ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2002 г. № 59
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ УСТАНОВЕ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
АТРЫМАННЕ ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ I НАВУЧАННЯ
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5/9279),
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб установе, якая забяспечвае
атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання (дадаецца).
2. Лiчыць страцiўшымi сiлу:
загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня
1998 г. № 725 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе пазашкольнай
адукацыi i выхавання" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., № 9, 8/33);
загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26
кастрычнiка 1998 г. № 576 "Аб зацвярджэннi Пералiку ўстаноў
пазашкольнай адукацыi i выхавання";
загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка
1999 г. № 214 "Аб унясеннi дапаўненняў у Пералiк устаноў
пазашкольнай адукацыi i выхавання" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 1999 г., № 39, 8/322).
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Намеснiк Намеснiк Мiнiстра
Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра эканомiкi працы i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж А.М.Тур В.I.Паўлаў
10.12.2002 11.12.2002 09.12.2002
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
31.12.2002 № 59
ПАЛАЖЭННЕ
аб установе, якая забяспечвае атрыманне
пазашкольнага выхавання i навучання
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне
пазашкольнага выхавання i навучання (далей - Палажэнне),
распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г.,
№ 33, ст.598) i рэгулюе дзейнасць устаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання, незалежна ад формаў
уласнасцi (далей - установа пазашкольнага выхавання i навучання).
Пералiк устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага
выхавання i навучання, устаноўлены згодна з дадаткам.
2. Пазашкольнае выхаванне i навучанне з'яўляецца дадатковай
адукацыяй i можа ажыццяўляцца як ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання, так i на ўсiх
узроўнях асноўнай адукацыi: дашкольнай, агульнай базавай (у тым лiку
пачатковай), агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай.
З асобамi, якiя маюць асаблiвасцi ў псiхафiзiчным развiццi,
установай пазашкольнага выхавання i навучання арганiзуюцца
iндывiдуальныя заняткi па месцы жыхарства.
Установа пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца
складовай часткай нацыянальнай сiстэмы адукацыi. Будучы
шырокадаступнай, комплекснай i профiльнай, установа пазашкольнага
выхавання i навучання дае дзецям, моладзi аднолькавыя магчымасцi ў
рэалiзацыi дадатковых патрэбнасцей у галiне адукацыi i
iнтэлектуальнай дзейнасцi на падставе аб'яднання iнтарэсаў
грамадства i асобы.
Задачай установы пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца
стварэнне спрыяльных умоў для развiцця творчых здольнасцей,
iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей i моладзi, забеспячэнне iх
рознабаковых iндывiдуальных запатрабаванняў у дадатковай адукацыi,
духоўным i фiзiчным удасканаленнi, прафесiйным самавызначэннi,
адаптацыi да жыцця ў грамадстве, арганiзацыi змястоўнага вольнага
часу.
Установа пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца таксама
метадычным цэнтрам пазашкольнай выхаваўчай работы.
3. Дзяржаўныя ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
ствараюцца дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй, а
прыватныя - уласнiкам (далей - заснавальнiк).
4. Установа пазашкольнага выхавання i навучання ажыццяўляе сваю
дзейнасць у адпаведнасцi са статутам, распрацаваным у адпаведнасцi з
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем.
Статут установы пазашкольнага выхавання i навучання
зацвярджаецца яе заснавальнiкам.
5. Установа пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляецца
юрыдычнай асобай, мае пячатку, разлiковы i iншыя рахункi ў банках,
якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
6. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) установы
пазашкольнага выхавання i навучання як юрыдычнай асобы, змяненнi i
дапаўненнi ў яе статут ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
7. Лiквiдацыя або рэарганiзацыя ўстановы пазашкольнага
выхавання i навучання праводзiцца ў адпаведнасцi з актамi
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
8. Установа пазашкольнага выхавання i навучання ва ўстаноўленым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку адказвае за:
невыкананне функцый, вызначаных яе статутам;
нерэалiзацыю ў поўным аб'ёме навучальна-выхаваўчых праграм;
якасць рэалiзуемых навучальна-выхаваўчых праграм;
адпаведнасць формаў, метадаў i сродкаў арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу ўзросту, iнтарэсам i патрабаванням
дзяцей;
жыццё i здароўе дзяцей i моладзi, работнiкаў установы
пазашкольнага выхавання i навучання ў перыяд навучальна-выхаваўчага
працэсу;
парушэнне правоў i свабод навучэнцаў i супрацоўнiкаў установы
пазашкольнага выхавання i навучання;
iншае, прадугледжанае заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
9. Ва ўстанове пазашкольнага выхавання i навучання могуць
стварацца аддзелы: iнструктыўна-метадычны, арганiзацыйна-масавай
работы, па рабоце з дзiцячымi i юнацкiмi арганiзацыямi i
аб'яднаннямi i iншыя, якiя працуюць з педагогамi, дзецьмi, моладдзю
свайго рэгiёна, а таксама аддзелы i лабараторыi па асобных
накiрунках дзейнасцi пры наяўнасцi не менш за 8-10 гурткоў аднаго
профiлю (напрыклад, пачатковага тэхнiчнага мадэлiравання, тэхнiчных
вiдаў спорту, музычна-харэаграфiчнай творчасцi, мастацкай i
дэкаратыўна-ўжытковай творчасцi i iншых).
10. Ва ўстанове пазашкольнага выхавання i навучання можа
стварацца метадычны кабiнет, у якiм захоўваюцца метадычная i
спецыяльная лiтаратура, навучальныя праграмы, матэрыялы з вопыту
работы аб'яднанняў, навуковых таварыстваў навучэнцаў, нарматыўныя
дакументы, iншыя матэрыялы.
11. Установа пазашкольнага выхавання i навучання можа мець
фiлiялы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
12. Ва ўстанове пазашкольнага выхавання i навучання не
дапускаюцца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых
грамадскiх аб'яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама
стварэнне i ананiмная або iншая дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый,
якая супярэчыць заканадаўству.
13. Справаводства ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
вядзецца на беларускай або рускай мове.
14. Асноўнымi кiрункамi дзейнасцi ўстановы пазашкольнага
выхавання i навучання (у адпаведнасцi з яе профiлем) з'яўляюцца:
рэалiзацыя навучальна-выхаваўчых праграм па развiццi творчых
здольнасцей дзяцей, падлеткаў i моладзi, зацверджаных у адпаведным
парадку;
аказанне метадычнай дапамогi прыватным установам пазашкольнага
выхавання i навучання, якiя працуюць па аўтарскiх праграмах, з
абавязковым выкананнем дзяржаўных патрабаванняў да адукацыi i
выхавання;
садзейнiчанне павышэнню прафесiйнага ўзроўню педагагiчных
работнiкаў установы пазашкольнага выхавання i навучання;
патрыятычнае выхаванне, ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi,
культуры, прыроды роднага краю, работа музеяў (музейных пакояў) у
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 г.
"Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны" (Ведамасцi Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 30, арт.504);
рэалiзацыя праграм патрыятычнага выхавання дзяцей i моладзi,
супрацоўнiцтва з Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь у
патрыятычным выхаваннi i падрыхтоўцы навучэнскай моладзi да службы ў
армii;
мастацка-эстэтычнае выхаванне, фармiраванне культуры,
свядомасцi, духоўнай сталасцi дзяцей i моладзi, развiццё iх творчых
здольнасцей, авалоданне каштоўнасцямi нацыянальнай i сусветнай
культуры, народнымi рамёствамi, супрацоўнiцтва ў гэтых кiрунках з
органамi культуры, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi;
экалагiчнае выхаванне, фармiраванне экалагiчнай культуры дзяцей
i моладзi;
садзейнiчанне фiзiчнаму выхаванню дзяцей i моладзi ва ўстановах
адукацыi ў пазаўрочны час;
развiццё дзiцяча-юнацкага турызму i экскурсiй, краязнаўчай
работы, павышэнне iх ролi ў фармiраваннi культуры, духоўнай сталасцi
дзяцей i моладзi;
развiццё навукова-тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў, стварэнне
эфектыўных выхаваўчых тэхналогiй i методык у галiне тэхнiчнай
творчасцi, вынаходнiцтва;
маральна-прававое выхаванне, прафiлактыка злачыннасцi, СНIДу i
шкодных звычак сярод непаўналетнiх, iх сацыяльна-псiхалагiчная
падтрымка, работа па выхаваннi i фармiраваннi ў дзяцей i моладзi
здаровага ладу жыцця;
работа па фармiраваннi псiхалагiчнай культуры асобы;
псiхалагiчная адукацыя бацькоў, дзяцей i моладзi, педагагiчных
работнiкаў, забеспячэнне псiхалагiзацыi навучальна-выхаваўчай работы
педагагiчных работнiкаў, дзяцей i моладзi, падрыхтоўка iх да жыцця ў
новых сацыяльна-эканамiчных умовах, стварэнне мэтазгоднай сiстэмы
грамадскай дапамогi дзецям i моладзi ў перыяд iх жыццеўладкавання i
ўключэння ў сацыяльнае жыццё;
арганiзацыя аздараўлення, адпачынку i працы дзяцей i моладзi ў
аздараўленчых лагерах, распрацоўка i ўкараненне варыятыўных мадэляў
(праграм) выхаваўчай дзейнасцi ў аздараўленчых лагерах рознага тыпу,
метадычнае забеспячэнне дзейнасцi педагагiчных работнiкаў у
аздараўленчых лагерах;
супрацоўнiцтва з дзiцячымi i маладзёжнымi грамадскiмi
аб'яднаннямi, iншымi арганiзацыямi;
удзел у распрацоўцы навучальна-выхаваўчых праграм, навуковых
педагагiчных даследаванняў у галiне выхавання i навучання, iх
укараненне ў практыку работы ўстаноў адукацыi;
выяўленне i развiццё творчых здольнасцей адораных дзяцей i
моладзi; падрыхтоўка i ўкараненне навучальна-выхаваўчых праграм,
накiраваных на развiццё творчых здольнасцей адораных дзяцей i
моладзi.
15. Установа пазашкольнага выхавання i навучання, якая мае
квалiфiкаваныя кадры i неабходную матэрыяльна-тэхнiчную базу, па
ўзгадненнi з iншымi ўстановамi адукацыi можа ажыццяўляць вытворчую
практыку навучэнцаў у дадзенай установе.
16. Установа пазашкольнага выхавання i навучання можа
ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць у парадку, прадугледжаным
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Асобныя вiды дзейнасцi, пералiк якiх устаноўлены заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, установа можа ажыццяўляць толькi па спецыяльным
дазволе (лiцэнзii).
17. Установа пазашкольнага выхавання i навучання аказвае
дапамогу педагагiчным работнiкам iншых устаноў адукацыi ў рэалiзацыi
навучальна-выхаваўчых праграм, арганiзацыi вольнага часу i
пазаўрочнай дзейнасцi дзяцей i моладзi, а таксама дзiцячым i
маладзёжным грамадскiм аб'яднанням, арганiзацыям па дамоўленасцi з
iмi.
18. Установа пазашкольнага выхавання i навучання самастойна
распрацоўвае планы сваёй дзейнасцi з улiкам запытаў дзяцей i
моладзi, патрэбнасцей сям'i, устаноў адукацыi, дзiцячых i
маладзёжных грамадскiх аб'яднанняў i арганiзацый, асаблiвасцей
сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна i нацыянальна-культурных
традыцый.
Глава 2
АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННI ДА АРГАНIЗАЦЫI
НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
19. Асноўнай формай навучальна-выхаваўчай работы ва ўстанове
пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляюцца заняткi гуртка,
студыi, майстэрнi, клуба, секцыi, навуковага таварыства, тэатра,
школы, акадэмii i iншых аб'яднанняў па iнтарэсах (далей - аб'яднанне
па iнтарэсах).
20. Аб'яднаннi па iнтарэсах ствараюцца ў адпаведнасцi з
iнтарэсамi дзяцей, моладзi, пажаданнямi бацькоў, з улiкам мясцовых
умоў, дзеючай сеткi ўстаноў адукацыi, iх магчымасцей.
21. Змест дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах вызначаецца яго
кiраўнiком з улiкам навучальна-выхаваўчых праграм.
22. Заняткi ў аб'яднаннях па iнтарэсах вядуцца па
навучальна-выхаваўчых праграмах, распрацаваных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, з улiкам спецыфiкi i магчымасцей
установы пазашкольнага выхавання i навучання. У асобных выпадках ва
ўстанове пазашкольнага выхавання i навучання па некаторых кiрунках
дзейнасцi аб'яднанняў па iнтарэсах праграмы могуць быць складзены iх
кiраўнiкамi, творчымi, навуковымi, педагагiчнымi работнiкамi, якiя
ўхваляюцца педагагiчным саветам i зацвярджаюцца ва ўстаноўленым
парадку.
23. Аб'яднаннi па iнтарэсах у залежнасцi ад патрабаванняў
навучальна-выхаваўчых праграм арганiзоўваюцца як на ўвесь навучальны
год, так i на больш кароткiя тэрмiны. У перыяд канiкулаў аб'яднаннi
па iнтарэсах могуць працаваць па асобным раскладзе, у тым лiку з
новым цi пераменным складам навучэнцаў, на базе аздараўленчых
лагераў, па месцы жыхарства. Работа можа праводзiцца ў выглядзе
спаборнiцтваў, паходаў, экскурсiй, лагерных збораў i iншага. У
перыяд летнiх канiкулаў пры наяўнасцi сродкаў установы могуць
адкрываць для дзяцей i моладзi профiльныя аздараўленчыя лагеры.
24. Кожны навучэнец мае права на свабоду выбару аб'яднання па
iнтарэсах i iх колькасцi. Навучанне ў дзяржаўных установах
пазашкольнага выхавання i навучання бясплатнае.
У склад аб'яднання па iнтарэсах, якое займаецца па праграме
аднаго года навучання, павiнна ўваходзiць 12-15 чалавек, а двух i
больш гадоў - не менш за 8-10 чалавек. У навукова-даследчых i
канструктарскiх гуртках, студыях, майстэрнях, гуртках i секцыях
павышанага спартыўнага майстэрства колькасны склад гуртка
вызначаецца рашэннем педагагiчнага савета ўстановы, але ён не
павiнен быць менш за 6 навучэнцаў.
25. Ва ўстановах пазашкольнага выхавання i навучання займаюцца
навучэнцы ўстаноў адукацыi незалежна ад iх ведамаснай
падпарадкаванасцi. У выключных выпадках у аб'яднаннi па iнтарэсах
могуць займацца па спецыяльна распрацаваных праграмах i дзецi
дашкольнага ўзросту. У склад такога аб'яднання павiнна ўваходзiць не
больш за 10 дзяцей дашкольнага ўзросту.
26. З дазволу кiраўнiка ўстановы пазашкольнага выхавання i
навучання на занятках аб'яднання па iнтарэсах могуць прысутнiчаць
бацькi разам з навучэнцамi пры ўмове забеспячэння якасцi
навучальна-выхаваўчай работы.
27. Пры прыёме ў спартыўна-тэхнiчныя, турыстычныя,
харэаграфiчныя аб'яднаннi па iнтарэсах неабходна медыцынскае
заключэнне аб стане здароўя навучэнца.
28. Для дзяцей дашкольнага ўзросту заняткi ў аб'яднаннях
праводзяцца на працягу 35 хвiлiн, не больш як 2 вучэбныя гадзiны ў
тыдзень. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (6-10 гадоў) - у
межах 4 вучэбных гадзiн у тыдзень, сярэдняга школьнага ўзросту
(11-13 гадоў) - 6 вучэбных гадзiн у тыдзень, старэйшага ўзросту -
10-12 вучэбных гадзiн у тыдзень. На iндывiдуальныя заняткi з
дзецьмi-iнвалiдамi па месцы жыхарства адводзiцца 3 гадзiны ў тыдзень
на кожнага навучэнца, заняткi доўжацца 35 хвiлiн.
29. Заняткi праводзяцца як з усiм складам аб'яднання
адначасова, так i па групах, iндывiдуальна ў адпаведнасцi з
навучальна-выхаваўчай праграмай i накiраванасцю дзейнасцi
аб'яднання.
30. Расклад заняткаў на тыдзень складаецца з улiкам
рацыянальнага размеркавання вольнага часу i занятасцi навучэнцаў ва
ўстановах адукацыi, узроставых магчымасцей i санiтарна-гiгiенiчных
нормаў.
31. Пры правядзеннi заняткаў працягласцю больш за адну вучэбную
гадзiну ў дзень i ў залежнасцi ад iх характару, як правiла, праз
кожныя 45 хвiлiн заняткаў арганiзоўваюцца перапынкi для адпачынку.
32. Арганiзацыя работы павiнна адпавядаць правiлам тэхнiкi
бяспекi i вытворчай санiтарыi. У перыяд спартыўна-гульнёвых
заняткаў, спаборнiцтваў, паходаў, экскурсiй, заняткаў на вольным
паветры перапынкi ўстанаўлiваюцца кiраўнiком аб'яднання па
iнтарэсах.
33. Установа пазашкольнага выхавання i навучання арганiзуе i
праводзiць з улiкам узроставых асаблiвасцей дзяцей i моладзi розныя
рэгiянальныя, гарадскiя, раённыя масавыя мерапрыемствы: злёты,
конкурсы, спаборнiцтвы, агляды, алiмпiяды, выставы, канферэнцыi i
iншыя.
34. Адной з формаў навучальна-выхаваўчай работы ўстановы
пазашкольнага выхавання i навучання з навучэнцамi з'яўляюцца клубы,
школы, акадэмii (напрыклад, экалагiчных ведаў, нацыянальнай
культуры, юных фермераў i iншыя), якiя працуюць па
навучальна-выхаваўчых праграмах i на падставе палажэння аб iх
дзейнасцi, зацверджанага кiраўнiком установы.
35. Установа пазашкольнага выхавання i навучання ў арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу ўзаемадзейнiчае з бацькамi, iншымi
ўстановамi адукацыi, навуковымi арганiзацыямi, установамi аховы
здароўя, культуры, спорту, творчымi саюзамi, сродкамi масавай
iнфармацыi, iншымi арганiзацыямi.
36. Установа пазашкольнага выхавання i навучання павiнна
садзейнiчаць павышэнню квалiфiкацыi сваiх работнiкаў.
37. Установа пазашкольнага выхавання i навучання арганiзуе
метадычныя аб'яднаннi кiраўнiкоў аб'яднанняў па iнтарэсах па
профiлях, прымае ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi канферэнцый,
нарад па пытаннях навучальна-выхаваўчай работы.
38. Ва ўстанове пазашкольнага выхавання i навучання ў мэтах
прыцягнення дзяцей i моладзi да арганiзацыi i правядзення
разнастайных масавых мерапрыемстваў, прапаганды яе дасягненняў
могуць стварацца органы самакiравання аб'яднанняў па iнтарэсах
(саветы гуртка, клуба i iншыя).
39. Установа пазашкольнага выхавання i навучання праводзiць
работу па вывучэннi вопыту работы, садзейнiчае яго ўкараненню ў
практыку; распрацоўвае на падставе перадавога вопыту метадычныя
рэкамендацыi для педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi.
Глава 3
УДЗЕЛЬНIКI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
40. Удзельнiкамi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове
пазашкольнага выхавання i навучання з'яўляюцца навучэнцы, бацькi
(асобы, якiя iх замяняюць) i педагагiчныя работнiкi.
41. Да педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове пазашкольнага
выхавання i навучання дапускаюцца асобы, якiя адпавядаюць
патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык.
42. Адносiны памiж наймальнiкам i работнiкамi ўстановы
пазашкольнага выхавання i навучання рэгулююцца працоўнымi дагаворамi
(кантрактамi) у адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
43. Педагагiчныя работнiкi ўстановы пазашкольнага выхавання i
навучання маюць права на ўдзел у кiраваннi ўстановай пазашкольнага
выхавання i навучання, свабоду выбару i выкарыстання методык
выхавання i навучання, навучальна-выхаваўчых праграм, iншых
матэрыялаў, методык ацэнкi ведаў, уменняў навучэнцаў.
44. Навучэнцы ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
маюць права ўносiць прапановы па ўдасканаленнi работы ўстановы,
аб'яднання па iнтарэсах, iншых формаў арганiзацыi дзяцей i моладзi,
удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў на сходах членаў аб'яднання па
iнтарэсах, выбiраць i быць выбранымi ў органы самакiравання,
удзельнiчаць у аглядах, спаборнiцтвах, конкурсах, выставах творчых
работ, у рабоце навуковага таварыства навучэнцаў.
45. Навучэнцы абавязаны рэгулярна наведваць заняткi аб'яднання,
удзельнiчаць у грамадска карыснай дзейнасцi, праяўляць iнiцыятыву ў
рабоце, умацоўваць дружбу i ўзаемадапамогу ў калектыве,
падтрымлiваць традыцыi ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання,
авалодваць разнастайнымi ведамi i ўменнямi, рыхтаваць сябе да
грамадскай работы, выконваць правiлы ўнутранага распарадку i тэхнiкi
бяспекi, падтрымлiваць дысцыплiну i парадак, беражлiва ставiцца да
матэрыялаў, iнструменту, абсталявання ўстановы.
46. Вядучая роля ў арганiзацыi дзейнасцi ўстановы пазашкольнага
выхавання i навучання належыць кiраўнiку аб'яднання па iнтарэсах. Ён
непасрэдна падпарадкоўваецца намеснiку дырэктара па
навучальна-выхаваўчай рабоце (або выхаваўчай рабоце), адказвае за
арганiзацыю навучальнага i выхаваўчага працэсу ў аб'яднаннi.
47. Арганiзацыйную, навучальную i выхаваўчую дзейнасць кiраўнiк
аб'яднання па iнтарэсах ажыццяўляе, кiруючыся дадзеным Палажэннем,
iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Кiраўнiк аб'яднання ў сваёй рабоце ўзаемадзейнiчае з iншымi
педагагiчнымi работнiкамi ўстановы пазашкольнага выхавання i
навучання, бацькамi навучэнцаў i грамадскiмi арганiзацыямi.
48. Законныя прадстаўнiкi дзяцей, якiя займаюцца ва ўстанове
пазашкольнага выхавання i навучання, маюць права прымаць удзел у
рабоце органаў самакiравання ўстановы, уносiць прапановы па
ўдасканаленнi яе работы. Яны нясуць адказнасць за выхаванне дзяцей у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
КIРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ I НАВУЧАННЯ
49. Кiраванне ўстановай пазашкольнага выхавання i навучання
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
статутам установы пазашкольнага выхавання i навучання, на аснове
цеснага ўзаемадзеяння педагагiчных работнiкаў, вучняў, бацькоў i
грамадскасцi i будуецца на спалучэннi прынцыпаў адзiнаначалля i
самакiравання.
50. Органам самакiравання ўстановы пазашкольнага выхавання i
навучання з'яўляецца савет.
51. Савет установы пазашкольнага выхавання i навучання:
зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця ўстановы, удасканалення,
павышэння якасцi i эфектыўнасцi яе дзейнасцi;
устанаўлiвае профiлi аб'яднанняў па iнтарэсах, зыходзячы з
кадравых i матэрыяльных магчымасцей установы, iнтарэсаў i
схiльнасцей, заяў навучэнцаў i iх бацькоў;
па ўзгадненнi з заснавальнiкам устанаўлiвае рэжым работы;
заахвочвае грамадскiя i аўтарскiя iнiцыятывы па ўдасканаленнi работы
з навучэнцамi, творчым пошуку i вопытна-эксперыментальнай працы
педагагiчных работнiкаў;
вызначае формы ўзаемадзеяння з арганiзацыямi i грамадскiмi
аб'яднаннямi з мэтай стварэння неабходных умоў для рознабаковага
развiцця i творчай дзейнасцi педагагiчных работнiкаў;
у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прымае
неабходныя меры па абароне педагагiчных работнiкаў ад
неабгрунтаванага ўмяшання ў iх прафесiйную i службовую дзейнасць,
абмежавання iх самастойнасцi, звяртаецца з гэтымi пытаннямi ў
адпаведныя дзяржаўныя органы.
52. Савет збiраецца па меры неабходнасцi i працуе ў цесным
кантакце з кiраўнiком установы пазашкольнага выхавання i навучання.
Рашэннi своечасова даводзяцца да ведама работнiкаў установы,
бацькоў, а ў неабходных выпадках - i да грамадскасцi.
53. Дырэктар ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчым працэсам,
iншай дзейнасцю ўстановы. Дырэктар забяспечвае выкананне
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Дырэктар прызначаецца на пасаду
заснавальнiкам установы пазашкольнага выхавання i навучання ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
54. Кiраўнiцтва прыватнай установай пазашкольнага выхавання i
навучання ажыццяўляецца у парадку, вызначаным яго заснавальнiкам у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
55. Дырэктар:
плануе, арганiзуе i кантралюе навучальна-выхаваўчы працэс,
адказвае за якасць i эфектыўнасць работы ўстановы;
прымае на работу, звальняе работнiкаў, ажыццяўляе падбор i
расстаноўку кадраў, размяркоўвае службовыя абавязкi работнiкаў,
забяспечвае павышэнне iх квалiфiкацыi;
зацвярджае структуру i штатны расклад у межах сродкаў,
выдзеленых на аплату працы;
забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне маёмасцi, у тым лiку
фiнансавых сродкаў, распараджаецца маёмасцю ў парадку, якi
ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
забяспечвае ўлiк i захаванне вучэбна-матэрыяльнай базы;
нясе адказнасць за выкарыстанне памяшканняў установы не па
прызначэннi;
разглядае скаргi i заявы грамадзян;
нясе адказнасць за сваю дзейнасць перад заснавальнiкам.
56. Педагагiчны савет з'яўляецца пастаянна дзеючым органам
установы пазашкольнага выхавання i навучання i кiруецца Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi", дадзеным Палажэннем.
57. Задачамi педагагiчнага савета з'яўляюцца:
актывiзацыя намаганняў педагагiчных работнiкаў на павышэнне
ўзроўню навучальна-выхаваўчага працэсу, задавальненне
нацыянальна-культурных запытаў навучэнцаў, развiццё iх здольнасцей i
iнтарэсаў;
павышэнне квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў, развiццё iх
творчых iнiцыятыў;
укараненне ў практыку дасягненняў педагагiчнай навукi i
перадавога педагагiчнага вопыту.
58. У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi педагагiчны
савет вырашае наступныя пытаннi:
разглядае планы работы ўстановы;
вызначае па ўзгадненнi з дзяржаўным органам кiравання адукацыяй
па падпарадкаваннi працягласць навучальнага тыдня з улiкам кiрункаў
дзейнасцi ўстановы, умоў працы, санiтарна-гiгiенiчных правiлаў i
нормаў;
прымае рашэннi аб правядзеннi эксперыментальнай работы па ўсiх
напрамках дзейнасцi, зместу адукацыi, аб стварэннi папячыцельскага
савета, якi арганiзуе сваю работу ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
папячыцельскiм савеце ўстановы адукацыi.
На пасяджэннях педагагiчнага савета заслухоўваюцца пытаннi
арганiзацыi i якасцi навучальна-выхаваўчага працэсу, стану работы
аб'яднанняў па iнтарэсах, iнфармацыi, справаздачы дырэктара, яго
намеснiкаў i работнiкаў установы пазашкольнага выхавання i
навучання, паведамленнi праваахоўных i iншых дзяржаўных органаў.
59. У склад педагагiчнага савета ўваходзяць: дырэктар
(старшыня), яго намеснiкi па асноўнай дзейнасцi, педагагiчныя
работнiкi.
Педагагiчны савет выбiрае са свайго складу сакратара тэрмiнам
на адзiн год.
60. Пасяджэннi педагагiчнага савета праводзяцца па меры
неабходнасцi, але не радзей як 3-4 разы ў навучальны год.
61. Педагагiчны савет працуе па плане, якi зацвярджаецца
саветам на кожны навучальны год. У выпадках неабходнасцi могуць
праводзiцца пазапланавыя пасяджэннi.
62. Рашэннi педагагiчнага савета прымаюцца большасцю галасоў
пры наяўнасцi 2/3 яго членаў. Пры роўнай колькасцi галасоў рашаючым
з'яўляецца голас старшынi.
63. Дырэктар ажыццяўляе арганiзацыю дзейнасцi па выкананнi
рашэнняў i рэкамендацый педагагiчнага савета. У выпадках нязгоды з
рашэннем педагагiчнага савета дырэктар выносiць вырашэнне дадзенага
пытання на разгляд адпаведнага дзяржаўнага органа кiравання
адукацыяй па падпарадкаваннi.
64. На пасяджэннях педагагiчнага савета вядзецца пратакол, дзе
фiксуюцца ход абмеркавання пытанняў, якiя вынесены на разгляд,
прапановы i заўвагi яго членаў i адпаведнае рашэнне.
65. Установа пазашкольнага выхавання i навучання абавязана
выконваць нормы i патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да парадку работы
з дакументамi, iх апрацоўкi i захавання. Справаводства ажыццяўляецца
ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 5
МАЁМАСЦЬ I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
66. Маёмасць установы пазашкольнага выхавання i навучання
складаюць будынкi, iнвентар, абсталяванне i iншая маёмасць,
неабходная для забеспячэння яе дзейнасцi. У дзяржаўных установах
пазашкольнага выхавання i навучання яна з'яўляецца рэспублiканскай
або мясцовай уласнасцю. Маёмасць, замацаваная за ўстановай
пазашкольнага выхавання i навучання, знаходзiцца ў яе аператыўным
кiраваннi на самастойным балансе. Забараняецца выкарыстоўваць яе
памяшканнi не па прызначэннi.
67. Маёмасць фармiруецца за кошт:
сродкаў рэспублiканскага або мясцовага бюджэтаў, а для
прыватных - заснавальнiка;
дабрачынных узносаў, ахвяраванняў арганiзацый i фiзiчных асоб;
даходаў, якiя атрыманы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi,
прадугледжанай статутам установы;
сродкаў, атрыманых ад аказання дадатковых платных адукацыйных
паслуг;
iншых крынiц, што не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
68. Работнiкi ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання
абавязаны беражлiва ставiцца да маёмасцi, ажыццяўляць правiльную
эксплуатацыю будынкаў, абсталявання, прытрымлiвацца строгай эканомii
ў расходаваннi матэрыяльных i фiнансавых сродкаў.
69. Аплата працы работнiкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
70. Кантроль за навучальна-выхаваўчай, фiнансавай i iншай
дзейнасцю ўстановы пазашкольнага выхавання i навучання ажыццяўляецца
адпаведным дзяржаўным органам кiравання адукацыяй.
71. Бухгалтарскi, статыстычны ўлiк i справаздачнасць установы
пазашкольнага выхавання i навучання ажыццяўляюцца ў парадку,
устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 6
МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗI
72. Установа пазашкольнага выхавання i навучання мае права
ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў сферы адукацыi ў парадку,
устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Дадатак
да Палажэння аб установе,
якая забяспечвае атрыманне
пазашкольнага выхавання
i навучання
ПЕРАЛIК
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
пазашкольнага выхавання i навучання
1. Цэнтры (палацы, дамы, аб'яднаннi): пазашкольнай работы;
творчасцi дзяцей i моладзi; дзiцячай творчасцi; экалагiчны
(эколага-бiялагiчны) дзяцей i юнацтва; юных натуралiстаў; дзiцячага
турызму i экскурсiй (краязнаўства) дзяцей i моладзi; юных турыстаў;
тэхнiчнай (мастацкай) творчасцi навучэнцаў; мнагапрофiльны па рабоце
з дзецьмi (падлеткамi, моладдзю) па месцы жыхарства; Нацыянальны
мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi*.
______________________________
*За выключэннем абласных дамоў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi
навучэнскай моладзi.
2. Клубы: юных рачнiкоў, авiятараў, касманаўтаў, парашутыстаў,
аўтамабiлiстаў; дзiцячыя (падлеткавыя); юных натуралiстаў; дзiцячай
(юнацкай) тэхнiчнай (мастацкай) творчасцi; дзiцячага i юнацкага
турызму i краязнаўства; дзiцяча-юнацкi фiзiчнай падрыхтоўкi.
3. Станцыi: дзiцячай (юнацкай) тэхнiчнай творчасцi;
эколага-бiялагiчная (юных натуралiстаў); дзiцячага i юнацкага
турызму i краязнаўства (база юных турыстаў).
4. Дзiцячыя студыi (па розных вiдах мастацтва).
5. Школы (па розных галiнах навукi i тэхнiкi, вiдах
мастацтва).
6. Пакой школьнiка (па месцы жыхарства); дзiцячы пакой.
7. Дзiцячы парк.
8. Лагеры: аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя, працы i
адпачынку (загарадны, з дзённым знаходжаннем), турыстычны, iншыя
профiльныя; Нацыянальны дзiцячы аздараўленчы лагер "Зубраня".
|