ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 жнiўня 2002 г. № 1156
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Варанько Кацярыну Дзмiтрыеўну, галоўнага бiблiёграфа
навукова-бiблiяграфiчнага аддзела дзяржаўнай установы "Нацыянальная
бiблiятэка Беларусi", i Кiрэеву Галiну Уладзiмiраўну, галоўнага
бiблiёграфа аддзела рукапiснай, рэдкай кнiгi i старадрукаў гэтай
установы, за значны асабiсты ўклад у развiццё бiблiятэчнай справы
рэспублiкi;
Грыня Анатолiя Мiкалаевiча, машынiста па здабычы i перапрацоўцы
фрэзернага торфу вытворчага рэспублiканскага унiтарнага
торфапрадпрыемства "Усяж", за шматгадовую добрасумленную працу i
дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;
Карася Iвана Мiхайлавiча, кiраўнiка рамонтна-механiчнай
майстэрнi Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення
Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне
"Беларуснафта", i Сурму Рыгора Рыгоравiча, вадзiцеля Рэчыцкага
ўпраўлення тэхналагiчнага транспарту гэтага прадпрыемства, за
шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё нафтавай
прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь;
Кучэрына Пятра Мiхайлавiча, генеральнага дырэктара Беларускага
бюро па транспартнаму страхаванню, за шматгадовую добрасумленную
працу ў органах дзяржаўнага кiравання, асабiсты ўклад у развiццё
страхавой справы;
Лавiцкага Генадзiя Мiхайлавiча, Надзвычайнага i Паўнамоцнага
Пасла Рэспублiкi Беларусь у Дзяржаве Iзраiль, за актыўную плённую
працу па рэалiзацыi знешняй палiтыкi Рэспублiкi Беларусь, развiццю
мiжнароднага супрацоўнiцтва i ўмацаванню аўтарытэту дзяржавы на
мiжнароднай арэне;
дзяржаўную ўстанову культуры "Гродзенскi заалагiчны парк" за
захаванне калекцый рэдкiх вiдаў жывёл, прапаганду
культурна-асветнiцкiх ведаў, папулярызацыю iдэй аховы прыроды.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|