ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 снежня 2001 г. № 16
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРКУ КУЛЬТУРЫ I АДПАЧЫНКУ Ў
РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства культуры от 2
ноября 2004 г. № 22 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/11697 от 15.11.2004 г.)
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парку культуры i
адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь.
Мiнiстр Л.П.ГУЛЯКА
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
05.12.2001 № 16
ПАЛАЖЭННЕ
аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы Беларусь
Глава 1. Агульныя палажэннi
1. Палажэнне аб парку культуры i адпачынку ў Рэспублiцы
Беларусь (далей - Палажэнне) распаўсюджваецца на паркi культуры i
адпачынку, гарадскiя сады, аб'яднаннi паркаў, стацыянарныя i
перасоўныя комплексы атракцыёнаў i гульнёвых аўтаматаў (далей -
парк), падпарадкаваныя Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь,
якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на
аснове гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.
Глава 2. Галоўныя задачы i прынцыпы дзейнасцi парку
2. Арганiзацыя сацыяльна значных форм культурнай дзейнасцi
грамадзян, стварэнне ўмоў для адпачынку i забаў у вольны час дзяцей
i дарослых, распаўсюджванне прыродазнаўча-навуковых ведаў,
экалагiчнае выхаванне насельнiцтва.
3. Парк ажыццяўляе сваю дзейнасць як на наяўнай тэрыторыi i
матэрыяльна-тэхнiчнай базе, так i на пляцоўках, стадыёнах, у iншых
парках, садах i скверах, жылых мiкрараёнах, ва ўстановах i
арганiзацыях, на базах адпачынку i iншых.
Каардынуе дзейнасць прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў
грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi,
добраўпарадкавання, азелянення i iншых, якiя знаходзяцца на
тэрыторыi парку.
Парк плануе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з галоўнымi задачамi
парку, сацыяльна-творчымi заказамi вышэйстаячых арганiзацый, iншых
устаноў i прадпрыемстваў.
Правядзенне мерапрыемстваў цi iншая дзейнасць, якая можа
выклiкаць экалагiчныя, сацыяльныя вынiкi, закранаючыя iнтарэсы
насельнiцтва тэрыторыi, узгадняецца з адпаведным мясцовым выканаўчым
органам.
4. Дзейнасць парку будуецца на прынцыпах навуковага,
сiстэмнага, дыферэнцыраванага падыходу да культурна-масавай,
фiзкультурна-аздараўленчай работы, арганiзацыi вольнага часу i
культурнага абслугоўвання насельнiцтва.
Кiруючыся планавымi паказчыкамi, эканамiчнымi нарматывамi, парк
самастойна заключае дагаворы, распрацоўвае, а вышэйстаячая
арганiзацыя зацвярджае планы работы.
5. Парк дзейнiчае на прынцыпах гаспадарчага разлiку i
самафiнансавання, таксама на частковым бюджэтным фiнансаваннi.
Даход парку паступае ў поўнае яго распараджэнне i разам са
сродкамi на аплату працы ўтварае гаспадарчы даход калектыву, якi
з'яўляецца крынiцай жыццядзейнасцi парку.
6. Вышэйстаячая ўстанова не адказвае па абавязках парку, а парк
не адказвае па абавязках вышэйстаячай установы, а таксама iншых
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi
парку.
7. Парк ажыццяўляе права валодання i карыстання знаходзячымiся
ў яго веданнi будынкамi, збудаваннямi, маёмасцю i права карыстання
адведзенай яму зямлёй у межах, устаноўленых законам, у адпаведнасцi
з мэтамi i задачамi парку.
8. Парк павiнен мець генеральны план развiцця, зацверджаны
адпаведным мясцовым выканаўчым органам, у якiм вызначаны межы яго
тэрыторыi i перспектывы развiцця. Планаванне, добраўпарадкаванне,
будаўнiцтва, устаноўка атракцыёнаў i iншае ажыццяўляюцца толькi ў
адпаведнасцi з генеральным планам.
Мясцовыя выканаўчыя органы садзейнiчаюць развiццю i эфектыўнай
дзейнасцi парку, перадачы для яго патрэб памяшканняў, iншых
аб'ектаў.
Парк у сваёй дзейнасцi кiруецца Законамi Рэспублiкi Беларусь ад
4 чэрвеня 1991 г. № 832-ХII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт.291;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
48, 2/759), ад 14 снежня 1990 г. № 462-ХII "Аб прадпрыемствах у
Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР,
1991 г., № 3, арт.13; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., № 19, арт.302; 1993 г., № 8, арт.49; № 24,
арт.296; 1994 г., № 3, арт.24; Ведамасцi Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 34, арт.696; 1998 г., № 2, арт.7;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
48, 2/759), iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
Парк мае права самастойна накiроўваць сваю дзейнасць на
выкананне той цi iншай асобнай задачы, зыходзячы з канкрэтных умоў i
магчымасцей, пры мэтазгоднасцi можа ўскласцi на сябе дадатковую
сацыяльна значную задачу, выкарыстоўваць любыя вiды, формы i метады
культурна-асветнай, тэатральна-вiдовiшчнай, творча-вытворчай,
фiзкультурна-аздараўленчай, гаспадарчай, камерцыйнай i iншай
дзейнасцi, якiя не забаронены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi
Беларусь i адпавядаюць грамадскiм iнтарэсам i мэтам, прадугледжаным
у статуце парку, згодна з яго генеральным планам развiцця.
9. Для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi парк:
9.1. фармiруе сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу, будуе i
адчыняе зялёныя i эстрадныя тэатры, танцавальна-канцэртныя i
спартыўныя залы, летнiя эстрады i цыркi, выставачныя залы, гульнёвыя
пляцоўкi i павiльёны, планетарыi, бiблiятэкi, бiльярдныя, цэнтры
вольнага часу, вiдэатэкi, iгратэкi, дыскатэкi, салоны, цiры,
стадыёны i спартыўныя пляцоўкi, каткi, лыжныя i лодачныя станцыi,
"трасы здароўя", экалагiчныя i прагулачныя сцяжынкi, плавацельныя
басейны, салярыi, базы пракату культурна-бытавога i спартыўнага
iнвентару, аўтадромы, коннаспартыўныя базы, магазiны, кiёскi, кафэ i
iншыя аб'екты культурна-масавага i фiзкультурна-аздараўленчага
прызначэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
9.2. набывае атракцыёны i iгравыя аўтаматы, стацыянарныя i
перасоўныя атракцыённыя комплексы;
9.3. стварае абсталяваную i добраўпарадкаваную базу для работы
сярод дзяцей i падлеткаў (дзiцячы гарадок цi сектар);
9.4. арганiзуе ў раёне, горадзе, iншых населеных пунктах
фiлiялы, базы пракату атракцыёнаў, iгравых аўтаматаў,
культурна-бытавога i спартыўнага iнвентару;
9.5. для абслугоўвання наведвальнiкаў можа арганiзоўваць
духавыя i эстрадныя аркестры, ансамблi, iншыя калектывы мастацкай i
тэхнiчнай творчасцi, клубы па iнтарэсах, а таксама ствараць платныя
курсы i гурткi (музычныя, харэаграфiчныя, спартыўныя i iншыя);
9.6. стварае цэнтры вольнага часу, мастацкiя калектывы i
аб'яднаннi;
9.7. арганiзуе i праводзiць святы, карнавалы, народныя гуляннi,
абрады, конкурсы, вечары адпачынку, фестывалi i агляды, выстаўкi,
экскурсii, канцэрты прафесiйных i самадзейных мастацкiх калектываў,
спартыўныя спаборнiцтвы, iншыя мерапрыемствы;
9.8. у адпаведнасцi са сваiмi задачамi, аб'ёмам дзейнасцi, з
пашырэннем платных паслуг насельнiцтву, пры наяўнасцi
матэрыяльна-тэхнiчнай базы i квалiфiкаваных кадраў можа ствараць на
поўным гаспадарчым разлiку рамонтныя i вытворча-будаўнiчыя цэхi,
мастацка-дэкаратыўныя, пiратэхнiчныя i iншыя майстэрнi;
9.9. выдае iнфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб сваёй дзейнасцi
(афiшы, праспекты, плакаты, буклеты, iншую друкаваную прадукцыю);
9.10. стварае свае аранжарэi, пiтомнiкi, лабараторыi, вопытныя
станцыi i iншае;
9.11. стварае экспазiцыi, стацыянарныя i перасоўныя заалагiчныя
выставы, станцыi юных натуралiстаў;
9.12. пры наяўнасцi на тэрыторыi парку ўнiкальных прыродных
аб'ектаў, помнiкаў культуры i ансамбляў можа ствараць
гiсторыка-культурныя запаведнiкi i музеi ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
10. Духавыя i эстрадныя аркестры, ансамблi i дыскатэкi, цэнтры
вольнага часу, перасоўныя атракцыёны i комплексы, iншыя калектывы
могуць выступаць, даваць платныя спектаклi, канцэрты i прадстаўленнi
як у сваiм парку, так i ў iншых установах i арганiзацыях. Пры гэтым
касавыя аперацыi могуць ажыццяўляцца як па безнаяўнаму, так i за
наяўны разлiк.
Глава 3. Матэрыяльна-тэхнiчная база i сродкi парку
11. Матэрыяльна-тэхнiчную базу i сродкi парку (яго лясныя
ўгоддзi, аранжарэi, збудаваннi, абсталяванне, тэхнiчныя сродкi,
iнвентар, атракцыённая тэхнiка, iгравыя аўтаматы, аўтатранспарт i
iншае) складаюць асноўныя фонды i абаротныя сродкi, а таксама iншыя
матэрыяльныя каштоўнасцi i фiнансавыя рэсурсы.
Парк у адносiнах да замацаванай за iм маёмасцi ажыццяўляе ў
межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасцi з мэтамi сваёй
дзейнасцi, заданнямi ўласнiка i назначэннем маёмасцi права ўладання,
выкарыстання i распараджэння ёю.
Парк абавязаны пастаянна забяспечваць развiццё
матэрыяльна-тэхнiчнай базы i эфектыўнае яе выкарыстанне.
12. Парк мае права:
перадаваць iншым паркам, прадпрыемствам i ўстановам, прадаваць,
абменьваць, здаваць у арэнду, прадастаўляць бясплатна ў часовае
выкарыстанне збудаваннi, абсталяванне, тэхнiчныя, транспартныя,
сцэнiчна-пастановачныя сродкi, атракцыёны, iгравыя аўтаматы,
рэквiзiт, касцюмы, iнвентар, музычныя iнструменты, iншыя
матэрыяльныя каштоўнасцi, замацаваныя за iм, толькi з дазволу
ўладальнiка, а таксама спiсваць iх з балансу, калi абсталяванне
зношана цi выпрацавала свой рэсурс.
Астатняй маёмасцю, якая належыць парку, ён можа распараджацца
самастойна, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам i
ўласнiкам маёмасцi.
13. Усе аб'екты культурна-спартыўнага накiравання, якiя
знаходзяцца на тэрыторыi парку i належаць другiм ведамствам,
арганiзацыям i ўстановам, па ўзгадненнi зацiкаўленых бакоў могуць
перадавацца ў веданне дырэкцыi парку.
Глава 4. Парадак стварэння парку
14. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя паркаў рэгулююцца
Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 г. № 832-ХII "Аб
культуры ў Рэспублiцы Беларусь" i iншымi заканадаўчымi актамi
Рэспублiкi Беларусь. Парк лiчыцца створаным i набывае правы
юрыдычнай асобы з моманту яго дзяржаўнай рэгiстрацыi. Для дзяржаўнай
рэгiстрацыi парку ў выканаўчы камiтэт адпаведнага Савета дэпутатаў
прадстаўляецца рашэнне аб яго стварэннi, статут i iншыя неабходныя
дакументы.
Статут распрацоўваецца iндывiдуальна для кожнага парку i
павiнен змяшчаць:
указанне на ўласнiка маёмасцi парку i землекарыстальнiка;
найменне парку;
форму ўласнасцi;
месцазнаходжанне;
мэты дзейнасцi;
прадмет дзейнасцi;
правы i абавязкi парку;
пералiк органаў кiравання i iх кампетэнцыю;
парадак утварэння маёмасцi парку i ўмовы распараджэння гэтай
маёмасцю;
найбольш адметныя прынцыпы арганiзацыi творча-вытворчай i
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi;
парадак размеркавання прыбытку (даходу);
умовы рэарганiзацыi i лiквiдацыi.
У статут могуць уключацца iншыя палажэннi, якiя не супярэчаць
заканадаўству i звязаны з асаблiвасцямi дзейнасцi парку.
Па рашэнню вышэйстаячага органа кiравання ў межах аднаго раёна
цi горада пры наяўнасцi некалькiх паркаў можа стварацца аб'яднанне
паркаў, на якое можа быць ускладзена цэнтралiзаванае выкананне
асобных творчых, гаспадарчых i iншых функцый.
Паркi, якiя ўваходзяць у склад аб'яднання, захоўваюць сваю
самастойнасць i правы юрыдычнай асобы.
Парк ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове i ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi сапраўднага Палажэння, iншымi заканадаўчымi актамi
Рэспублiкi Беларусь. Дзяржаўныя органы i ўстановы культуры нясуць
адказнасць за выкананне Палажэння i iншых заканадаўчых актаў
Рэспублiкi Беларусь.
Глава 5. Кiраванне паркам
15. Да выключнай кампетэнцыi ўласнiка ў кiраваннi паркам
адносяцца:
пытаннi стварэння унiтарнага прадпрыемства, яго рэарганiзацыi i
лiквiдацыi;
зацвярджэнне статута, а таксама змяненняў i дапаўненняў да
яго;
устанаўленне памеру ўстаноўчага фонду, парадак яго фармiравання
ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
найм i вызваленне ад пасады дырэктара;
вызначэнне мэт дзейнасцi парку;
ажыццяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню i
захаваннем маёмасцi парку;
15.1. дырэктар парку:
забяспечвае выкананне планаў дзейнасцi парку;
наймае i звальняе работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
прадстаўляе парк без даверанасцi ў адносiнах з дзяржаўнымi
органамi Рэспублiкi Беларусь, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
распараджаецца нерухомай маёмасцю i iншымi асноўнымi фондамi са
згоды ўласнiка;
заключае дамовы ад iмя парку;
адчыняе ў банках разлiковыя рахункi;
у адпаведнасцi з правiламi ўнутранага працоўнага распарадку
прымае меры заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання да работнiкаў
парку;
выдае загады i ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў
парку;
зацвярджае штатны расклад парку;
вызначае ўмовы аплаты працы работнiкаў парку, кiраўнiкоў яго
фiлiялаў;
зацвярджае нарматывы размеркавання прыбытку;
вызначае аб'ём i характар iнфармацыi (даных), складаючай
камерцыйную тайну парку ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь;
рэгулярна (не радзей аднаго разу ў год) робiць справаздачу
перад уласнiкам iнфармацыi аб дзейнасцi парку;
15.2. дырэктар самастойна вырашае ўсе пытаннi дзейнасцi парку,
нясе адказнасць за яго стан, за выключэннем пытанняў, аднесеных да
кампетэнцыi i паўнамоцтваў уласнiка, у адпаведнасцi з
заканадаўствам;
15.3. дырэктар нясе адказнасць за вынiкi дзейнасцi парку,
выкананне патрабаванняў статута, выкананне абавязкаў перад
уласнiкам. Адказнасць дырэктара перад уласнiкам вызначаецца ў
кантракце;
15.4. дзейнасць дырэктара парку правяраецца з дапамогай
аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара) цi асобы, прызначаемых уласнiкам,
у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
15.5. намеснiкi дырэктара парку, галоўны iнжынер, кiраўнiкi
структурных падпарадкаванняў назначаюцца на пасаду i вызваляюцца з
яе дырэктарам парку па ўзгадненню з уласнiкам.
Глава 6. Калектыў работнiкаў парку
16. Працоўныя ўзаемаадносiны з работнiкамi парку рэгулююцца
ўмовамi, змешчанымi ў працоўных кантрактах i працоўным заканадаўстве
Рэспублiкi Беларусь:
16.1. заработная плата (працоўныя даходы) работнiкаў парку
вызначаецца iх асабiстым працоўным укладам з улiкам канчатковых
вынiкаў работы, рэгулюецца падаткамi i максiмальнымi памерамi не
абмяжоўваецца;
16.2. парк гарантуе работнiкам мiнiмальны памер заработнай
платы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
16.3. парк у сваёй дзейнасцi забяспечвае законныя правы i
iнтарэсы работнiкаў працоўнага калектыву.
|