ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 снежня 2002 г. № 52
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI
У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 103, 5 /9279),
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб музеi ўстановы адукацыi
(дадаецца).
2. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 24 лiстапада 1999 г. № 697 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб музеi навучальна-выхаваўчай установы".
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстр культуры Пастанова
Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства адукацыi
Л.П.ГУЛЯКА Рэспублiкi Беларусь
01.11.2002 04.12.2002 № 52
ПАЛАЖЭННЕ
аб музеi ўстановы адукацыi
1. Музей установы адукацыi (далей - музей) з'яўляецца
тэматычнай сiстэматызаванай калекцыяй арыгiнальных помнiкаў
нацыянальнай гiсторыi, культуры i прыроды. Работа музея цесна
звязана з вучэбна-выхаваўчым працэсам устаноў адукацыi. Музей
ажыццяўляе сваю дзейнасць на аб'ектыўнай навуковай аснове.
2. Музей працуе на грамадскiх пачатках i ствараецца пад
кiраўнiцтвам педагогаў, бацькоў i iншых зацiкаўленых асоб.
3. Арыгiнальныя помнiкi гiсторыi, культуры i прыроды, якiя
размешчаны ў фондах музеяў, з'яўляюцца агульнанароднай уласнасцю.
Яны ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i
дзяржаўнага архiўнага фонду рэспублiкi i падлягаюць дзяржаўнаму
ўлiку ва ўстаноўленым парадку.
4. Музей садзейнiчае фармiраванню нацыянальнай самасвядомасцi
навучэнцаў, беражлiвым адносiнам да помнiкаў гiсторыi, культуры,
прыроды.
5. Работа музея арганiзуецца на аснове самакiравання. Кiруе ёй
савет, якi выбiраецца на сходзе актыву музея. Педагагiчнае
кiраўнiцтва работай актыву музея ажыццяўляе настаўнiк, якi
прызначаецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi.
6. Савет музея на сваiх пасяджэннях вырашае пытаннi ўключэння ў
фонды музея паступаючых у працэсе камплектавання помнiкаў гiсторыi,
культуры, прыроды пры ўдзеле ў гэтай рабоце спецыялiстаў дзяржаўных
музеяў, архiваў i iншых устаноў, разглядае i зацвярджае
перспектыўныя каляндарныя планы, разглядае справаздачы пошукавых
груп, абмяркоўвае асноўныя пытаннi дзейнасцi музея, арганiзуе
падрыхтоўку экскурсаводаў, лектараў, вучобу актыву.
7. З мэтай арганiзацыi работы музея з лiку яго актыву могуць
стварацца групы на чале з членамi савета музея: пошукавая,
перапiскi, фондавая (па апрацоўцы фондаў), экскурсiйная i iншыя.
8. Кантроль за дзейнасцю музея ажыццяўляюць органы адукацыi.
Метадычную дапамогу музеям аказваюць iнстытуты ўдасканалення
настаўнiкаў, дзяржаўныя музеi, архiвы, установы пазашкольнага
выхавання i адукацыi.
9. Установы адукацыi могуць ствараць музеi пасля заключэння
мясцовых органаў кiравання адукацыяй i культурай Рэспублiкi Беларусь
аб наяўнасцi належных умоў для забеспячэння дзейнасцi музеяў. Музеi
ўстаноў адукацыi прадстаўляюць у рэгiянальныя дзяржаўныя музеi
пiсьмовую iнфармацыю аб наяўнасцi экспанатаў асноўнага фонду, якiя
ўзяты на ўлiк дзяржаўнымi музеямi i з'яўляюцца найбольш каштоўнымi.
10. Рашэнне аб адкрыццi музея прымае педсавет установы
адукацыi. Рашэнне аб адкрыццi музея ўзгадняецца з адпаведнымi
аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi i культуры i афармляецца загадам
дырэктара ўстановы адукацыi.
11. Профiль музея вызначаецца педагагiчнай мэтазгоднасцю,
характарам сабраных калекцый помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды.
Музеi ўстаноў адукацыi могуць быць: краязнаўчыя, этнаграфiчныя,
вайсковай славы, лiтаратурныя, мемарыяльныя, прыродазнаўчыя i iншыя.
12. Стварэнне музея - вынiк мэтанакiраванай творчай
пошукава-даследчай работы вучэбна-педагагiчнага калектыву - магчыма
пры наяўнасцi:
актыву навучэнцаў, здольнага ажыццяўляць сiстэматычную
пошукавую, фондавую, экспазiцыйную, культурна-асветнiцкую работу;
кiраўнiка-педагога, а таксама пры ўмове актыўнага ўдзелу ў
гэтай рабоце педагагiчнага калектыву, бацькоў i iншых зацiкаўленых
асоб;
асобнага памяшкання i абсталявання, якiя забяспечваюць
захаванасць музейных экспанатаў i ўмовы для iх паказу;
экспазiцыi, якая адпавядае па зместу i афармленню сучасным
патрабаванням i налiчвае не менш за 100 арыгiнальных экспанатаў;
сабранай i зарэгiстраванай у iнвентарнай кнiзе калекцыi
музейных прадметаў, якая дае магчымасць ствараць музей вызначанага
профiлю.
13. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якiя не
адпавядаюць умовам захавання музейных калекцый, забараняецца.
14. Задачамi музея з'яўляюцца:
вывучэнне i асэнсаванне гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця
iнтэлектуальных, маральных, культурных i творчых магчымасцей
навучэнцаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння iх
да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;
удзел ва ўдасканаленнi вучэбна-выхаваўчай работы;
ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды роднага
краю;
правядзенне культурна-асветнiцкай работы сярод навучэнцаў,
бацькоў, насельнiцтва.
15. Дзейнасць музея ўключае ў сябе:
навуковае камплектаванне, арганiзацыю ўлiку i захоўвання
музейных калекцый, забеспячэнне iх цэласнасцi;
навуковыя даследаваннi на аснове музейных калекцый, архiўных,
бiблiятэчных i iншых матэрыялаў;
праектаванне i стварэнне музейных экспазiцый i выстаў, музейны
дызайн i афармiцельскiя работы;
усе вiды рэстаўрацыi i кансервацыi музейных прадметаў;
падрыхтоўку i выданне каталогаў музейных калекцый, iншай
друкаванай i сувенiрнай прадукцыi;
папулярызацыю музейных калекцый.
16. Установы адукацыi ствараюць належныя ўмовы для прафесiйнага
росту i павышэння квалiфiкацыi работнiкаў музеяў.
17. У склад экспазiцый музеяў устаноў адукацыi ўваходзяць:
калекцыi i асобныя музейныя рэчы, якiя звязаны з важнейшымi
з'явамi i падзеямi ў жыццi беларускага i iншых народаў, дзяржавы i
грамадства, з развiццём культуры i быту, навукi i тэхнiкi, мастацтва
i лiтаратуры, з жыццём i дзейнасцю дзяржаўных дзеячаў навукi,
лiтаратуры, культуры i мастацтва, актыўных удзельнiкаў гiстарычных
падзей;
творы манументальнага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога (у
тым лiку народнага), музычнага, тэатральнага i iншых вiдаў
мастацтва;
калекцыi i асобныя прадметы геалогii, палеанталогii,
мiнералогii, фауны i флоры, якiя характарызуюць прыродазнаўчую
гiсторыю;
рукапiсы ўсiх вiдаў, уключаючы рукапiсныя i старадрукаваныя
кнiгi, антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;
нумiзматычныя, геральдычныя, сфрагiстычныя, эпiграфiчныя
калекцыi i асобныя прадметы;
калекцыi зброi i вайсковай атрыбутыкi, а таксама асобныя
прадметы ваеннай тэматыкi;
iншыя прадметы, якiя з'яўляюцца гiстарычнай, навуковай,
мастацкай i культурнай каштоўнасцю.
18. Помнiкi гiсторыi i культуры, якiя маюць асаблiвае
навукова-гiстарычнае або мастацкае значэнне, уключаючы ордэны i
медалi, а таксама прадметы, захаванасць якiх не можа быць
забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння бяспекi
павiнны быць перададзены ў дзяржаўныя музеi са складаннем акта
перадачы. Захаванне ўзораў халоднай i агнястрэльнай зброi ў музеi
магчыма толькi пасля прывядзення яе ў стан непрыдатнасцi да
выкарыстання i адпаведнага дазволу мясцовых органаў унутраных
спраў.
19. На музеi па правiлах улiку, захоўвання i выкарыстання
рухомых i асобных нерухомых гiстарычна-культурных каштоўнасцей
распаўсюджваюцца палажэннi нарматыўных прававых актаў, якiя
дзейнiчаюць для дзяржаўных музеяў.
20. Перадача калекцый цi асобных музейных прадметаў з музеяў
устаноў адукацыi ў мэтах культурнага абмену памiж музеямi розных
форм уласнасцi ў часовае карыстанне ажыццяўляецца са згоды
музея-ўладальнiка па пiсьмоваму дазволу дзяржаўных органаў кiравання
адукацыяй i культурай аблвыканкомаў (Мiнгарвыканкома).
21. Адказнасць за арганiзацыю захаванасцi фондаў ускладаецца на
дырэктара ўстановы адукацыi, у якой функцыянуе музей.
22. Музею, работа якога адпавядае патрабаванням дадзенага
палажэння, Рэспублiканскiм, абласнымi, Мiнскiм гарадскiм цэнтрамi
турызму i краязнаўства навучэнцаў прысвойваецца званне "Музей
навучальна-выхаваўчай установы" i выдаецца пашпарт.
23. У выпадку спынення дзейнасцi музея ўстановы адукацыi
пытанне перадачы яго фондаў у дзяржаўныя музеi вырашаецца органамi
адукацыi i культуры, афармляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыi
са складаннем акта перадачы. У iншых выпадках музей кансервуецца
(кiраўнiк музея сумесна з прадстаўнiкамi ад устаноў адукацыi i
культуры складае акт наяўнасцi прадметаў; памяшканне, дзе
знаходзяцца фонды музея, апячатваецца).
|