ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 жнiўня 2002 г. № 83
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 6 "ЗАКЛЮЧНАЯ СПРАВАЗДАЧА АБ ВЫНIКАХ
УЛIКУ ЖЫВЁЛЫ", 10-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ НАРЫХТОЎЦЫ КАРМОЎ"
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 17 ноября 2003 г. № 187
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства статистики и анализа от 14
октября 2003 г. № 142].
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022;
2002 г., № 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi i Указаннi па iх запаўненню з уводам iх у дзеянне:
1.1.Утратил силу.
___________________________________________________________--
Подпункт 1.1. пункта 1 утратил силу постановлением
Министерства статистики и анализа от 14 октября 2003 г. №
142
1.1. 6 "Заключная справаздача аб вынiках улiку жывёлы",
гадавая, i Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 6 "Заключная справаздача аб
вынiку ўлiку жывёлы", пачынаючы са справаздачы за 2002
год*;
___________________________________________________________--
1.2. 10-сг "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў", двухтыднёвая -
па панядзелках у перыяд нарыхтоўкi кармоў; гадавая - на 1 снежня, i
Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi
10-сг "Справаздача аб нарыхтоўцы кармоў", пачынаючы з двухтыднёвай
справаздачы ў 2003 годзе*.
_____________________________
*Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць вызначаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:
___________________________________________________________--
Абзац второй пункта 2 утратил силу постановлением
Министерства статистики и анализа от 14 октября 2003 г. №
142
6 - на сельскiя (пасялковыя) выканаўчыя камiтэты;
___________________________________________________________--
10-сг - на юрыдычныя асобы, асноўным вiдам дзейнасцi якiх
з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, падсобныя i сялянскiя
(фермерскiя) гаспадаркi, створаныя на базе калгасаў i саўгасаў.
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
|