Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 30 июля 2002 г. №277-ПСР2
"Аб узнагароджаннi групы супрацоўнiкаў рэдакцыi газеты "Звязда" Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 лiпеня 2002 г. № 277-ПСР2
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГРУПЫ СУПРАЦОЎНIКАЎ РЭДАКЦЫI ГАЗЕТЫ
"ЗВЯЗДА" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
За значны ўклад у асвятленне сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi
Рэспублiкi Беларусь, а таксама дзейнасцi Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь i мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь
узнагародзiць наступных супрацоўнiкаў рэдакцыi газеты "Звязда"
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:
Наркевiча Уладзiмiра Бранiслававiча - галоўнага рэдактара;
Каралевiча Сяргея Валянцiнавiча - загадчыка аддзела палiтыкi;
Ланеўскую Юлiю Яўгенаўну - вядучага спецыялiста рэдакцыйнага
персаналу;
Ляшкевiча Юрыя Iванавiча - рэдактара аддзела палiтыкi;
Мяснiкова Анатоля Фёдаравiча - рэдактара аддзела
мiжнацыянальных зносiн;
Падаляк Таццяну Уладзiмiраўну - рэдактара аддзела культуры;
Хiлькевiча Уладзiмiра Паўлавiча - рэдактара аддзела навукi i
навучальных устаноў.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь А.ВАЙТОВIЧ