УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 лiпеня 2002 г. № 350
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГIМНЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Указ утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от
4 октября 2004 г. № 482 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 157, 1/5906)
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
тэкст i музычную рэдакцыю (ноты) Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi
Беларусь;
Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь.
2. Мiнiстэрству iнфармацыi апублiкаваць у сродках масавай
iнфармацыi тэкст i музычную рэдакцыю (ноты) Дзяржаўнага гiмна
Рэспублiкi Беларусь, а таксама выдаць iх.
3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне
актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам i прыняць iншыя
меры, накiраваныя на яго рэалiзацыю.
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з 2 лiпеня 2002 г.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
02.07.2002 № 350
ДЗЯРЖАЎНЫ ГIМН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Словы М.Клiмковiча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага
Мы, беларусы - мiрныя людзi,
Сэрцам адданыя роднай зямлi,
Шчыра сябруем, сiлы гартуем
Мы ў працавiтай, вольнай сям'i.
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Разам з братамi мужна вякамi
Мы баранiлi родны парог,
У бiтвах за волю, бiтвах за долю
Свой здабывалi сцяг перамог!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
Дружба народаў - сiла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвiся ў ясныя высi,
Сцяг пераможны - радасцi сцяг!
Слаўся, зямлi нашай светлае iмя,
Слаўся, народаў братэрскi саюз!
Наша любiмая мацi-Радзiма,
Вечна жывi i квiтней, Беларусь!
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
02.07.2002 № 350
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь
*****НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь
02.07.2002 № 350
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь
1. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца сiмвалам
дзяржаўнага суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе сабой
музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных
дадзеным Палажэннем.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца ў
аркестровым, харавым, аркестрова-харавым або ў iншых вакальных цi
iнструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца гука- i
вiдэазапiс, а таксама сродкi тэле- i радыётрансляцыi.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь павiнен выконвацца ў
адпаведнасцi з зацверджанымi тэкстам i музычнай рэдакцыяй (нотамi).
2. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца:
пры ўступленнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на пасаду - пасля
прыняцця iм прысягi;
пры адкрыццi i закрыццi сесiй Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь;
у час афiцыйнай цырымонii ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi
Беларусь i iншых афiцыйных дзяржаўных цырымонiй;
у час цырымонiй сустрэч i провадаў кiраўнiкоў замежных дзяржаў,
кiраўнiкоў урадаў замежных дзяржаў, калi яны наведваюць Рэспублiку
Беларусь з афiцыйнымi вiзiтамi, афiцыйных прадстаўнiкоў замежных
дзяржаў, а таксама кiраўнiкоў мiждзяржаўных i мiжурадавых
арганiзацый - у адпаведнасцi з дыпламатычным пратаколам;
пры правядзеннi воiнскiх рытуалаў - згодна з агульнавоiнскiмi
статутамi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь можа выконвацца:
пры адкрыццi помнiкаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў,
прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у
гонар знакамiтых дзяржаўных, палiтычных, грамадскiх i ваенных
дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукi i культуры;
пры адкрыццi i закрыццi ўрачыстых сходаў, прысвечаных
дзяржаўным святам Рэспублiкi Беларусь;
у час урачыстых сходаў, якiя праводзяцца дзяржаўнымi органамi,
органамi мясцовага кiравання i самакiравання, а таксама iншымi
арганiзацыямi.
Заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць прадугледжвацца iншыя
выпадкi выканання Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь.
3. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь транслiруецца дзяржаўнымi
тэлевiзiйнымi i радыёвяшчальнымi арганiзацыямi:
штодзённа - напачатку i напрыканцы вяшчання, а пры
кругласутачным вяшчаннi - у 6 i 24 гадзiны;
у навагоднюю ноч - пасля бою гадзiннiка ў 24 гадзiны.
4. Выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь пры
правядзеннi Рэспублiкай Беларусь афiцыйных мерапрыемстваў на
тэрыторыях замежных краiн ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi,
устаноўленымi Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, з
улiкам традыцый дзяржавы знаходжання.
5. Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь выконваецца пры афiцыйных
цырымонiях у час спартыўных спаборнiцтваў на тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь i за яе межамi - у адпаведнасцi з правiламi арганiзацыi
гэтых спаборнiцтваў.
6. Пры афiцыйным выкананнi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi
Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы, мужчыны - без галаўных
убораў.
7. Выкарыстанне i выкананне Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi
Беларусь з парушэннем дадзенага Палажэння, зневажанне Дзяржаўнага
гiмна Рэспублiкi Беларусь цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасцi
з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
|