ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 кастрычнiка 2002 г. № 146
АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ АСОБНЫХ ПАЛАЖЭННЯЎ ПАСТАНОВЫ
МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АД 13 ВЕРАСНЯ 2000 г. № 71
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 17 ноября 2003 г. № 184 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/10234 от 24.11.2003 г.)
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022), i
ў сувязi з прыняццем пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь ад 20 верасня 2002 г. № 100 "Аб зацвярджэннi
формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 13-заг "Справаздача аб
закупках скураной i iншай жывёлагадоўчай сыравiны", пастановы
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня
2002 г. № 102 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 10-заг "Справаздача аб закупках жывёлы па
ўкормленасцi", пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня 2002 г. № 103 "Аб зацвярджэннi
формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 11-заг "Справаздача аб
закупках малака" Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
У пастанове Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 13 верасня 2000 г. № 71 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi па сельскай гаспадарцы i нарыхтоўках"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
95, 8/4194; 2001 г., № 81, 8/6491):
1. з 20 студзеня 2003 г. прызнаць страцiўшымi сiлу абзацы
другi-шосты, дзесяты пункта 1;
2. абзацы сёмы-дзевяты пункта 1 лiчыць адпаведна абзацамi
другiм-чацвёртым пункта 1.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
|