Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 января 2002 г. №6
"Аб вызваленнi Б.М.Балажынскага, Г.I.Кумпiцкага i I.I.Трыфанава ад займаемых пасад"
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 студзеня 2002 г. № 6
АБ ВЫЗВАЛЕННI Б.М.БАЛАЖЫНСКАГА, Г.I.КУМПIЦКАГА
I I.I.ТРЫФАНАВА АД ЗАЙМАЕМЫХ ПАСАД
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Вызвалiць 5 студзеня 2002 г.:
Балажынскага Барыса Мiкалаевiча ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення справаводства Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь у сувязi са скарачэннем штату работнiкаў (п.1 арт.42
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь);
Кумпiцкага Генрыха Iванавiча ад пасады саветнiка-кансультанта
Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з выхадам у
адстаўку (ч.1 арт.21 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб асновах службы ў
дзяржаўным апараце");
Трыфанава Iгара Iванавiча ад пасады намеснiка начальнiка
ўпраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i
гандлю Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з
пераводам на работу ў Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi
Беларусь (п.4 арт.35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI