Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 июня 2002 г. №793
"Аб прадастаўленнi Б.К.Тарлецкаму паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 чэрвеня 2002 г. № 793
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Б.К.ТАРЛЕЦКАМУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ
ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
БАРАЦЬБЕ СА ЗЛАЧЫННАСЦЮ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў -
начальнiка крымiнальнай мiлiцыi Тарлецкага Барыса Казiмiравiча на
фармiраванне дэлегацыi i правядзенне перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе са злачыннасцю.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 кастрычнiка 1999 г. № 1539 "Аб
правядзеннi перагавораў па заключэнню Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
ў барацьбе са злачыннасцю" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 1999 г., № 79, 5/1760).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI