Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 января 2002 г. №39
"Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 студзеня 2002 г. № 39
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ВЯЛIКАЙ
САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ЛIВIЙСКАЙ АРАБСКАЙ ДЖАМАХIРЫI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ
СПРАВАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Вялiкай Сацыялiстычнай Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi
аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Вялiкай Сацыялiстычнай
Народнай Лiвiйскай Арабскай Джамахiрыi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай
дапамозе ў мытных справах (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI