Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 декабря 2002 г. №1765
"Аб камандзiраваннi А.Ф.Шпiлеўскага, I.I.Авiна, У.А.Гошына i М.Т.Грынёва ў г.Маскву (Расiйская Федэрацыя)"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 снежня 2002 г. № 1765
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.Ф.ШПIЛЕЎСКАГА, I.I.АВIНА, У.А.ГОШЫНА
I М.Т.ГРЫНЁВА Ў г.МАСКВУ (РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 18 па 20 снежня 2002 г. у г.Маскву (Расiйская
Федэрацыя):
Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага Аляксандра
Францавiча для ўдзелу ў 18-м пасяджэннi Савета кiраўнiкоў мытных
службаў пры Iнтэграцыйным Камiтэце ЕўрАзЭС, пасяджэннi калегiй
Мытнага камiтэта Саюзнай дзяржавы i Дзяржаўнага мытнага камiтэта
Расiйскай Федэрацыi;
першага намеснiка Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Авiна
Iвана Iванавiча, намеснiкаў Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта
Гошына Уладзiмiра Анатольевiча i Грынёва Мiкалая Тарасавiча для
ўдзелу ў пасяджэннi калегii Мытнага камiтэта Саюзнай дзяржавы.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню А.Ф.Шпiлеўскага,
I.I.Авiна, У.А.Гошына i М.Т.Грынёва ажыццявiць у адпаведнасцi з
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002
г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i фiнансавання службовых
камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI