ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2002 г. № 782
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.А.ЛЯХАВА Ў г.КIНДБЕРГ
(АЎСТРЫЙСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 17 па 21 чэрвеня 2002 г. у г. Кiндберг
(Аўстрыйская Рэспублiка) генеральнага дырэктара рэспублiканскага
унiтарнага прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Ляхава
Аляксандра Андрэевiча для правядзення перагавораў з асобнымi
аўстрыйскiмi i нямецкiмi банкамi па пытанню павелiчэння крэдытаў i з
кампанiяй "Фёстальпiне тубуларз" аб умовах паставак трубнай
прадукцыi.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню A.A.Ляхава ажыццявiць
у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi
эфектыўнасцi службовых камандзiровак у замежныя дзяржавы"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г.,
№ 63, 5/3500).
Прыняць да ведама, што расходы па праезду i пражыванню (без
харчавання) ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку (кампанiя
"Фёстальпiне тубуларз").
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI