Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 января 2002 г. №15
"Аб узнагароджаннi У.I.Адамушкi, У.Р.Казлоўскага, К.Б.Шымакоўскай Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2002 г. № 15
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.I.АДАМУШКI, У.Р.КАЗЛОЎСКАГА,
К.Б.ШЫМАКОЎСКАЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу, вялiкi асабiсты ўклад у
развiццё архiўнай справы ў рэспублiцы намеснiка Старшынi Дзяржаўнага
камiтэта па архiвах i справаводству Адамушку Уладзiмiра Iванавiча;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i значны асабiсты ўклад у развiццё культуры Гомельскай
вобласцi дырэктара камунальнага унiтарнага прадпрыемства "Гомельскi
абласны грамадска-культурны цэнтр" Казлоўскага Уладзiмiра
Рыгоравiча;
за значны ўклад у развiццё нацыянальнай культуры, адраджэнне i
захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны Беларусi загадчыка аддзела
культуры Вiлейскага раённага выканаўчага камiтэта Мiнскай вобласцi
Шымакоўскую Крысцiну Бранiславаўну.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI