Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 июня 2002 г. №800
"Аб правядзеннi перагавораў па праектах Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб сумесных дзеяннях у галiне навуковага забеспячэння мiнiмiзацыi i пераадолення вынiкаў чарнобыльскай катастрофы i Праграмы навуковага супрацоўнiцтва па праблемах вынiкаў чарнобыльскай катастрофы на 2003 - 2005 гады, а таксама падпiсаннi гэтых Пагаднення i Праграмы"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 чэрвеня 2002 г. № 800
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТАХ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ СУМЕСНЫХ
ДЗЕЯННЯХ У ГАЛIНЕ НАВУКОВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ МIНIМIЗАЦЫI I
ПЕРААДОЛЕННЯ ВЫНIКАЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ I ПРАГРАМЫ
НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА ПА ПРАБЛЕМАХ ВЫНIКАЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ
КАТАСТРОФЫ НА 2003-2005 ГАДЫ, А ТАКСАМА ПАДПIСАННI ГЭТЫХ
ПАГАДНЕННЯ I ПРАГРАМЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праектах Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб сумесных дзеяннях у галiне
навуковага забеспячэння мiнiмiзацыi i пераадолення вынiкаў
чарнобыльскай катастрофы i Праграмы навуковага супрацоўнiцтва па
праблемах вынiкаў чарнобыльскай катастрофы на 2003-2005 гады, а
таксама падпiсаннi гэтых Пагаднення i Праграмы.
Упаўнаважыць Прэзiдэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
Мяснiковiча Мiхаiла Уладзiмiравiча на правядзенне названых
перагавораў i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах указаных
праектаў - на ix падпiсанне.
Дазволiць уносiць у ходзе перагавораў пры неабходнасцi ў
дадзеныя праекты змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI