ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 сакавiка 2003 г. № 299
АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.АДАМУШКI Ў г.БЕЛАСТОК
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 19 па 21 сакавiка 2003 г. у г.Беласток
(Рэспублiка Польшча) Старшыню Камiтэта па архiвах i справаводству
пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Адамушку Уладзiмiра
Iванавiча для ўдзелу ў перагаворах памiж дэлегацыямi Дзяржаўнай
архiўнай службы Рэспублiкi Беларусь i Генеральнай дырэкцыi
дзяржаўных архiваў Рэспублiкi Польшча аб далейшым развiццi
супрацоўнiцтва ў галiне архiваў i справаводства.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню У.I.Адамушкi
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
У.I.Адамушку ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI