Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 ноября 2002 г. №1636
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту пагаднення аб парадку ўзаемадзеяння пры гiгiенiчнай ацэнцы патэнцыяльна небяспечнай прадукцыi, якая iмпартуецца ў краiны - удзельнiцы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 лiстапада 2002 г. № 1636
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ ПАРАДКУ
ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ ПРЫ ГIГIЕНIЧНАЙ АЦЭНЦЫ ПАТЭНЦЫЯЛЬНА
НЕБЯСПЕЧНАЙ ПРАДУКЦЫI, ЯКАЯ IМПАРТУЕЦЦА Ў КРАIНЫ -
УДЗЕЛЬНIЦЫ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства аховы здароўя, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення аб парадку узаемадзеяння пры
гiгiенiчнай ацэнцы патэнцыяльна небяспечнай прадукцыi, якая
iмпартуецца ў краiны - удзельнiцы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення аб парадку ўзаемадзеяння пры гiгiенiчнай ацэнцы
патэнцыяльна небяспечнай прадукцыi, якая iмпартуецца ў краiны -
удзельнiцы Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Miнiстpa аховы здароўя Пастаялку Л.А. на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI