ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 жнiўня 2002 г. № 91
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 18-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ НАЯЎНАСЦI ТРАКТАРОЎ,
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ МАШЫН I ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ МАГУТНАСЦЕЙ"
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 13 июля 2004 г. № 121
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь" (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022;
2002 г., № 12, 5/9808), Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi трактароў,
сельскагаспадарчых машын i энергетычных магутнасцей", гадавой
перыядычнасцi i Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi трактароў,
сельскагаспадарчых машын i энергетычных магутнасцей"*. Увесцi iх у
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2002 год.
_____________________________
*Не прыводзiцца.
2. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя
займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю, уключаючы падсобныя i
сялянскiя (фермерскiя) гаспадаркi, створаныя на базе калгасаў,
саўгасаў, механiзаваныя атрады, якiя аказваюць паслугi вышэйназваным
гаспадаркам.
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.ГАСЮК
|