвестыцыям,    ажыццёўленым    iнвестарамi   аднаго
Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага  Боку,   будзе
прадастаўляцца справядлiвы i роўны рэжым.
     2. Такiя  iнвестыцыi  карыстаюцца пастаяннай аховай i бяспекай,
што  азначае  выключэнне  любых неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных
мер,  якiя  маглi  б  па  закону  або  прынятай  юрыдычнай  практыцы
перашкаджаць  iх кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню, распараджэнню
або  лiквiдацыi  за  выключеннем  мер,  неабходных  для  падтрымання
грамадскага парадку.
     3. Рэжым  i ахова, прадугледжаныя ў пунктах (1) i (2), будуць у
любым  выпадку  не  менш  спрыяльныя  за  тыя,  якiя прадастаўляюцца
iнвестарам  любой  трэцяй  дзяржавы i будуць у любым выпадку не менш
спрыяльнымi за тыя, якiя прызнаюцца мiжнародным правам.
     4. Палажэннi  гэтага Пагаднення, якiя закранаюць прадастаўленне
рэжыму,  не  менш спрыяльнага за той, якi прадастаўляецца iнвестарам
самiх  Дагаворных  Бакоў  або  iнвестрам  любой  трэцяй дзяржавы, не
павiнны  быць  вытлумачаны  такiм  чынам,  каб  абавязаць  адзiн   з
Дагаворных Бакоў распаўсюджваць на iнвестара iншага Дагаворнага Боку
перавагi любога рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з:
     a) любога iснуючага або  магчымага  ў  будучым  мытнага  саюза,
агульнага  рынку  цi  iншага падобнага мiжнароднага дагавора,  бокам
якога з'яўляецца або можа стаць у будучым адзiн з Дагаворных  Бакоў,
або
     b) любога  мiжнароднага   дагавора   або   дамоўленасцi,   якiя
адносяцца  цалкам  цi галоўным чынам да падаткаабкладання або любога
нацыянальнага заканадаўства па гэтых пытаннях.

                             Артыкул 4
             Пазбаўленне i абмежаванне права ўласнасцi

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  на  сваёй  тэрыторыi  абавязуецца  не
прымаць нiякiх мер па  экспрапрыяцыi  цi  нацыяналiзацыi  або  любых
iншых  мер,  якiя  маюць  эфект  прамога  або  ўскоснага пазбаўлення
iнвестараў iншага Дагаворнага Боку iх iнвестыцый.
     2. Калi  грамадскiя  або  нацыянальныя  iнтарэсы,  цi  iнтарэсы
нацыянальнай  бяспекi  патрабуюць  адступленне  ад палажэнняў пункта
(1), павiнны быць выкананы наступныя ўмовы:
     a) меры павiнны быць прыняты згодна з захаваннем законнасцi;
     b) меры   павiнны  быць  недыскрымiнацыйнымi  i  не  супярэчыць
канкрэтным абавязацельствам;
     c) меры   павiнны   суправаджацца   выкананнем   палажэнняў  аб
адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi.
     3. Гэта    кампенсацыя    будзе  складаць  фактычную   вартасць
iнвестыцый на момант, якi непасрэдна папярэднiчаў прыняццю такiх мер
цi iх абнародаванню ў залежнасцi ад таго, што адбылося раней.
     Гэта кампенсацыя   павiнна   быць   эфектыўна   ажыццявiмай   i
пераводзiцца  без  абмежаванняў.  Кампенсацыя  будзе выплачвацца без
затрымкi i ўключаць працэнт па звычайнай камерцыйнай стаўцы  з  даты
вызначэння яе сумы i на перыяд да даты плацяжу.
     4. Iнвестарам  аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi
страты  на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага  Боку  ў вынiку вайны або
iншага  ўзброенага  канфлiкту,  рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага
становiшча, што мелi месца на тэрыторыi апошняга, гэты Дагаворны Бок
прадастаўляе  рэжым,  не  менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе
iнвестарам  любой  трэцяй  дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення,
пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання.
     5. У  адносiнах да пытанняў, закранутых у гэтым Артыкуле, кожны
Дагаворны  Бок  на  сваёй  тэрыторыi  будзе прадастаўляць iнвестарам
iншага  Дагаворнага Боку рэжым, якi ў любым выпадку з'явiцца не менш
спрыяльным  за  той,  што  ён  прадастаўляе  iнвестарам любой трэцяй
дзяржавы.  Гэты  рэжым  будзе  ў любым выпадку не менш спрыяльным за
той, што прызнаецца мiжнародным правам.

                             Артыкул 5
                              Пераводы

     1. Кожны  Дагаворны  Бок  будзе прадастаўляць iнвестарам iншага
Дагаворнага   Боку  свабодны  перавод  усiх  плацяжоў,  звязаных   з
iнвестыцыямi, уключаючы ў прыватнасцi:
     a) сумы,  неабходныя для заснавання,  падтрымкi  або  пашырэння
iнвестыцый;
     b) сумы, неабходныя для плацяжоў па кантрактах, уключаючы сумы,
неабходныя   для  выплаты  пазык,  раялцi  i  iншых  плацяжоў,  якiя
вынiкаюць з лiцэнзiй, франшыз, канцэсiй i iншых аналагiчных правоў;
     c) даходы ад iнвестыцый;
     d) паступленнi ад поўнай або частковай  лiквiдацыi  iнвестыцый,
уключаючы  прырост  капiтальнай вартасцi або прыросты iнвесцiраванай
капiтальнай вартасцi;
     e) кампенсацыi, якiя выплачваюцца згодна з Артыкулам 4.
     2. Грамадзянам кожнага з Дагаворных Бакоў, якiя атрымалi дазвол
на    працу  на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага  Боку  ў  сувязi   з
якiмi-небудзь   iнвестыцыямi,  дазваляецца  пераводзiць   адпаведную
частку свайго заробку ў краiну iх паходжання.
     3. Пераводы  будуць  ажыццяўляцца ў свабоднаканверсуемай валюце
па  стаўцы,  якая  прадугледжваецца  для  здзелак на ўмовах "спот" у
валюце, якой карыстаюцца на дзень, калi ажыццяўляецца перавод.
     4. Кожны  Дагаворны  Бок будзе прадастаўляць неабходныя дазволы
для  забеспячэння  таго,  каб  гэтыя пераводы маглi ажыццяўляцца без
неабгрунтаваных затрымак згодна з яго заканадаўствам.
     5. Гарантыi,  якiя прадугледжваюцца ў дадзеным Артыкуле, будуць
у  любым  выпадку  не  менш  спрыяльныя  за тыя, што прадастаўляюцца
iнвестарам любой трэцяй дзяржавы.

                             Артыкул 6
                             Субрагацыя

     1. Калi  адзiн  Дагаворны  Бок  або  дзяржаўная ўстанова гэтага
Дагаворнага  Боку  выплачвае  кампенсацыю  сваiм  уласным iнвестарам
згодна  з  гарантыйнымi абавязацельствамi ў адносiнах да iнвестыцый,
тады  iншы  Дагаворны  Бок будзе прызнаваць, што першы Дагаворны Бок
або    адпаведная    дзяржаўная  ўстанова  атрымлiвае  правы   гэтых
iнвестараў.
     2. У сувязi з перадачай згаданых правоў iншаму Дагаворнаму Боку
будзе    прадастаўляцца    права    прад'яўляць    патрабаваннi   па
абавязацельствах  да  страхаўшчыка,  якi атрымаў правы застрахаваных
iнвестараў па закону або кантракту.

                             Артыкул 7
                     Прымяненне iншых правiлаў

     У выпадку,   калi   палажэннi,   якiя   закранаюць  iнвестыцыi,
адначасова    прадугледжваюцца    гэтым    Пагадненнем,    унутраным
заканадаўствам   аднаго   з   Дагаворных   Бакоў   або  мiжнароднымi
канвенцыямi,  бакамi якiх з'яўляюцца  Дагаворныя  Бакi,  або  могуць
стаць  iмi  ў  будучым,  iнвестары  iншага  Дагаворнога  Боку будуць
карыстацца палажэннямi, якiя з'яўляюцца больш спрыяльнымi для iх.

                             Артыкул 8
                       Спецыяльныя пагадненнi

     1. На  iнвестыцыi,  ажыццёўленыя ў адпаведнасцi са спецыяльнымi
пагадненнямi,  якiя  былi  заключаны  памiж адным Дагаворным Бокам i
iнвестарамi  iншага  Дагаворнога  Боку,  будуць  распаўсюджвацца  як
палажэннi  гэтага Пагаднення, так i палажэннi зазначаных спецыяльных
пагадненняў.
     2. Кожны    Дагаворны  Бок  заўсёды  абавязуецца   забяспечваць
выкананне  абавязацельстваў,  якiя  ён прыняў на сябе ў адносiнах да
iнвестараў iншага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 9
                 Урэгуляванне iнвестыцыйных спрэчак

     1. Аб  любой  iнвестыцыйнай  спрэчцы  памiж  iнвестарам  аднаго
Дагаворнага  Боку i iншым Дагаворным Бокам, каб пачаць яе вырашэнне,
першы  бок  у  спрэчцы  павiнен  паведамiць  у пiсьмовай форме. Гэта
паведамленне    павiнна    суправаджацца    дастаткова   падрабязным
мемарандумам.
     Па магчымасцi  Бакi  будуць  iмкнуцца  вырашаць  гэтыя  спрэчкi
шляхам перамоў, у выпадку неабходнасцi - шляхам атрымання экспертнай
парады  трэцяга  боку   або   шляхам   пагаджальнай   працэдуры   па
дыпламатычных каналах.
     2. Калi  вырашыць  спрэчку мiрным шляхам праз прамое пагадненне
памiж  бакамi  ў  спрэчцы  або  шляхам  пагаджальнай  працэдуры   па
дыпламатычных  каналах  на працягу шасцi месяцаў з даты паведамлення
немагчыма,  спрэчка перадаецца па выбару iнвестара ў кампетэнтны суд
Дзяржавы,  на  тэрыторыi  якой  iнвестыцыi  былi  ажыццёўлены, або ў
мiжнародны арбiтраж.
     Такiм чынам,  кожны  Дагаворны  Бок  папярэдне   i   канчаткова
згаджаецца  на  перадачу любой падобнай спрэчкi на вырашэнне ў такiм
арбiтражы.  Такая згода азначае,  што Дагаворныя Бакi адмаўляюцца ад
права патрабаваць,  каб усе ўнутраныя адмiнiстрацыйныя або юрыдычныя
сродкi задавальнення былi вычарпаны.
     3. У  выпадку  перадачы  спрэчкi  ў мiжнародны арбiтраж гэта па
выбару    iнвестара  спрэчка  можа  быць  перададзена  ў   наступныя
арганiзацыi:
     - арбiтражны  суд  "ad  hoc",   створаны   ў   адпаведнасцi   з
арбiтражным  рэгламентам  Камiсii  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый па
праве мiжнароднага гандлю (UNCITRAL);
     - Мiжнародны   цэнтр   па  ўрэгуляванню  iнвестыцыйных  спрэчак
(ICSID),  створаны Канвенцыяй па ўрэгуляванню iнвестыцыйных  спрэчак
памiж  дзяржавамi  i  грамадзянамi  iншых дзяржаў,  якая адкрыта для
падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне;
     - Арбiтражны Суд Мiжнароднай гандлёвай палаты ў Парыжы;
     - Арбiтражны iнстытут Гандлёвай палаты ў Стакгольме.
     У  выпадку,  калi  арбiтражная  працэдура  iнiцыiруецца адным з
Дагаворных  Бакоў,  гэты  Дагаворны  Бок  запрашае ў пiсьмовай форме
iнвестара  азначыць  пэўную  арбiтражную  арганiзацыю,  у  якую гэта
спрэчка павiнна быць перададзена.
     4. На    працягу  ўсёй  арбiтражнай  працэдуры  або   выканання
арбiтражнага  рашэння  нiводны  з  Дагаворных  Бакоў  не  мае  права
выстаўляць  у якасцi пратэсту той факт, што iнвестар, якi з'яўляецца
бокам  у  спрэчцы, атрымаў у адпаведнасцi са страхавым полiсам або ў
адпаведнасцi  з  гарантыямi,  прадугледжанымi  ў  Артыкуле  6 гэтага
Пагаднення,  поўную  або  частковую кампенсацыю ў адносiнах да сваiх
страт.
     5. Арбiтражны  суд  выносiць рашэнне ў адпаведнасцi з унутраным
заканадаўствам  Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы, на
тэррыторыi  якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi, уключаючым калiзiйнае
права, у адпаведнасцi з умовамi гэтага Пагаднення, iншых спецыяльных
пагадненняў,  якiя закранаюць iнвестыцыi, а таксама ў адпаведнасцi з
прынцыпамi мiжнароднага права.
     6. Арбiтражныя  рашэннi  з'яўляюцца канчатковымi i абавязковымi
для  бакоў  у  спрэчцы.  Кожны  Дагаворны  Бок абавязуецца выконваць
рашэннi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам.

                             Артыкул 10
                     Рэжым найбольшага спрыяння

     Iнвестары кожнага  з  Дагаворных  Бакоў ва ўсiх выпадках,  якiя
закранаюць рэжым iнвестыцый,  будуць карыстацца рэжымам  найбольшага
спрыяння на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 11
      Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння
                  або прымянення гэтага Пагаднення

     1. Спрэчкi   на  падставе  тлумачэння  або  прымянення   гэтага
Пагаднення  павiнны,  па  магчымасцi,  вырашацца  па   дыпламатычных
каналах.
     2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi па дыпламатычных каналах
немагчыма,  гэта  спрэчка  будзе перададзена для разгляду ў сумесную
камiсiю,  створаную  з  прадстаўнiкоў абодвух Дагаворных Бакоў. Гэта
камiсiя  павiнна без неабгрунтаванай затрымкi па iнiцыятыве любога з
Дагаворных Бакоў пачынаць разгляд спрэчкi.
     3. Калi сумесная камiсiя не можа вырашыць спрэчку, гэта спрэчка
па  хадайнiцтву  любога  з  Дагаворных  Бакоў  будзе  перададзена  ў
арбiтражны  суд,  заснаваны  наступным  чынам  у  кожным  канкрэтным
выпадку.
     На працягу  двух  месяцаў з даты,  калi любы з Дагаворных Бакоў
паведамiў iншаму Дагаворнаму  Боку  аб  намеры  перадаць  спрэчку  ў
арбiтражны  суд,  кожны з Дагаворных Бакоў прызначае па аднаму члену
суда.  Гэтыя  два  члены  на  працягу  двух  месяцаў  пасля   свайго
прызначэння   прызначаюць   з  узаемнай  згоды  грамадзянiна  трэцяй
Дзяржавы ў якасцi Старшынi арбiтражнага суда.
     Калi згаданыя   прызначэннi  не  былi  праведзены  ў  зазначаны
тэрмiн,  любы  з  Дагаворных  Бакоў  можа  звярнуцца   да   Старшынi
Мiжнароднага Суда з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў.
     У выпадку,   калi   Старшыня   Мiжнароднага   Суда   з'яўляецца
грамадзянiнам  аднаго з Дагаворных Бакоў або грамадзянiнам дзяржавы,
з якой адзiн з Дагаворных Бакоў не мае дыпламатычных адносiн, або па
якiх-небудзь   iншых   абставiнах   не   мае  магчымасцi  ажыццявiць
зазначаныя  вышэй  функцыi,  просьба   аб   правядзеннi   неабходных
прызначэнняў  будзе  накiравана  да  Намеснiка Старшынi Мiжнароднага
Суда.
     4. Складзены  зазначаным вышэй чынам суд сам вызначае рэгламент
сваёй  работы.  Ён  прымае  рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi
з'яўляюцца  канчатковымi  i  абавязковымi  для  абодвух   Дагаворных
Бакоў.
     5. Кожны  з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi прызначанага iм члена
суда  i  выдаткi,  звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве;
выдаткi Старшынi i няўлiчаныя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж
Дагаворнымi  Бакамi. Суд, аднак, мае права сваiм рашэннем устанавiць
для  аднаго з Дагаворных Бакоў большую частку выдаткаў, гэта рашэнне
будзе абавязковым для абодвух Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 12
                   Iнвестыцыi, ажыццёўленыя раней

     Палажэннi гэтага   Пагаднення   таксама   распаўсюджваюцца   на
iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку, якiя былi ажыццёўлены
перад  уступленнем  у  сiлу дадзенага Пагаднення на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам апошняга.

                             Артыкул 13
                 Уступленне ў сiлу i тэрмiн дзеяння

     1. Гэта  Пагадненне  ўступiць  у  сiлу  праз адзiн месяц з даты
абмену    Дагаворнымi   Бакамi  дакументамi  аб  ратыфiкацыi.   Гэта
Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi гадоў.
     Пры адсутнасцi  паведамлення  аднаго  Дагаворнага  Боку  iншаму
Дагаворнаму  Боку  аб спыненнi дзеяння гэтага Пагаднення не менш чым
за шэсць месяцаў да  сканчэння  тэрмiну  дзеяння  гэтага  Пагаднення
дзеянне гэтага Пагаднення будзе аўтаматычна працягвацца кожны раз на
наступныя дзесяцiгадовыя перыяды,  пры ўмове, што кожны з Дагаворных
Бакоў   мае   права  спынiць  дзеянне  дадзенага  Пагаднення  шляхам
паведамлення iншаму Дагаворнаму Боку не менш чым за шэсць месяцаў да
заканчэння iснуючага тэрмiну дзеяння.
     2. У  адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены на працягу
дзеяння дадзенага Пагаднення, яго палажэннi будуць заставацца ў сiле
на  працягу  дзесяцi гадоў, калi лiчыць з даты спынення яго дзеяння,
без  урону  для  прымянення  ў  далейшым  агульных норм мiжнароднага
права.
     У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.

     Здзейснена ў  г.Брусэле  9  красавiка   2002   года,   у   двух
экзэмплярах,   кожны   на   беларускай,  галандскай,  французскай  i
англiйскай  мовах,   прычым   усе   тэксты   з'яўляюцца   аднолькава
аўтэнтычнымi.  У  выпадку  разыходжанняў  у  тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России